Угрыновіч В.



Дванаццатая сустрэча кулікоўшчынцаў

У сярэдзіне лета, у час самага росквіту прыроды, былыя жыхары вёскі Кулікоўшчына сабраліся на традыцыйную штогадовую сустрэчу, ужо дванаццатую па ліку.

У сярэдзіне лета, у час самага росквіту прыроды, былыя жыхары вёскі Кулікоўшчына сабраліся на традыцыйную штогадовую сустрэчу, ужо дванаццатую па ліку.

Сабралася сёлета чатырнаццаць чалавек. Сярод прысутных былі і самыя старэйшыя землякі, дваім у бягучым годзе споўнілася восемдзесят гадоў. Прыехалі і маладыя, якія нарадзіліся ў гэтай вёсцы, а цяпер жывуць у іншых паселішчах. Прыбыла на сустрэчу зямлячка, якой раней не давялося ўдзельнічаць у такім зборы.



НЯХАЙ ТРАДЫЦЫЯ ЖЫВЕ

На чарговую, ужо адзіннаццатую, сустрэчу з землякамі — былымі жыхарамі вёска Кулікоўшчына, ехаў са змешанымі пачуццямі. 3 гадамі адыходзіць навізна падзеі, яна становіцца чымсьці звычайным, знаёмым, выклікае менш эмоцый. Аднак, тым не менш, малая радзіма заўжды кліча да сябе, узнікае жаданне пабачыць знаемых людзей.

Сустрэча ўдалася. Быў прыгожы дзень сярэдзіны лета. Наша кампания папоўнілася яшчэ трыма чалавекамі. Гэта прынесла шмат новых успамінаў, эмоцый. Сустрэча за сумесна накрытом сталом, гасціннасць гаспадара Фелікса Гайдука, песні, жарты, паездка да векавога дуба, які расце на месцы былой вёскі Кулікоўшчына, агляд ваколіцаў, успаміны пра мінулае вёскі — усё гэта адразу адагнала думкі пра тое, ці патрэбна збірацца разам на наступны год, працягваць традыцыю.



Памяць аб Спадчыне

Родны кут. Як многа значыць для кожнага чалавека тая мясціна, дзе ён нарадзіўся і рос, дзе вучыўся хадзіць, размаўляць. Для мяне такой мясцінай з'яўляецца веска Кулікоўшчына.

Яе ўжо няма на карце Дзятлаўшчыны. Няма сядзібаў і садоў, прыгожых дрэваў, кустоў бэзу і язміну, якія некалі аздаблялі падворкі. Пуста. Толькі пагоркі і палі, зарослыя травой, ды разгалісты дуб, ля якога мы, былыя жыхары Кулікоўшчыны, штогод збіраемся.

Мясціны, дзе некалі была веска, прыцягваюць нас, яе ураджэнцаў. Наведваючы іх, адчуваем розныя пачуцці: шкадаванне, што былое пайшло ў нябыт, што не засталося ніводнай сядзібы, куды можна было б завітаць. Адначасова — разумение, што так сталася з-за пэўных абставінаў часу. А яшчэ — задавальненне, што ёсць людзі, якія берагуць памяць аб сваім родным куточку, штогод імкнуцца яго наведаць.