Валчкевіч С.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ТАБЕ, МАЯ КРАІНА!

Рэспубліканскі праект БРСМ "100 ідэй для Беларусі" стартаваў у верасні 2011 года, аднак цікавасць моладзі да яго аказалася настолькі вялікай, што ён стаў ужо па сутнасці бестэрміновым. У першыя месяцы дзеяння праекта арганізатарам прыйшлі больш за паўтары тысячы заявак. Такім чынам, адпала пытанне пра тэрміны правядзення мерапрыемства. Назва праекта засталася ўсё той жа, хаця лічба "100" цяпер -- сімвалічная.

Нагадаем, што моладзевы праект "100 ідэй для Беларусі" рэалізоўваецца грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Ён накіраваны на прыцягненне моладзі да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, на стымуляванне грамадзянскіх ініцыятываў.

Арганізатараў цікавяць інавацыйныя праекты, якія прадстаўляюць практычную цікавасць і значнасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Сваімі ідэямі маюць магчымасць падзяліцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.



МОЛАДЗЬ БЕЛАРУСІ 10 ГАДОЎ РАЗАМ

6 верасня 2002 года на з'ездзе Грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі патрыятычны саюз моладзі" і "Беларускі саюз моладзі" было прынята рашэнне аб стварэнні Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Сёння членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства і замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у нашай рэспубліцы, ва ўзросце ад 14 да 31 года, калі яны прызнаюць статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Дзесяць гадоў запар мы аб'ядноўваем неабыякавых людзей, якія прыкладаюць намаганні, выкарыстоўваюць уласныя здольнасці, каб зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх равеснікаў цікавым, яркім, асэнсаваным.



МОЛАДЗЕВЫ ЦЭНТР ЗАПРАШАЕ ГАСЦЕЙ

30 жніўня ў межах рэспубліканскага злёту студэнцкіх атрадаў "Лета -2012", калі больш за пяцьсот лепшых студатрадаўцаў з усіх куткоў нашай рэспублікі наведалі горад на Нёмане, адбылося ўрачыстае адкрыццё першага ў нашай краіне моладзевага цэнтра -- "Гродна". Моладзь будавала для моладзі. Не мінула і году, як на месцы старога будынка кінатэатра запрацаваў сучасны многафункцыянальны цэнтр з двума дызайнерскімі кафэ, начным і камп'ютарным клубамі. Падобных комплексаў, накіраваных на рэалізацыю інтарэсаў студэнтаў і працоўнай моладзі, у нашай краіне яшчэ не было.

На больш за паўтары тысячы квадратных метраў плошчы цэнтра рэалізаваны самыя інавацыйныя тэхналогіі для арганізацыі вольнага часу і творчасці юных жыхароў Гродна. Ультрасучаснае светлавое і аўдыёабсталяванне наладжана ў начным клубе, дзе будуць праходзіць не толькі дыскатэкі, але і выступленні эстрадных зорак, выставы і іншыя мерапрыемствы, здольныя задаволіць самага спакушанага гледача.



Моладзь абмяркоўвала праекты

8-9 снежня ў Мінскім Палацы спорту адбыўся 41-ы з'езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Форум сабраў больш за 1000 дэлегатаў з усёй рэспублікі.

Дзятлаўскую раённую арганізацыю на мерапрыемстве прадстаўлялі першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб'яднання "БРСМ" Сяргей Валчкевіч, сакратар пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Аксана Роўба, старшыня кантрольнай камісіі раённай арганізацыі Наталля Каско.

Два дні форуму былі насычанымі. У першы дзень дэлегацыі ўсклалі вянкі і кветкі да помніка воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на плошчы Перамогі.



Боль грамадства

Аб існаванні праблемы ВІЧ/СНІД мы даведваемся з экранаў тэлевізараў, радыёперадач, друкаваных выданняў. Гэтая хвароба з кожным годам усё глыбей і глыбей пускае карані ў грамадстве, асабліва сярод моладзі. Большая колькасць інфіцыраваных зарэгістравана сярод узроставай катэгорыі людзей 15-29 гадоў.

Згодна са статыстычнымі дадзенымі ў Беларусі агульная колькасць хворых на ВІЧ-інфекцыю ў гэтай узроставай катэгорыі складае 7866 чалавек.

У цэлым па рэспубліцы на першага кастрычніка 2011 года зарэгістраваны 12648 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (паказчык распаўсюджанасці склаў 106,4 на 100 тысяч насельніцтва). За 9 месяцаў бягучага года ўпершыню выяўлены 889 ВІЧ-інфіцыраваных.



Да 9-годдзя стварэння грамадскага абъяднання "БРСМ"

6 верасня 2002 года на з'ездзе Грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі патрыятычны саюз моладзі" і "Беларускі саюз моладзі" было прынята рашэнне аб стварэнні Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Сёння членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства і замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у нашай рэспубліцы, ва ўзросце ад 14 да 31 года, калі яны прызнаюць статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".



Права на абарону

Важнейшай палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай задачай Рэспублікі Беларусь з'яўляецца гарантаваная абарона дзяржавай і грамадствам дзяцінства, сям'і і мацярынства.

У артыкуле 184 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і вызначана, што бацькі, выхоўваючы дзяцей, абавязаны клапаціцца пра іх здароўе, фізічнае і духоўнае развіццё, прывучаць іх да пасільнай працы, рыхтаваць да самастойнага жыцця.

Калі ж бацькі або адзін з іх ухіляецца ад выхавання дзяцей, жорстка адносіцца да іх, вядзе амаральны лад жыцця, злоўжывае алкаголем, ён можа быць пазбаўлены бацькоўскіх правоў.

Артыкул 189 Кодэкса аб шлюбе і сям'і дае права дзецям на абарону сваёй асобы, гонару ад любых відаў эксплуатацыі і гвалту: эканамічных, палітычных, духоўных, маральных, фізічных, псіхалагічных.