Дзятлаўскія каратысты пасля міжсезоннай падрыхтоўкі распа чалі сезон спаборніцтваў і паўдзельнічалі ў трох турнірах. Bа ўсіх турнірах занялі прызавыя месцы.
У адкрытым першынстве Навагрудка перамог Эдуард Рафікаў. Яшчэ чацвёра нашых сталі сярэбранымі прызёрамі - Дзмітрый Самахвал, Ганна Жыбко, Вольга Жыбко, Артур Лянцэвіч.
Спартыўны клуб "Барс" Беларускай рэспубліканскай федэрацыі кіакушынкай каратэ "ІКО 1" завяршыў чарговы сезон атэстацый і спаборніцтваў.
"Барсы" за азначаны час паўдзельнічалі ў 12 турнірах. 8 з іх, у тым ліку 3 — міжнародныя, прыйшлі ў Беларусі. Чатыры разы нашы спартсмены выязджалі за мяжу — у Польшчу, Малдову, Расію. Удзельнічалі ў чэмпіянаце Еўропы. Многія ўдзельнікі клуба "Барс" сталі чэмпіёнамі і прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных турніраў.
Настаў час міжсезоннай рэарганізацыі. Клуб "Барс" аб'яўляе набор у трупы для заняткаў каратэ. Узрост жадаючых стаць "барсамі"-каратыстамі — ад чатырох гадоў.
31 кастрычніка дзяржаўтаінспекцыя правяла Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Хутка зіма - рыхтуемся разам!", прысвечаны падрыхтоўцы транспартных сродкаў да эксплуатацыі зімой. Дапамаглі дзяржаўтаінспектарам у правядзенні акцыі работнікі Дзятлаўскай дыягнастычнай станцыі "Белтэхагляд".
Супрацоўнікі ДАІ наведалі навучальныя ўстановы, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, спецыялісты станцыі - правялі тэматычныя гутаркі з вадзіцелямі, якія праходзілі ў гэты дзень тэхнічны агляд аўтамабіляў.
Зіма - сапраўднае выпрабаванне для вадзіцеляў. Нізкія тэмпературы, гурбы снегу, слізкае дарожнае палатно і дрэнная бачнасць пры ападках робяць працэс кіравання аўтамабілем не толькі складаным, але і небяспечным. Таму не чакайце першага снегу а загадзя паклапаціцеся пра тое, каб ваш аўтамабіль быў гатовы да эксплуатацыі ўхалодны сезон.
Найбольш часта ахвярамі злачынстваў становяцца асобы, якія распіваюць спіртныя напоі ў цягніках, альбо якія знаходзяцца ў цягніках на прыпынках, станцыях у п’яным выглядзе.
Лідскі АУС на транспарце прапануе вывучыць дадзеныя рэкамендацыі, выкананне якіх забяспечыць вашу асабістую бяспеку і захаванне маёмасці.
1. Асцерагайцеся грамадзян, якія прапануюць распіць спіртныя напоі, а таксама тых, хто звяртаецца да вас з прапановай скарыстацца вашым мабільным тэлефонам.
2. Дакументы, грошы, мабільныя тэлефоны і іншыя каштоўнасці захоўвайце толькі пры сабе. Сумкі і буйнагабарытныя рэчы стаўце пад сядзенне ці на багажную паліцу, перыядычна правярайце іх наяўнасць, выходзячы з вагона не пакідайце іх без нагляду.
На тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання Лідскага АУС на транспарце з мэтаю прадухілення ўчынення непаўналетнімі злачынстваў і правапарушэнняў, прафілактыкі траўматызму падлеткаў на аб’ектах чыгуначнага транспарту з 8 па 18 лютага 2013 года праводзяцца комплексныя мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку правапарушэнняў
У студзені 2013 года ў Рэспубліцы на чыгуначных пераездах адбылося 31 дарожна-транспартнае здарэнне, у якім загінулі 4 чалавекі. Асноўнымі прычынамі здарэнняў з’явілася парушэнне вадзіцелямі правілаў праезду чыгуначных пераездаў. У перыяд з 22 па 30 студзеня 2013 года на тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання Лідскага АУС на транспарце праводзілася дэкада бяспекі, накіраваная на прадухіленне ДТЗ на чыгуначных пераездах. У ходзе правядзення дэкады бяспекі супрацоўнікамі Лідскага АУС на транспарце сумесна з ДАІ тэрытарыяльных АУС райвыканкамаў праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на выяўленні парушэнняў вадзіцелямі правілаў праезду чыгуначных пераездаў.
Традыцыйная дэкада "Дзяржтэхагляд" праходзіць на Дзятлаўшчыне. Праводзіцца яна дзеля ўзмацнення кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых па прычыне тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіляў.
У ходзе акцыі з 20 па 30 лістапада супрацоўнікі ўнітарнага прадпрыемства "Белтэхагляд", дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама правядуць комплексныя рэйды з мэтай выяўлення транспартных сродкаў з нездавальняючым знешнім выглядам, з яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці, а таксама тых, якія не прайшлі дзяржтэхагляд. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе, кожны ўладальнік транспартнага сродка павінен сачыць за яго тэхнічным станам і своечасова прадастаўляць яго на дзяржаўны тэхнічны агляд.
Бярозавы сок з'яўляецца адным з самых чыстых харчовых прадуктаў лесу. Яго нарыхтоўка адбываецца ў зонах са шчыльнасцю забруджвання глебаў да 15 Кі/км2, з правядзеннем радыёметрычнага кантролю.
Як па плошчы, так і па ўзроўні радыёактыўных выпаданняў больш чым іншыя забруджаны лясы Дзятлаўскага лясгаса ў Наваельнянскім і Ахонаўскім лясніцтвах. Адсутнічае радыёактыўнае забруджванне на тэрыторыі Вензавецкага, Гезгалаўскага, Дзям'янавіцкага, Лявонавіцкага, Раготнаўскага і Руда-Яварскага лясніцтваў.
Агульная колькасць лясоў Дзятлаўскага лясгаса складае 82,658 тыс. га, з іх забруджана цэзіем-137 2,378 тыс. га (2,88%), у тым ліку ад 1 да 2 Кі/км2— 2,26 тыс. га, ад 2 да 5 Кі/км2- 118 га.