Святар Алексій ЛАЎНІК

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ВЕНЗАВЕЦКІ ХРАМ: СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ

Не за гарамі адметная дата -- нашаму храму споўніцца 140 гадоў. Калі ўглядаешся ў выявы і ўзоры, даўнейшыя іконы, глядзіш на сам храм, то нібы пераносішся ў ранейшы час – у канец 19 стагоддзя, калі Вензавецкая царква была пабудавана.

Пра Свята-Петрапаўлаўскі храм у вёсцы Вензавец, як і пра многія іншыя сельскія храмы, напісана вельмі мала. Так, у энцыклапедыі гісторыі Беларусі, у артыкуле, прысвечаным гэтаму населенаму пункту, храм узгадваецца толькі між іншым. А ў энцыклапедычным даведніку “Архітэктура Беларусі” гэты помнік архітэктуры чамусьці зусім забыліся ўзгадаць. Значна больш увагі нададзена нашай Петрапаўлаўскай царкве ў даведніку А. Н. Кулагіна аб праваслаўных храмах у Беларусі, які выдадзены ў Мінску ў 2001 годзе.



Нашчадкі айца Кіпрыяна наведалі Беларусь

Нядаўна ў нашым Ятранскім прыходзе мы з радасцю сустракалі ўнука свяшчэннамучаніка Кіпрыяна — Часлава Цімошку. У Беларусь ён прыязджаў са сваімі сынамі Цэзарам і Кандраціем, каб ушанаваць памяць продка, які на працягу дзесяці гадоў быў настаяцелем храма ў вёсцы Ятра.

Спачатку госці з Польшчы наведалі храм у Ятры, затым пабылі на месцы, дзе раней стаяла царква, у якой служыў айцец Кіпрыян, наведалі святую крыніцу ля вёскі Косічы. Пабылі нашчадкі Кіпрыяна ў вёсках Падбор'е, Заполле, Стараельня, Кузьмічы, Лапушна, Зарой, Сямёнавічы, Дварэц, гарпасёлку Наваельня.