Трахімовіч Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Анатоль Уласевіч: "У людзях цаню дабрыню"

Акуратны, працавіты, нераўнадушны, уважлівы да людзей, сур'ёзны — так адклікаюцца пра Анатоля Мікалаевіча Уласевіча на прадпрыемстве "Наваельнянская міжрайсельгасхімія".

Яго працоўны стаж у гэтай арганізацыі складае амаль тры дзясяткі гадоў. Яшчэ на пачатку сваёй прафесійнай дзейнасці, калі працаваў трактарыстам, заслужыў ганаровае званне "Ударнік камуністычнай працы". Калегі кажуць, што ён — лепшы вадзіцель аўтапагрузчыка ў арганізацыі: "на вока" можа загрузіць патрэбную колькасць мінеральных удабрэнняў, робіць усё спрытна і акуратна.

— Да работы стаўлюся адказна. Ад таго, што раблю, залежыць хуткасць выканання заказаў. Таму ў мяне атрымліваецца працаваць хутка, — кажа Анатоль Мікалаевіч. — А каб работа спорылася, не трэба ленавацца, і ўсё тады будзе атрымлівацца.



Яўген і Вольга Бойка: лёс падарыў нам шчасце

Гэтая маладая сямейная пара жыве ў Хвінявічах. Абодва яны — ветэрынарныя дактары. Нядаўна іх сям'я стала большай на аднаго маленькага чалавека: напрыканцы зімы нарадзіўся сын, якога назвалі Ігнатам угонар дзеда Вольгі.

Вучыліся Яўген і Вольга ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце ў адной групе. Як прызнаецца Яўген, яшчэ з першага курса вясёлая прыгажуня Волечка моцна запала яму ў душу. Неўзабаве яны сталі сустракацца, на пятым курсе маладыя згулялі вяселле.

Родам Вольга з горада Свіслач, а Яўген — з Дзятлаўшчыны, з вёскі Лявонавічы. Пасля заканчэння ўніверсітэта ён два гады працаваў спачатку ў Хвінявічах ветэрынарным доктарам, а потым год працаваў заатэхнікам у сельгасупраўленні ў Зэльве. Але гэтая "папяровая" работа не прыйшлася яму па душы: куды бліжэй Яўгену прафесія ветырынарнага доктара, дзе кожны дзень насычаны падзеямі, адбываецца новае.



Анатоль Кучынскі: "Без работы не магу"

Вось ужо сорак гадоў Анатоль Мікалаевіч Кучынскі працуе ўДзятлаўскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм.

РАБОТА ПА ДУШЫ

Родам ён з вёскі Маськаўцы. Пасля заканчэння школы паступіў вучыцца ў Казлоўшчынскае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча па спецыяльнасці "трактарыст-машыніст шырокага профілю". Там атрымаў першыя правы на кіраванне аўтамашынамі катэгорыі В, С. Пасля заканчэння год працаваў у калгасе "Слава працы" трактарыстам. Потым, у 1972 годзе, амаль з моманту ўтварэння Дзятлаўскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм у пасёлку Казлоўшчына, уладкаваўся працаваць на гэтае прадпрыемства трактарыстам.



Добрасумленнасць - галоўны прынцып

Віктар Яўгенавіч Цімафейчык у Дзятлаўскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм працуе вось ужо
сорак гадоў. Пасля заканчэння школы нядоўгі час працаваў разам са сваім бацькам Яўгенам Віктаравічам
у мантажнай брыгадзе ў Міроўшчынскай сельгастэхніцы.

— Работа з тэхнікай мне ўжо тады падабалася. Таму потым уладкавауся працаваць у Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Ад работы вывучыўся на курсах брыгадзіраў дрэнажных работ, там атрымаў правы трактарыста, — расказвае Віктар Яўгенавіч.

Пачынаў працаваць на гэтым прадпрыемстве фактычна з моманту яго ўтварэння, разам з такімі ж, як і ён, маладымі калегамі.



Віншавалі ветэранаў

3 нагоды Дня Перамогі прадстаўнікі Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў і Дзятлаўскага раённага камітэта ГА "БРСМ" у рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Дзякуй за Перамогу!" наведалі ветэранаў, якія жывуць у Дзятлаве, каб чарговы раз павіншаваць іх са святам, уручыць кветкі і падарункі.

Цяпер у Дзятлаве засталося толькі дзесяць ветэранаў і адзін член сям'і загінуўшых ваеннаслужачых у гады Вялікай Айчыннай вайны.



Слава героям вайны

Мітынг-рэквіем з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, кіраўнікоў раёна, прадстаўнікоў арганізацый, духавенства Дзятлаўшчыны адбыўся ў г.п. Казлоўшчына 9 мая ля помніка воінам-партызанам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікаў мітынгу з Днём Перамогі павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта І.І. Крахмальчык. Таксама Іван Іосіфавіч выказаў вялікую падзяку ветэранам за перамогу, ушанаваў памяць тых, хто загінуў у час вайны.

— Мы ніколі не забудзем, што гэта была вялікая перамога справядлівасці над злом і гвалтам, перамога ў вайне за наша права і права нашых дзяцей і ўнукаў быць грамадзянамі свабоднай дзяржавы.



Працуе для людзей

Баляслаў Валяр'янавіч Грыб у ААТ "Наваельнянская міжрайсельгасхімія" працуе больш за 42 гады. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Нарбутавічы. 3 маленства прывучыўся да працы. Бацькі навучылі з павагай ставіцца да людзей. Гэтаму спрыяла і тое, што Баляслаў рос у вялікай сям'і — яго бацькі выгадавалі чатырох дзяцей.

Яшчэ малым з вялікім захапленнем Баляслаў глядзеў на трактары, грузавыя і легкавыя аўтамашыны, асабліва на калгасным полі каля вёскі — як пры дапамозе машын людзі з лёгкасцю апрацоўвалі, збіралі і перавозілі вялікую колькасць збожжа, агародніны. Яшчэ тады ён вырашыў для сябе, што стане адным з тых людзей, якія кіруюць гэтымі вялікімі машынамі.



Матуліны рукі

3 самых малых гадоў жыцця нас песцяць і аберагаюць матчыны рукі, падтрымліваюць, калі мы робім першыя няўпэўненыя крокі. Благаслаўляюць, калі мы ідзём у шлях да дарослага жыцця...

Святлана Уладзіміраўна Снітко, жыхарка вёскі Клішавічы, тройчы матуля: разам з мужам Ігарам Уладзіміравічам гадуе сына Арцёма, дочак Крысціну, Дар'ю і лічыць, што гэта — галоўнае дасягненне яе жыцця.

ДЗІЦЯЧЫЯ МАРЫ

Родам Святлана з вёскі Венза-вец. 3 дзяцінства марыла мець вялікую сям'ю і працаваць па прафесіі, звязанай з зямлёй. Яе бацькі прывілі ёй паважлівае стаўленне да сям'і, прывучылі да працы.



З любоўю да сям'і і да работы

Тамара Фёдараўна Жамойдзік больш за 25 гадоў працуе аператарам машыннага даення на малочнатаварнай ферме "Вензавец".

Да гэтага яна працавала спачатку грэбнечасальшчыцай на прадзільна-нітачным камбінаце ў Гродне, пасля — тынкоўшчыкам-маляром у МПМК-52 у Дзятлаве, некаторы час працавала нават паляводам у калгасе.

Сваю работу любіць — кожны дзень спяшаецца на працу, каб добра дагледзець кароў. Кажа, што называе іх па "імёнах", ставіцца да іх з пяшчотай.



Залатыя рукі Анатоля Саланца

Анатоль Уладзіміравіч Саланец больш за дваццаць гадоў працуе ў вытворчым упраўленні "Дзятлаварайгаз". Пра тое, што чалавек знаходзіцца на сваім месцы і любіць сваю работу, сведчаць шматлікія станоўчыя водгукі калегаў. Яны кажуць, што Анатоль Саланец — электрагазазваршчык ад Бога.

Родам Анатоль з Міншчыны, з вёскі Стражы, што знаходзіцца ў Старадарожскім раёне. Свой працоўны шлях электрагазазваршчыка ён пачаў у 1978 годзе ў саўгасе "Палажэвічы".

— Спачатку працаваць было складана, — расказвае Анатоль Уладзіміравіч. — Шмат чаго не атрымлівалася. Але з цягам часу набываў вопыт — вучыўся на сваіх памылках, раіўся з іншымі, больш вопытнымі людзьмі. Памалу стала спорыцца работа, тым больш, што гэтая прафесія мне пачала падабацца.