Сур'янінава Л.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КАБ ПІСЬМЫ ХУТЧЭЙ ДАХОДЗІЛІ...

АБ НЮАНСАХ ПРАВІЛЬНАГА АДРАСАВАННЯ ПАШТОВЫХ АДПРАЎЛЕННЯЎ

Сёння рэдка хто піша звычайныя пісьмы, аддаючы перавагу электроннай карэспандэнцыі. Электронная перапіска спрасціла жыццё, але забрала з такіх пісьмаў самае галоўнае ў стасунках - душу. Вельмі легка адрасаваць напісанае па электроннай скрыні, тым больш, “што жалезны сябар" дапаможа выправіць памылкі, але робіць гэта не заўсёды якасна. Аднак усё ж такі ёсць людзі, якія не лянуюцца напісаць пісьмо на стары лад: з ручкай і паперай, ды аднесці яго на пошту. Але тут варта памятаць, што нельга адрасоўваць пісьмы абы як, бо гэта замаруджвае працэс іх апрацоўкі і своечасовай дастаўкі.

Кожнаму адпраўляльніку трэба разумець прынцып работы сартыравальнай машыны. Спачатку яна счытвае з канверта паштовы код (індэкс), які затым параўноўваецца з адрасам. Калі выяўляюцца неадпаведнасці, то пісьмы аўтаматычна накіроўваюцца на ручную сартыроўку. Тут, безумоўна, знаходзяць адрасатаў, але такая работа над памылкамі адпраўляльніка значна зацягвае шлях паштовых адпраўленняў.



ПАПІЦЕ ВАДЗІЧКІ З КРЫНІЧКІ!

Вада з жукоўшчынскай крынічкі прыдатная для піцця — так адзначыў “Слонімскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”.

Яшчэ ў верасні былі ўзяты пробы крынічнай вады на адпаведнасць патрабаванням санітарных нормаў і правілаў. Аналізы рабілі ў санітарна-гігіенічнай лабараторыі Слонімскага занальнага ЦГЭ ў парадку дзяржаўнага санітарнага кантролю. Галоўнай мэтай такіх выпрабаванняў стала вызначэнне: ці можна бязбоязна для свайго здароўя піць крынічную ваду. Для гэтага крынічную ваду праверылі на колькасць утрымання ў ёй нітратаў, аміяку і іонаў амонію. Па норме ў вадзе можа ўтрымлівацца 45,0 мг/дмЗ нітратаў, а ў крынічнай вадзе гэты паказчык паніжаны і складае 30,5 мг/дмЗ. А паказчык аміяку і іонаў амонію паніжаны ад нормы ў 2,0 мг/дмЗ больш чым у паўтара раза і складае 0,33 мг/дмЗ. У адпаведнасці з лабараторнымі даследаваннямі мы бачым, што крынічная вада адпавядае ўсім патрабаванням санітарных нормаў і правілаў і прыдатная ў якасці пітной вады. А ад сябе дадам, што гэта вада не толькі крыштальна чыстая, але і незвычайна смачная.



ТЭХНІЧНЫЯ НАВІНКІ АД "БЕЛТЭЛЕКАМА"

Тэхналагічны працэс телерадыёвяшчання не стаіць на месцы, а ўвесь час крочыць наперад. Ад звычайнага тэлебачання мы перайшлі да больш зручнага віду вяшчання — эфірнага. Развіццё радыёсувязі таксама не стаіць на месцы.

3 прычыны новых тэхнічных дасягненняў на змену кабельнаму радыёвяшчанню прыйшло больш зручнае — эфірнае. Пагадзіцеся: цягнуць кіламетры кабелю ў кожны дом — даволі затратны працэс. Ды і правады, якія цягнуцца па ўсёй кватэры, не дадаюць дому эстэтычнага выгляду. А падчас непагадзі: у моцны вецер, праліўны дождж або снежную завіруху — кабелі выходзяць з строю, і сувязь зусім знікае.

Менавіта з нагоды вышэйпералічаных фактараў было прынята рашэнне аб мадэрнізацыі праваднога вяшчання — тэта значыць, што на змену кабельнаму прыйшло эфірнае радыёвяшчанне. Такім чынам, старыя радыёкропкі непрыдатныя для новага тыпу вяшчання.



У “ПРАМЕНЬЧЫКУ" - АГЕНЬЧЫК

"Каб дапамагчы іншым, неабавязкова быць моцным і багатым, — дастаткова быць добрым”. Сімяон Афонскі

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” надвор'е ствараюць яго работнікі, валанцёры гімназіі №1 горада Дзятлава, артысты РДК і ўсе людзі з добрым сэрцам. Для “незвычайных людзей” тут штогод праводзяцца “агеньчыкі”.

Кастрычніцкае свята прысвечана самым дарагім людзям у нашым жыцці, нашым зямным анёлачкам - матулям. Да Дня маці ў “Праменьчыку" быў арганізаваны невялікі канцэрт, на які хлопцы і дзяўчаты запрасілі сваіх матуляў. За сталом з кубкам смачнага чаю і пачастункамі маці і іх дзеці добра праводзілі час.



“ПОШТА ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ”

Менавіта так называецца конкурс дзіцячых малюнкаў, які прайшоў дзякуючы АПС "Дзятлава-1” РУП “Белпошта". У зале АПС была арганізавана вы става дзіцячых малюнкаў, якая прымеркавана да 9 кастрычніка - Сусветнага дня пошты.

Начальнік раённага вузла паштовай сувязі РУП "Белпошта" Наталля Мікалаеўна Цітова адзначае:
— Дадзенае мерапрыемства на “Белпошце" адбываецца не ўпершыню. Непасрэдна гэты конкурс прымеркаваны да святкавання Дня пошты, але ў будучым мы плануем зрабіць конкурс дзіцячых малюнкаў традыцыйным і арганізоўваць яго да розных знамянальных падзей.

Удзел у конкурсе прынялі навучэнцы СШ № 1, СШ № 3, а таксама дзіцячай школы мастацтваў горада Дзятлава. Самаму малодшаму ўдзельніку было 6 гадоў, а самаму старэйшаму - 14 гадоў.



ВАЛЕЙБОЛ. АБЛАСНАЯ СПАРТАКІЯДА ДЛЯ СЕЛЬСКІХ ЖЫХАРОЎ

Па выніках занальных спаборніцтваў наша жаночая валейбольная каманда выйшла ў фінал абласной спартакіяды для сельскіх жыхароў. Ён адбыўся на мінулым тыдні ў Гродне. Спаборнічалі 4 жаночыя каманды: Дзятлаўскага, Ваўкавыскага, Ашмянскага і Шчучынскага раёнаў.

Пад кіраўніцтвам трэнера В. Русіна за каманду Дзятлаўскага раёну выступалі: Н. Абрамчык, К. Лубешка, А. Лапатэй, В. Васіленка, Т. Русін, А. Рагойжа, Ю. Сіняк.

Па выніках першага гульнёвага дня нашы валейбалісткі ўпэўнена абышлі каманды Ашмянскага і Шчучынскага раёнаў з лікамі 2:0 і 2:0.
На наступны дзень адбылася гульня за першае месяца паміж камандамі Дзятлаўскага і Ваўкавыскага раёнаў. Па выніках гэтага матча Ваўкавыск перамог нашу каманду з лікам 2:0.



АДТЭРМІНОЎКА АД ПРЫЗЫВУ ГРАМАДЗЯН НА ТЭРМІНОВУЮ ВОІНСКУЮ СЛУЖБУ, СЛУЖБУ Ў РЭЗЕРВЕ

На падставе артыкула 32 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе" адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую воінскую службу, службу ў рэзерве дазваляецца гра-мадзянам па наступных прычынах: па стане здароўя, для працягу адукацыі, па сямейным становішчы, для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцяў, у сувязі з выкананнем дэпутацкіх паўнамоцтваў, на падставе ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую воінскую службу, службу ў рэзерве па стане здароўя дазваляецца грамадзянам, якія
ў вызначаным парадку прызнаюцца часова нягоднымі да воінскай службы і службы ў рэзерве па стане здароўя на тэрмін да аднаго года.
Для працягу адукацыі адтэрміноўка дазваляецца на перыяд вучобы навучэнцам, якія: атрымліваюць агульнасярэднюю, прафесійна-тэхнічную адукацыю, сярэднеспецыяльную адукацыю на вочнай форме навучання. Студэнтам, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю першай ступені на вочнай форме навучання, аспірантам (ад'юнктам), дактарантам.



БУДЗЕ НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛА Ў НАВАЕЛЬНІ

Мінулы тыдзень для жыхароў Наваельні адзначаецца адразу дзвюма святочнымі падзеямі: гэта і святкаванне 135-годдзя храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, і доўгачаканае адкрыццё і асвяшчэнне духоўна-асветніцкага Цэнтра ў гонар святога праведнага Іаана Кранштадскага.

Пачатак гэтым падзеям паклала святочная служба, якую ўзначальваў епіскап Смаргонскі Пётр, вікарый Навагрудскай епархіі. Затым усе святары Дзятлаўскага благачыння і жыхары Наваельні прайшлі хрэсным ходам вакол храма. А ўжо пасля гэтага ўладыка Пётр выказаў словы падзякі тым, хто дапамагаў у адкрыцці нядзельнай школы, і з благаславення епіскапа Гурыя ўручыў узнагароды: медалі і граматы “За старанную працу ў славу Божую”. Пасля ўсе адправіліся на ўрачыстае адкрыццё духоўна-асветніцкага Цэнтра.



ЛЮД3І, ЯКІХ ЧАКАЛІ, ЧАКАЮЦЬ I БУДУЦЬ ЧАКАЦЬ

Эвалюцыя пошты за 140 гадоў

Раней было так: у маленькай вясковай хаце, зусім цёмнай раніцай, калі нават і птушкі яшчэ не шчабечуць, бабуля ў белай хустачцы ўжо пільна ўзіралася ў акенца. Яна чакала іх, людзей, якія прыносілі весткі з “вялікай зямлі” ў маленькую вёсачку. Спадзяваліся на сустрэчу з імі і вайскоўцы ў час ваенных дзеянняў іх чакалі, чакаюць і будуць чакаць, бо справа паштальёна, як і іншых работнікаў сувязі, мае вялікі сэнс для ўсяго насельніцтва. Яны прыносяць карэспандэнцыю, заказныя лісты, пенсію, пасылкі з далёкіх краін, прадукты харчавання і іншыя тавары масавага попыту. Гісторыя паштовай сувязі налічвае не адно стагоддзе. 9 кастрычніка 1874 года быў арганізаваны Сусветны паштовы саюз, а ўжо сёлета ён адзначае 140-годдзе з дня свайго заснавання. Такое доўгае жыццё адлюстроўвае важнасць паштовай сувязі ў абмене дакументаў і тавараў з дапамогай глабальнай паштовай сеткі. 9 кастрычніка ў календары прафесійных датаў пазначаны і як Сусветны дзень пошты.



ФІНАНСАВЫ "ЛІКБЕЗ” СЯРОД ШКОЛЬНІКАЎ: маленькімі крокамі - у вялікую будучыню

У гімназіі №1 города Дзятлава адбылася прыемная падзея. На святочной лінейцы дыпломамі і памятнымі падарункамі ўзнагароджвалі пераможцаў абласной алімпіяды па фінансавай адукаванасці.

Такое мерапрыемства ў нашай краіне сярод навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца ўпершыню. Яго асноўная мэта - павышэнне фінансавай адукаванасці школьнікаў, выяўленне здольных і адораных хлопцаў і дзяўчат, развіццё іх інтэлектуальнага патэнцыялу і падрыхтоўка да перспектыўнай будучыні.

Арганізатарамі абласнога этапу алімпіяды выступілі Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, упраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.