Вінакураў В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ЭЛЕКТРАБЯСПЕКА Ў ВАШЫМ ДОМЕ

Важнай умовай забеспячэння электрабяспекі ў асабістай гаспадарцы грамадзян з’яўляецца спраўнасць стану ізаляцыі бытавых электрасетак і электрапрыёмнікаў. Энерганагляд рэкамендуе, у першую чаргу, звярнуць увагу на электрабяспеку жылля. Сучасныя бытавыя прыборы – дастаткова складаныя электрычныя апараты з вялікай спажываемай магутнасцю. Часта ахоўныя ўстройствы (аўтаматычныя выключальнікі, засцерагальнікі) не вытрымліваюць далучаную нагрузку і адключаюць падачу электраэнергіі.

Цяпер у быце вельмі папулярныя электраводанагравальнікі і пральныя машыны-аўтаматы, якія ўстанаўліваюцца ў асноўным у ванных пакоях, дзе павышаная вільготнасць, што стварае вялікую верагоднасць паражэння электрычным токам. Для надзейнай і бяспечнай работы электрапрыбораў неабходна зманціраваць асобны трохправадны кабель. Выбар электраабсталявання і распрацоўку новай схемы электразабеспячэння кватэры, дома павінен выконваць спецыяліст, які мае дазвол на выкананне такіх работ.



АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПАЗАЧАРГОВАЙ ПРАВЕРКІ ВЕДАЎ

У сувязі з уводам у дзеянне з 1 сакавіка 2013 года ТКП 427-2012 “Правілы тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі электраўстановак”, зацверджаных загадам міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2012 года №228, ТКП 458-2012 “Правілы тэхнічнай эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак спажыўцоў”, зацверджаных пастановай Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2012 года №66, на падставе патрабаванняў пункта 4.2.36 ТКП 181-2009 “Правілы тэхнічнай эксплуатацыі электраўстановак спажыўцоў” і пункта 40 “Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі цеплаўстановак і цеплавых сетак спажыўцоў” кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і гаспадарак неабходна:

1. Арганізаваць вывучэнне ТКП 427-2012 “Правілы тэхнікі бяспекі пры эксплуатацыі электраўстановак” электратэхнічным персаналам прадпрыемства (арганізацыі, гаспадаркі).
2. Арганізаваць вывучэнне ТКП 458-2012 і ТКП 459-2012 персаналам прадпрыемства (арганізацыі, гаспадаркі), які абслугоўвае цеплакарыстальныя ўстаноўкі і цеплавыя сеткі.



Аб электрабяспецы

Усе мы ведаем, што з электрычнасцю трэба абыходзіцца асцярожна. Аднак у межах роднага дома, у акружэнні прывычных рэчаў мы часам легкадумна забываемся аб небяспецы, якая бяжыць па правадах. А няправільнае ці неасцярожнае абыходжанне з электрапрыборамі могуць быць вельмі сумнымі.

Прычыны няшчасных выпадкаў з электрычнасцю ў быце застаюцца практычна нязменнымі на працягу дзесяцігоддзяў — гэта парушэнне правілаў эксплуатацыі або выкарыстанне няспраўных электрапрыбораў, неасцярожнасць і няўважлівасць пры абыходжанні з электрычнасцю, спроба самастойнай разборкі і рамонту электрапрыбораў.