Сур'янінава Л.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзмітрый Сіўко

Сёння Дзмітрый Вікенцьевіч Сіўко - галоўны энергетык СВК "Хвінявічы", а калісьці быў простым інжынерам-электрыкам. У энергетычнай галіне ён працуе на працягу 7 год. Любоў да рамонту бытавой тэхнікі вызначыла лёс тагачаснага хлапчука.

Адвучыўшыся ў "Жыровіцкім аграрна-тэхнічным каледжы" па спецыяльнасці інжынер-электрык, ён у 2000 годзе па размеркаванні быў накіраваны ў калгас "Зара". Затым працаваў і ў калгасе "Ніва", і СВК "Русь-Агра".



ЯК ЭФІРНАЕ ТЭЛЕБАЧАННЕ САДЗЕЙНІЧАЕ ЗГУРТАВАННЮ СЯМ'І

Эвалюцыя электрасувязі здзіўляе сваімі дасягненнямі - лічбавае тэлебачанне, эфірнае радыё, інтэрнэт. А калісьці цудам было проста пачуць голас сябра ў тэлефоннай трубцы.

На Дзятлаўшчыне аказанне паслугаў тэлефоннай сувязі і радыё пачало ажыццяўляцца яшчэ ў гады вайны, з 26 ліпеня 1944 года. Памяшканне, у якім гэта адбывалася, было не на звыклым месцы “Белтэлекама", аў цэнтры плошчы і называлася Дзятлаўскай раённай канторай сувязі.

На той час у раёне для ажыццяўлення паштовай і тэлефоннай сувязі былі выдадзены толькі тры кані. Пошта забіралася з цягнікоў у Наваельні, затым развозілася па раёне. Лініі электрасувязі былі слупавымі, таму на конях прыходзілася вазіць слупы, каб устанаўліваць і рамантаваць лініі. У наш час ужо і не верыцца, што такое было магчыма.



АБ ЧЫМ МАРАЦЬ РАБОТНІКІ БАНКА

Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнтка газеты "Перамога" сустрэлася з работнікамі РКЦ №22 горада Дзятлава ААТ “Белаграпрамбанка”. Як прайшоў год мінулы, што адбылося ў асабістым жыцці і аб чым марыць банкаўскі работнік, чытайце ў артыкуле.


ПАЧАЛА ПРАЦАВАЦЬ У БАНКУ ЯШЧЭ ЎРУЧНУЮ

Святлана Вітольдаўна Жых - адзін з самых вопытных работнікаў Белаграпрамбанка. У маі споўніцца 30 год, як яна прыйшла працаваць у банк на пасаду бухгалтара. Святлана Вітольдаўна прайшла няпросты працоўны шлях: з агранома - у банкаўскія работнікі, прыйшлося многаму вучыцца. Выхоўваючы дваіх дзяцей, працуючы на новай пасадзе, яна завочна скончыла Мінскі фінансавы каледж па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”, а ў Гродзенскім аграрным універсітэце адвучылася па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт". Зараз яна вядучы спецыяліст аддзела разлікаў. Жанчына ўзгадвае: “3 моманту, калі я прыйшла працаваць у банк, змянілася многае: камп'ютараў не было, усе банкаўскія аперацыі рабілі ўручную”.



КАЗЛОЎШЧЫНСКАЯ ШКОЛА ПРЫМАЛА ЎДЗЕЛ У МІЖНАРОДНАЙ АЛІМПІЯДЗЕ ПА ПАСАДЦЫ ДРЭВАЎ

Казлоўшчынская школа ўвайшла ў дзясятку лепшых школ у свеце, заняўшы 9-е месца ў Міжнароднай алімпіядзе па пасадцы дрэваў. Такія спаборніцтвы праводзяцца, дзякуючы існаванню сеткі міжнародных інтэрнэт-праектаў IEARN.

Дзейнасць сеткі на тэрыторыі нашай краіны пачалася ў далёкім 1998 годзе. IEARN у Беларуси ўяўляе сабой адну з праграм дзейнасці грамадскага аб'яднання "Аднаўленне гуманітарнай адукацыі”, якая супрацоўнічае з адукацыйнымі і моладзевымі ўстановамі па ўсім свеце. Яе сутнасць - прапанова розных па тэматыцы і змесце інтэрнэт-праектаў у якіх маюць магчымасць прыняць удзел як асобы, так і цэлыя навучальныя ўстановы або моладзевыя аб'яднанні.



НА ПОШЦЕ БУДУЧЫНІ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ ЛЮДЗІ

Пошта нябачнай ніткай злучае людзей, гарады, краіны і кантыненты. Ёсць такія месцы на Зямлі, дзе няма сувязі з навакольным светам, адсутнічае інтэрнэт, тэлебачанне і нават звычайны тэлефон. Менавіта у такія недаступныя куткі заусёды дойдзе пошта. Эвалюцыя паштовай сувязі налічвае не адзін дзясятак год, за час яе доўгага існавання змянялася многае ды і цяпер мяняецца.

Сёння Дзятлаўскі раённы вузел паштовай сувязі РУП “Белпошта" - гэта 107 работнікаў: паштальёны, аператары, вадзіцелі, сартыроўшчыкі і кіраўнікі - людзі, дзякуючы якім звесткі з усяго свету знаходзяць свайго атрымальніка. Пошта - вялікі канвеер па апрацоўцы і дастаўцы пісьмаў. Нават каб усяго адно пісьмо дайшло да атрымальніка, патрэбен клопат некалькіх дзясяткаў работнікаў пошты.



ЛЮДЗІ, ЯКІЯ НЯСУЦЬ СПАКОЙ У КОЖНЫ ДОМ

Шмат работнікаў, якія кожны дзень клапоцяцца аб вашай бяспецы, застаюцца "за кадрам”. Вашай увазе мы прадстаўляем тых людзей, праца якіх - несці спакой і ўпэўненасць у кожны дом.

ЁН ВЕДАЕ АБ СТРАХАВАННІ ЎСЁ...

Уладзімір Уладзіміравіч Іванашка - старэйшы з супрацоўнікаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне.
Справе страхавога агента прысвяціў 29 гадоў свайго жыцця. Прыйшоў у раённае прадстаўніцтва Белдзяржстраху ў 1986 годзе, да гэтага год адпрацаваў у Гродне радыёэлектроншчыкам. Узгадваючы пачатак працоўнага шляху, Уладзімір Уладзіміравіч расказвае:
— Раней прыходзілася ўсе вылічэнні па страхаванні рабіць з дапамогай драўляных лічыльнікаў. Гэта вельмі марудная справа. Працаваць стала лягчэй, калі з'явіўся калькулятар.



Сяргей Пыл: “СТРАХАВАННЕ - ГЭТА ВЯЛІКАЯ КАСА ЎЗАЕМАДАПАМОГІ"

Традыцыйна ў першую суботу снежня ў Беларусі адзначаюць Дзень страхавых работнікаў. Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт газеты "Перамога" паразмаўляла з дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргеем Пятровічам Пылам, які прысвяціў гэтай рабоце амаль чвэрць веку. Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне - на добрым рахунку ў рэспубліцы па ўсіх відах страхавання і таксама займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчай дзейнасці на тэрыторыі з колькасцю насельніцтва ад 25 000 да 30 000 чалавек.

— Сяргей Пятровіч, наколькі прадуктыўнай была сёлета праца для раённага прадстаўніцтва Белдзяржстраху?
— Гэты год быў складаны, насыпаны падзеямі. Адбыліся дзве моцныя буры, многія людзі панеслі страты. У такой няпростай сітуацыі нам трэба было хутка скаардынаваць работу, ацаніць шкоду, якую прыродная стыхія нанесла людзям, забяспечыць страхавую падтрымку своечасова і якасна. Было зроблена 380 выплат на суму 1,5 мільярда рублёу. А за 10 месяцаў бягучага года ўсяго было заключана 25 600 дагавароў, зроблены 1995 выплат на суму 4,2 мільярда рублёў.



САБРАЛІСЯ Ў СЛОНІМЕ НА ФЕСТЫВАЛЬ-КІРМАШ

У пятніцу, 14 лістапада, напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці ў Слоніме прайшоў абласны фестываль-кірмаш "Дажынкі”. Свята для ўсіх працаўнікоў аграпрамысловага комплексу - менавіта так можна назваць гэтую падзею, бо былі падведзены вынікі сельскагаспадарчага года, а лепшыя работнікі атрымалі ўзнагароды.

Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна ў складзе 13 чалавек прадставіла Дзятлаўскі раён. Менавіта гэтыя людзі па вышках бягучага 2014 года былі прызнаны лепшымі ў раёне. Атрымалі ўзнагароды і падзякі: Д. У. Кіслы - трактарыст-машыніст СВК “Дварэц-Агра", А. П. Басай - трактарыст-машыніст СВК “Жукоўшчына", Л. С. Дудкін - загадчык фермы СВК “Жукоўшчына", М.С. Слушко - галоўны заатэхнік СВК “Хвінявічы”, А.С. Рамушкевіч - жывёлавод СВК "Граніт-Агра", Д. Д. Жых і С. Д. Жых - механізатары СВК "Граніт-Агра", С. С. Мазур - старшыня СВК “Граніт-Агра", А. М. Ківуля - дырэктар дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас", B.C. Пакроўская - былы галоўны аграном калгаса “Расія”, Б. 3. Кулеш - галоўны ветэрынарны доктар СВК “Войневічы”, В. М. Гульнік - вадзіцель СВК “Вензавец". Таксама быў адзначаны за 3 месца механізаваны атрад ААТ "Дварэцкі льнозавод" у асобе дырэктара Я. С. Варгана.



“АТЫ-БАТЫ... ХЛОПЦЫ ІДУЦЬ У САЛДАТЫ”

Урачыстыя провады прызыўнікоў на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве прайшлі 12 лістапада ў раённым Доме культуры. Пры святочных абставінах ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Г. Суравец уручыў будучым салдатам павесткі аб прызыве на службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. 56 сапраўдных дзятлаўскіх мужчын будуць годна несці службу ў войсках нашай краіны. Адпраўка пачнецца ужо з 17 лістапада і прадоўжыцца да 27 лістапада.

Урачыстае адкрыццё пачалося са словаў ваеннага камісара Дзятлаўскага раёна Г. Сураўца, які звярнуўся да прызыўнікоў і іх бацькоў:
- Вельмі хутка са зброяй у руках вы станеце на абарону нашых рубяжоў. Жадаю вам трываласці, вернасці прысязе, надзейных сяброў і добрых камандзіраў. Дзякуй вашым бацькам і настаўнікам, якія годна выхавалі вас для праходжання службы. Я лічу, што з такімі абаронцамі, як вы, мы можам быць упэўненымі ў незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны.



ВАЛЯНЦІНА ПРАНКЕВІЧ: "ЗДЗЯЙСНЯЙЦЕ СВАЕ МАРЫ, АЛЕ НІКОЛІ НЕ СПЫНЯЙЦЕСЯ НА ГЭТЫМ”

Ведаеце, бываюць такія людзі, побач з якімі адчуваеш сябе як дома. Менавіта такім чалавекам мне паказалася Валянціна Эдвардаўна Пранкевіч. Вельмі хутка згадзілася паразмаўляць са мной, і гэта нягледзячы на тое, што яна вельмі заняты чала-век, бо на яе жаночых плячах ні многа ні мала - кіраванне аддзяленнем паштовай сувязі ў Наваельні. Першае, што прывабіла маю ўвагу ў гэтай жанчыне - адсутнасць тых рыс характару, якія ў большай ступені прысутныя ва ўсіх начальнікаў: важнасць і аддаленасць у размове са сваімі работнікамі. Мае назіранні аказаліся правільнымі, бо, як гаворыць сама Валянціна Эдвардаўна: “Да ўсяго трэба падыходзіць з дабром, патрабаваць ад работнікаў добрасумленнасці ў выкананні работы трэба па-добраму, бо людзі адчуваюць гэта і не злоўжываюць такімі адносінамі, і калі так падыходзіць да ўсяго, тады і справа хутчэй будзе ладзіцца. Крыкам ад людзей нічога не даб'ешся”.