Венславоўскі М.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Шашкі. Чэмпіянат школьных каманд

За першае каманднае месца ў першынстве раёна па шашках еярод вучняў 1997-1998 гадоў нараджэння з праграмы круглагадовай спартакіяды школьнікаў змагаліся каманды Хвінявіцкай і Жукоўшчынскай школ.

Матч завяршыўся ўнічыю. Па дадатковым паказчыку (лепшы вынік сустрэчы на трэцяй дошцы) першае месца ў турніры прысуджана хвінявіцкім шашыстам. Чэмпіёнскі тытул камандзе прынесла Вікторыя Горбач, якая перамагла Кацярыну Кучынскую.

Трэцяю фінішавала каманда Казлоўшчынскай школы.

У асабістым заліку на першай дошцы першае месца заняў Павел Калодка (Жукоўшчынская СШ), другое - Цімафей Турык, трэцяе - Іван Альшэўскі (абодва з Казлоўшчынскай СШ).



Шашкі. Асабісты чэмпіянат школьнікаў

Чэмпіёны раёна па шашках 2012 года - Цімафей Турык і Вікторыя Горбач.

Асабістае першынство раёна па шашках сярод школьнікаў 1997 года нараджэння і малодшых адбылося 5 красавіка. Цімафей Турык, вучань Казлоўшчынскай школы, завяршыў яго на першым месцы, набраўшы 5 ачкоў з 7 магчымых.

На чэмпіёнскі тытул, акрамя Турыка, прэтэндавалі яшчэ трое шашыстаў - Яўген Калодка (Дзятлаўская гімназія), Мікіта Русін (Хвінявіцкая СШ), Ілья Угрын (Дварэцкая СШ) - усе яны набралі па 4,5 ачка, адстаўшы на палову ачка ад чэмпіёна.



Чэмпіён раёна - Масляк

Чэмпіёнам раёна 2012 года па шахматах стаў Аляксандр Масляк.

Тытул дастаўся яму ў вострым саперніцтве з Андрэем Лявончыкам. Дуэт Лявончык — Масляк захапіў лідарства з першага тура. У вочным паядынку перамогу атрымаў Лявончык. Шанцы Масляка адрадзіліся пасля паражэння Лявончыка ад Віктара Урбановіча. У выніку першы раўнд першынства лідары завяршылі з аднолькавым наборам ачкоў — па 8. На ачко адстаў Віктар Урбановіч. Апошнюю — чацвёртую — пуцёўку ў фінальньі раўнд здабыў Аляксей Гульнік.



Пераможнае шэсце Юліі Шах

Другі год запар у шахматна-шашачным клубе Дзятлава праведзены чэмпіянат па шашках сярод членаў раённага грамадскага аб'яднання Беларускага таварыства інвалідаў. У турніры ўдзельнічалі 10 чалавек.

Першынство было праведзена па кругавой сістэме. Лідарства з першых тураў захапіў квартэт у складзе Дзмітрыя Абярухціна, Юліі Шах, Наталлі Трайнель, Яніны Пуйта. У наступных гульнях усе лідары пачалі страчваць ачкі, за выключэннем Юліі Шах. Юлія завяршыла турнір без адзінага паражэння і, набраўшы 9 ачкоў, стала пераможцаю.



Дзяўчынкі гуляюць у шашкі. І перамагаюць.

У культурна-спартыўнай праграме нядаўняга Дня абароны дзяцей знайшлося месца і для турніра шашыстаў дзетсадаўскага ўзросту. Як мага лепш згуляць хацелі усе, усе жадалі перамог, а найбольш удала выступіла выхаванка Дзятлаўскага сада № 1 Надзя Балькоўская.

Яна набрала тры з палавінаю ачкі і заняла першае месца ў турніры. На другім месцы з трыма ачкамі фінішавала прадстаўніца Казлоўшчынскага садка Каця Кучынская. Бронзавым прызёрам спаборніцтваў стаў Алёша Сачык з Наваельнянскага сада, на яго рахунку 2 з палавінаю ачкі.



Новы камандны чэмпіён

Каманднае першынство раёна па шахматах сярод калектываў фізкультуры (КФК) прадпрыемстваў, арганізацый і СВК з праграмы штогадовай раённай спартакіяды завяршылася зменаю чэмпіёна. Тры гады запар чэмпіёнскім тытулам валодала каманда медыцынскіх работнікаў - ЦРБ. Але сёлета медыкам не хапіла паловы ачка для захавання чэмпіёнскага звання.

Спаборніцтвы адбыліся ў дзятлаўскім шахматна-шашачным клубе. На першым этапе ўдзельнікі турніру спаборнічалі ў дзвюх групах. Па дзве мацнейшыя каманды з кожнай групы затым утварылі фінальную групу. Астатнія каманды вызначалі свае выніковыя месцы ў стыкавых гульнях.

Тры фаварытныя каманды фінальнай групы - ЦРБ, СВК "Русь-Агра", СВК "Слава працы" - у матчах паміж сабою не змаглі вызначыць мацнейшую, набраўшы па паўтара ачка кожная. Чацвёрты ўдзельнік фінальнага квартэта - РЭС - не змог на роўных канкурыраваць з фаварытамі, заняў чацвёртае месца. Але менавіта РЭС давялося расставіць прэтэндэнтаў на прызавых месцах.



Самы юны чэмпіён раёна - Алёша Сачык

Гасцінна прынялі ўдзельнікаў раённага шашачнага турніру "Шашачная шкатулка-2011 адміністрацыя і работнікі Дзятлаўскага ясляў-саду №1. У госці да іх завіталі 20 юных спартсменаў з 11 дашкольных установаў раёна.

На першым этапе спаборніцтвау юныя шашысты спаборнічалі у чатырох адборачных трупах. Пераможцы груп на другім, фінальным, этапе разыгралі прызы з "Шашачнай шкатулкі".

Самым маладым чэмпіёнам раёна стаў выхаванец Наваельнянскага ясляў-саду Алёша Сачык. Другое месца заняла прадстаўніца Казлоўшчынскага ясляў-саду Каця Кучынская. Трэцім прызёрам стаў выхаванец Дзятлаўскага ясляў-саду № 1 Паша Герус.



Шашкі. Чэмпіянат школьнікаў

Чэмпіёнам раёна па шашках сярод школьнікаў стаў Арцём Паўлоўскі з Хвінявічаў.

Перамога дасталася яму ў валявой барацьбе. Прамежкавым лідарам на сярэдзіне турнірнай дыстанцыі быў не Арцём. Аднаасобнае лідарства захапіла прадстаўніца Казлоўшчыны Ангеліна Галаванёва. Набраўшы 3,5 ачка ў пяці турах, яна на палову ачка апераджала Улада Харлінскага, Арцёма Паўлоўскага і Яўгена Калодку (Дзятлаўская гімназія). Хтосьці з гэтага квартэта і меўся стаць чэмпіёнам. Хоць яшчэ не страцілі шанцы і Павел Гізоўскі (Хвінявіцкая СШ), Андрэй Малахоўскі, Дзмітрый Свяцецкі, Цімафей Турык (усе з Казлоўшчынскай СШ). Састаў удзельнікаў чэмпіянату падабраўся роўны, таму і саперніцтва было напружанае.

Заключныя чатыры туры найбольш актыўна і бескампрамісна правёў Арцём Паўлоўскі. Тры перамогі вывелі яго на першае месца. Дарэчы, Арцём - адзіны з удзельнікаў чэмпіянату, які ні з кім не дзяліў ачкі. Альбо выйграваў (6 разоў), альбо прайграваў (3 паражэнні). I яго актыўнасць была ўзнагароджана ўрэшце чэмпіёнскім тытулам.



Шашкі: спаборніцтвы школьнікаў

Чэмпіёнам раёна па шашках у спаборніцтвах школьнікаў стала каманда Хвінявіцкай школы ў складзе Арцёма Паўлоўскага, Паўла Гізоўскага і Марыны Турок. У фінальнай гульні хвінявіцкія школьнікі перамаглі равеснікаў з Казлоўшчынскай школы.

За трэцяе прызавое месца спаборнічалі каманды Дзятлаўскай гімназіі і дзятлаўскай СШ №3. 3 прычыны няпоўнага складу каманды СШ №3 (у ёй адсутнічаў трэці нумар — дзяўчынка) перамога дасталася гімназістам, хоць партыі на першай і другой дошках хлопцы завяршылі ўнічыю.

Усяго ў турніры, які арганізавалі раённы аддзел адукацыі і раённая Федэрацыя шахмат і шашак, удзельнічалі 11 каманд з 9 школ. Дзятлаўская СШ № 1 і Казлоўшчынская СШ выступілі двума складами.



Шахматы: чэмпіён раёна - Андрэй Лявончык

Чэмпіёнам раёна па шахматах стаў Андрэй Лявончык.

Калі да завяршэння чэмпіянату засталіся чатыры туры, турнірная барацьба набыла эндшпільны характар. Кожны ўдзельнік першынства ўжо мог з большаю ступенню верагоднасці прагназаваць свой канчатковы вынік і расстаноўку сапернікаў у турнірнай табліцы. Кошт ачка і нават паловы ачка яшчэ падрос: страчанае на фінішы ўжо не адыгрываецца.