Вайтушка В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КНІГІ, НАПІСАНЫЯ "КРЫВЁЮ СЭРЦА"

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага.

Нарадзіўся будучы паэт, празаік у мястэчку Нобель Пінскага павета Мінскай губерні. Цяпер гэта Зарэчанскі раён Ровенскай вобласці, на Украіне. Сяргей быў падобны да сваіх равеснікаў, але вызначаўся сярод іх паэтычнымі здольнасцямі. Першы яго верш быў надрукаваны ў рэспубліканскай піянерскай газеце "Белаурскі піянер". Аўтару тады было толькі трынаццаць гадоў.

Ад першага верша да першай кнігі прайшлі доўгія трыццаць два гады. Кніга выйшла ў свет, калі Сяргею Іванавічу было ўжо 45 гадоў. А дагэтуль былі страчаная маладосць, абарваныя юнацкія мары і надзеі, цяжкія гады ссылкі.



КАПІТАН НАШЫХ ПАДАРОЖЖАЎ -- ЯНКА МАЎР

11 мая спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Янкі Маўра -- таленавітага дзіцячага пісьменніка, прадаўжальніка лепшых традыцый сусветнай прыгодніцкай літаратуры, прадстаўленай творамі М. Рыда, Ф. Купера, Ж. Верна, Д. Лондана.

Біяграфія Янкі Маўра не менш цікавая, чым яго кнігі. Яго аўтабіяграфічная аповесць "Шлях з цемры" чытаецца, як добры прыгодніцкі раман. Твор нагадвае аўтабіяграфічную прозу Максіма Горкага. Пераклікаюцца і лёсы гэтых пісьменнікаў: адзін і другі выйшлі ў людзі з той цемры, якая існавала ў царскай Расіі.

Нарадзіўся Янка Маўр у латвійскім партовым горадзе Лібава. Сюды ў пошуках лепшай долі трапіў яго бацька -- беззямельны беларускі селянін, адстаўны салдат руска-турэцкай вайны. Да салдацкай службы ён меў прозвішча Ільін. Верагодна, нейкі вайсковы пісар у спешцы не дапісаў прозвішча салдата Міхаіла Фёдаравіча Ільіна, і ён стаў звацца Фёдаравым. Гэтае прозвішча дасталося і яго сыну.



ТАЛЕНТ АЛЕНЫ ВАСІЛЕВІЧ

22 снежня беларускай пісьменніцы Алене Васілевіч спаўняецца 90 гадоў. Яна -- заслужаны работнік культуры Беларусі, увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры як аўтар аўтабіяграфічнай прозы.

Нарадзілася Алена Васілевіч у вёсцы Ліпнікі Слуцкага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі паступіла ў Слуцкае педагагічнае вучылішча, затым на літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута.

Творчы шлях Алены Васілевіч пачаўся з вершаў. Аднак першы сур'ёзны твор, які пісьменніца прадставіла чытачам, стала аповесць "На прасторах жыцця", апублікаваная ўпершыню ў часопісе "Беларусь". Аповесць прысвечана маладым людзям, якія прайшлі суровыя выпрабаванні вайны.