Васько В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ГНIЮЦЬ ЯБЛЫКI. ЯК IХ ЗАХАВАЦЬ?

Найбольш важна знятыя плады “апрацаваць” холадам. Тэмпература ў схованках павiнна як мага хутчэй панiзiцца да 2—5 градусаў. Для гэтага неабходна адкрываць на халодную ноч усе адтулiны. Каб не пранiклi мышы, навесiць жалезныя сетачкi з малымi дзiрачкамi. Удзень, калi тэмпература павышаецца, вентыляцыю спыняць. Гэтым мы будзем “браць у палон” холад.

Ахалоджванне — самая дзейсная мера. Але важна i вентыляцыя. Вось яе не закрываць! Неабходна зрабiць так, каб абедзве трубы (прыток халоднага паветра знiзу i выток цёплага цi цяплейшага зверху) дзейнiчалi бездакорна. Паднясiце полымя запальнiчкi да ўваходу ў трубу. Калi ўнiзе ля падлогi (прыток халоднага паветра) полымя адхiляецца ўбок — усё нармальна. Полымя, якое не рэагуе на гэта, сведчыць пра дрэнны прыток. Трубу неабходна падняць звонку вышэй, а ў схованцы апусцiць нiжэй. Тое ж трэба сказаць i пра выток. У цэнтры падвала паветра таксама калыша полымя.



СКЛАДЗЕНЫ СПІС “АМАЛОДЖВАЮЧЫХ” ПРАДУКТАЎ

Спіс з двух дзясяткаў прадуктаў, якія садзейнічаюць амаладжэнню арганізма і падаўжэнню жыцця,
распрацавалі ў рамках сумесных даследаванняў вучоныя шэрагу ўніверсітэтаў ЗША і Еўрасаюза, уключаючы ўніверсітэт англійскага горада Лідс. Ён складзены на аснове адкрыццяў, якія звязаны з біяхімічным механізмам старэння клетак чалавечага арганізма.

У кожным з прадуктаў, што ўключаны ў “меню доўгажыхароў”, ёсць выключна актыўныя рэчывы, якія
пазітыўна і эфектыўна ўздзейнічаюць на складаныя біялагічныя працэсы.

У меню ўвайшлі моцныя антыаксіданты – чорны шакалад, чай і кава. Усе яны багатыя на поліфенолы, якія здольны аднаўляць паражоныя клеткі і падаўжаць іх жыццё.



РАСКРЫТЫ САКРЭТ

Кампаніі “Кока-Кола” давялося раскрыць сакрэт саставу свайго вядомага напою. Аказваецца, газіроўка афарбавана харчовым фарбавальнікам, які выраблены з насякомых.

Гэта гісторыя цягнулася амаль тры гады. Кіраўнік Фонду святога Мікалая – свецкай арганізацыі з Турцыі – у судовым парадку патрабаваў ад кампаніі “Кока-Кола” раскрыць састаў яе напою, які традыцыйна лічыўся сакрэтным. Пра кампанію “Пэпсі-Кола”, якая канкурыравала з гэтай кампаніяй, хадзілі чуткі, што яе сакрэт ведаюць толькі два чалавекі ў кампаніі, прычым, кожны толькі палову тайны.

На самой справе ніякага сакрэту ўжо даўно няма, бо сучасныя прыборы фізіка-хімічнага аналізу за некалькі гадзін выдадуць любому, хто жадае, падрабязную табліцу рэчываў, якія ўваходзяць у састаў таго ці іншага прадукта.



САКРЭТ ШАКАЛАДУ

Еўрапейцы адкрылі “шакаладнае дрэва” ў першай палове XVI стагоддзя.

У трапічных лясах Афрыкі і Паўднёвай Амерыкі расце невялікае прыгожае дрэва з бліскучым лісцем. Гэтае дрэва цвіце жоўтымі кветкамі і пладаносіць круглы год. Але дарэмна шукаць кветкі на галінках дрэва – яны сядзяць адразу на кары ствала! Са ствала звісаюць і жоўтыя даўгаватыя плады, падобныя на рабрыстыя агуркі. Яны дасягаюць 30 сантыметраў у даўжыню, 10-12 сантыметраў у дыяметры і важаць ад 300 да 600 грамаў. З аднаго дрэва знімаюць ад 50 да 120 пладоў.

Старажытныя ацтэкі, якія жылі тады на тэрыторыі цяперашняй Мексікі, рыхтавалі з пладоў гэтага дрэва своеасаблівы востры напой пад назвай чокоатль, што значыць “горкая вада”.

Цікавая ацтэкская легенда пра дрэва какавы.



ПРАВІЛЫ ГРЫБНІКА

Лепшым часам для збору грыбоў лічыцца прамежак з 10 да 11 гадзін дня. Грыбы лепш за ўсё збіраць у кошык, тады яны менш псуюцца. Варта ведаць, што ў звычайных пластмасавых вёдрах грыбы захоўваюцца значна горш.

Збірайце добра знаёмыя вам грыбы. Не варта збіраць грыбы паблізу хімічных прадпрыемстваў, шашэйных дарог. Збіраючы грыбы, абавязкова звяртайце ўвагу на іх знешнюю афарбоўку, форму, пах мякаці і колер у месцы надрэзу, што дазволіць вам адрозніць ядомыя грыбы ад атрутных. Не варта браць у рукі атрутныя грыбы, асабліва гэта тычыцца дзяцей. Калі пры зборы грыбоў вы апынуліся на забалочаным месцы, то па расліннасці вы зможаце вызначыць ступень небяспекі. Бярозавы, лазовы ці яловы лес гаворыць пра тое, што балота старое і бяспечнае. У той жа час наяўнасць трыснёгу або хвашчу, а таксама вялікая колькасць вільгаці кажа пра тое, што балота можа быць небяспечным.



ЯК ПАЗБАВІЦЦА ДЭПРЭСІІ?

Існуе шэраг вельмі простых правілаў змагання з дэпрэсіяй, якія карысныя таксама і для прадухілення гэтага стану.

Па-першае, трэба памятаць, што шчаслівыя людзі жывуць даўжэй. Таму здольнасць знаходзіць шчасце нават у дробязях — проста жыццязначныя. Паглядзіце добры фільм, патэлефануйце старому сябру, праглядзіце дзіцячыя фотаздымкі. Карацей, прымусьце фантазію працаваць на вашу карысць, а не на пошук праблемаў і незадаволенасцяў.

Пераначуем — лепей пачуем. Сон — гэта лепшыя лекі. Варта пакідаць фортку адчыненай і не спаць на высокіх падушках. Можна параіцца са спецыялістам і падабраць для сябе адмысловыя травы — пакласці іх у навалачку, або карыстацца аромалямпай перад сном.



Камп'ютар для дзяцей: карысць ці шкода?

За апошнія дзесяць-пятнаццаць гадоў у нашым жыцці з'явілася вялікая колькасць прадметаў ужытку са свету тэхнікі. Гэта, вядома ж, розныя навінкі: сотавыя тэлефоны, плазменные тэлевізары, персанальныя і нават развіваючыя камп'ютары для дзяцей.

I ў сувязі з такім багаццем навінак у нашым побыце нярэдка ўзнікае пытанне: а наколькі бяспечныя гэтыя предметы для нас і нашых дзяцей? Што ж, давайце разгледзім гэтае пытанне на прыкладзе такога цуда тэхнікі, усталяванага ў нашым побыце, як персанальны камп'ютар.

Па-першае, пачнём з таго, што ў навуковых працах сучасных карыфеяў, якія асвятляюць пытанне развіцця і навучання дзяцей дашкольнага ўзросту, вы знойдзеце тэарэтычнае абгрунтаванне і прыклады таго, як персанальны камп'ютар зможа дапамагчы у развіцці інтэлектуальных здольнасцяў дзіцяці. Дастаткова пазнаёміцца з працамі Л.А. Вегнера.



Калі вы схільныя да худзізны

Першае, на што варта звярнуць увагу, — гэта гены. Калі вашы мама і бабуля былі худымі, то падрыхтуйцеся да доўгай-доўгай барацьбы за кожны кілаграм. Не апошнюю ролю ў недахопе вагі адыгрывае стан хрыбта. Калі хрыбет скрыўлены ў вобласці, якая закранае працу страўнікава-кішэчнага тракту, то гэта можа стаць перашкодай на шляху да "папраўкі". Шчыра кажучы, у худых людзей любыя праблемы са здароўем могуць адбівацца на вазе і, вядома, не ў лепшы бок.

Таксама звярніце ўвагу і на свой гарманальны фон — на стан шчытападобнай залозы. Калі праца вашай шчытападобнай залозы занадта актыўная — значыць, і ўзровень метабалізму ў арганізме высокі.