Венславоўскі М.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“ШАШАЧНАЯ ШКАТУЛКА”

Раённы аддзел адукацыі арганізаваў серыю турніраў пад агульнаю назваю “Шашачная шкатулка” для выхаванцаў дзіцячых садкоў горада і раёна.
Серыя пачалася ўнутранымі спаборніцтвамі ў садках. У першым дзятлаўскім садку чэмпіёнам стала Мілана Сокал, другое месца заняў Ягор Ерамейчык, трэцяе - Аляксандра Ганчар. У другім гарадскім садку два чэмпіёны - Алена Мезіна і Арцём Залеўскі, яны фінішавалі з аднолькавымі паказчыкамі. Трэцяе месца заняў Арцём Камароўскі.

Дарэчы, шашкамі ў гарадскіх садках займаюцца 39 чалавек. У кожным садку абсталяваны спартыўны пакой, набыты патрэбны інвентар для заняткаў.
Затым для юных шашыстаў быў арганізаваны чэмпіянат горада. Ад кожнага з садкоў у першынстве ўдзельнічалі па 8 спартсменаў. Адміністрацыі і выхавальнікі садкоў паклапаціліся пра належную падрыхтоўку сваіх дэлегатаў на першы чэмпіянат горада. Аддзел па фізкультуры, спорту і турызме райвыканкама выдаткаваў грошы для прэміявання ўдзельнікаў чэмпіянату.



ЧАЦВЁРТЫ ТУРНІР ІНВАЛІДАЎ

Адбыўся чацвёрты чэмпіянат раённай арганізацыі рэспубліканскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” па шашках.

Прадэманстраваўшы стабільна паспяховую гульню ва ўсіх паядынках, пераможцам турніру стаў жыхар Наваельні Анатоль Баковіч, ён набраў 11 ачкоў.
На другім месцы з сумаю ў 9 ачкоў фінішаваў зямляк чэмпіёна Фёдар Кардаш.

На трэцяе прызавое месца, набраўшы па 8 ачкоў, прэтэндавалі леташні пераможца турніру У. Нічыпар і ?. Крэйдзіч. У. Нічыпар атрымаў перавагу, паводле рэгламента турніра, за кошт перамогі ў асабістай сустрэчы, ён - трэці.

Дастойна апаніравалі фаварытам першынства за шашачнай дошкай А. Ляпешка, Я. Пуйта, Д. Абярухцін.



ВОСЕНЬСКІЯ ШАШКІ

Адзін за другім, з тыднёвым інтэрвалам, прайшлі два раённыя чэмпіянаты па шашках з удзелам школьнікаў.
Спачатку спаборнічалі шашачныя каманды. Напружаная барацьба разгарнулася паміж шашыстамі Казлоўшчынскай, Хвінявіцкай і Жукоўшчынскай школаў. Урэшце, перамогу здабылі прадстаўнікі Казлоўшчыны, яны на ачко апярэдзілі сярэбранага прызёра турніру. За каманду Казлоўшчынскай школы выступілі Цімафей Турык, Кірыл Белавус, Іван Альшэўскі, Ангеліна Галаванёва. Трэніруе чэмпіёнаў Іван Станіслававіч Максімчык.

Сярэбранага і бронзавага прызёраў чэмпіянату давялося вызначаць па дадатковаму паказчыку, бо дзве каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў. Большая колькасць перамог аказалася на рахунку каманды Хвінявіцкай школы, яна і стала віцэ-чэмпіёнам. Трэцяе месца занялі шашысты Жукоўшчынскай школы.



Ліпеньскі шашачны турнір

Ліпеньскі шашачны турнір у Дзятлаве становіцца традыцыйным. Сёлета яго арганізатары — раённая федэрацыя шахмат і шашак і аддзел па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама значна пашырылі склад удзельнікаў.

На спаборніцтвы былі запрошаны шашысты са Стаўбцоў (Мінская вобласць), Баранавічаў, Івацэвічаў, Бярозы (Брэсцкая вобласць), Слоніма (Гродзенская вобласць). Яшчэ дзве каманды — з Дзятлава і Казлоўшчыны — паўнамоцна прадстаўлялі Дзятлаўскі раён. За кожную з сямі камандаў гулялі па пяць шашыстаў, у іх ліку былі майстры і кандыдаты ў майстры спорту, першаразраднікі.



Шашкі і шахматы ў летніках

Раённая шахматна-шашачная федэрацыя пры арганізацыйным удзеле аддзела адукацыі і аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама арганізавала асабіста-каманднае першынство раёна для дзяцей і падлеткаў, якія адпачываюць у летніках - летніх аздараўленчых лагерах.

У шахматных спаборніцтвах перамагла каманда летніка "Эрудыт" з Дзятлаўскай гімназіі ў складзе Ягора Якабчука, Ільі Шмаўста, Паліны Латушкі. Другое месца заняла каманда летніка "Лідар" з Цэнтра творчасці дзяцей і юнацтва. На трэцім месцы — каманда летніка "Эколаг" з Гезгалаўскай гімназіі.

Пераможцамі ў асабістым заліку сталі: на першай дошцы — Аляксандр Дорда, на другой — Ілья Шмаўст, на трэцяй — Паліна Латушка.



Шашкі. Асабістае першынства дашкольнікаў

Асабісты чэмпіянат горада па шашках з удзелам дзяцей дашкольнага ўзросту фінішаваў 1 чэрвеня. Удзельнічалі ў першынстве выхаванцы двух гарадскіх дзіцячых садкоў.

На першым этапе спаборніцтваў у кожным з садкоў быў праведзены адбор найбольш паспяховых юных спартсменаў. На другім этапе па 6 юных шашыстаў спаборнічалі ў сваім садку па кругавой сістэме. Затым тыя ж удзельнікі спаборнічалі ў матчах з прадстаўнікамі другога садка. Набраныя на другім і трэцім этапах ачкі складаліся ў суму.

Сад №1 прадстаўлялі Максім Іванашка, Мікіта Самайловіч, Арцём Цітоў, Ягор Кедзік, Захар Шмыгін, Сяргей Нядбайлік. Сад №2 (ДЦРД) — Яраслаў Самсон, Даніла Шуляк, Віктар Кандратовіч, Яўген Кардаш, Мацвей Маскаль, Лізавета Сарока.



Аграпрамысловая алімпіяда

Абласная спартакіяда работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу адбылася 26 мая ў Лідзе. Яе ўдзельнікамі сталі каманды ўсіх раёнаў вобласці.

Спартыўную дэлегацыю Дзятлаўскага раёна склалі прадстаўнікі СВК "Граніт-Агра", "Хвінявічы", "Вензавец", "Дварэц-Агра", "Белагурна", Казлоўшчынскага ліцэя. Дзятлаўчане спаборнічалі ў васьмі відах праграмы - лёгкай атлетыцы, міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе, дартсе, правым спорце, шахматах, шашках.

Найбольш паспяхова наша каманда выступіла ў лёгкаатлетычным шматбор'і, правым спорце, шахматах і шашках. Вызначыліся гіравікі - Радзівон Нічыпаровіч і Уладзімір Жынко, лёгкаатлеты - Анастасія Браніцкая і Дзяніс Жых.



Шашкі. Другі раённы чэмпіянат па шашках

Адбыўся другі раённы чэмпіянат па шашках з удзелам выхаванцаў дзіцячых дашкольных установаў раёна.

У першы дзень турніру спаборнічалі шэсць каманд дашкольных установаў горада: па два калектывы дзятлаўскага садка №1 і ДЦРД №2, Казлоўшчынскага і Наваельнянскага садкоў. За кожную каманду выступілі па тры юныя спартсмены.

Камандным чэмпіёнам горада стала другая каманда ДЦРД №2 у складзе: Яраслаў Самсон, Арцём Пятраш, Віктар Кандратовіч. Другое месца заняла каманда Казлоўшчынскага садка, трэцяе - другая каманда Дзятлаўскага садка №1.



Шахматы. Чэмпіянат школьных каманд

Перамогаю каманды Дварэцкай школы завяршыўся камандны чэмпіянат раёна па шахматах сярод вучняў 1997-1998 гадоу нараджэння з праграмы круглагадовай спартакіяды школьнікаў.

За каманду-чэмпіёна выступілі Уладзімір Мацюкевіч, Ілья Угрын, Алена Мацюкевіч.

На палову ачка адстала ад пераможцы і стала віцэ-чэмпіёнам каманда Хвінявіцкай школы. Бронзавы прызёр турніру - каманда Дзятлаўскай СШ №1.



Шашачны дэбют

Паўгода назад у дзятлаўскіх дзіцячых садках №1 і №2 былі арганізаваны заняткі для навучання гульні ў шашкі. Дзейі ахвотна наведвалі заняткі і ўжо засвоілі пачатковыя навыкі гульні.

I вось днямі адбылася першая таварыская матчавая сустрэча каманд двух садкоў. За сад №1 гулялі Захар
Шмыгін, Арцём Цітоў, Сяргей Нядбайлік, Кацярына Макуца, Валерыя Лазута. Каманду сада №2 (афіцыйная назва - дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава) склалі Яўген Кардаш, Данііл Шуляк, Яраслаў Самсон, Арцём Пятраш, Паліна Загдай.

Юныя спартсмены паставіліся да спаборніцтваў вельмі сур'ёзна, усведамляючы сваю адказнасць за вынік каманды. Не ўсе справіліся з хваляваннем, стаўшы ўдзельнікамі, магчыма, першага ў жыцці афіцыйнага турніру, з дзіцячай непасрэднасцю ўспрымалі поспехі і няўдачы.