Суравец Г.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Тэрміновае фарміраванне войскаў у Дзятлаве

Ha Дзятлаўшчыне прайшла праверка мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці мясцовых выканаўчых органаў сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі.

Ha Дзятлаўшчыне прайшла праверка мабілізацыйнай гатоўнасці і здольнасці мясцовых выканаўчых органаў сфарміраваць тэрытарыяльныя войскі.

10 кастрычніка ад старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Краўцова прыйшло распараджэнне аб фарміраванні органаў кіравання тэрытарыяльных войскаў, мабілізацыі ваеннаабавязаных і транспартных сродкаў, якія прыпісаны ў тэрытарыяльныя войскі.



ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №308 АД 6 ЖНІЎНЯ 2013 ГОДА “АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫЗЫВУ ГРАМАДЗЯН..."

ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №308 АД 6 ЖНІЎНЯ 2013 ГОДА “АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫЗЫВУ ГРАМАДЗЯН 1986-1995 ГАДОЎ НАРАДЖЭННЯ НА ТЭРМІНОВУЮ ВАЕННУЮ СЛУЖБУ, СЛУЖБУ Ў РЭЗЕРВЕ Ў ЖНІЎНІ-ЛІСТАПАДЗЕ 2013 ГОДА"

На падставе артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2013 года №337 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2013 года” і з мэтай арганізаванага прызыву грамадзян Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт рашыў



БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ ДА ЗНАХОДАК У ЗЯМЛІ

З года ў год вайна нагадвае пра сябе страшнымі выбухованебяспечнымі знаходкамі, якія да гэтай пары ляжаць у зямлі.

Па статыстыцы, пік выяўлення снарадаў і мін прыпадае на перыяд правядзення пахатных работ ў полі вясной і восенню.

Будзьце асцярожныя, калі раптам вы знойдзеце старую ржавую міну, гранату ці снарад. Не спрабуйце дастаць яе з зямлі, перавозіць яе і тым больш біць ці разбіраць. Праляжаўшы працяглы час, дэталі ўзрывальніка часткова разбурыліся, і нават ваш лёгкі дотык можа прывесці механізм у дзеянне, адбудзецца непапраўнае.



ІРЖАВАЯ СПАДЧЫНА ВАЙНЫ

З году ў год вайна нагадвае пра сябе страшнымі неўзарванымі знаходкамі, якія дагэтуль ляжаць у зямлі. Па статыстыцы пік выяўлення снарадаў і мінаў даводзіцца на перыяд правядзення палявых работ.

Шаноўныя дзятлаўчане, будзьце асабліва асцярожныя, калі раптам вы знойдзеце старую ржавую міну, гранату ці снарад. Не спрабуйце даставаць іх з зямлі, перавозіць і тым больш біць або разбіраць. Праляжаўшы працяглы час у "агрэсіўным" асяроддзі, дэталі выбухоўніка часткова пашкодзіліся, нават лёгкі ваш дотык можа прывесці механізм у дзеянне, і адбудзецца непапраўнае.



ДА 95-АЙ ГАДАВІНЫ З ДНЯ СТВАРЭННЯ ОРГАНАЎ МЯСЦОВАГА ВАЕННАГА КІРАВАННЯ

8 красавіка 2013 года споўнілася 95 гадоў з дня стварэння ваенных камісарыятаў.

Пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі 8 красавіка 1918 года Дэкрэтам Савета народных камісараў былі заснаваны мясцовыя апараты па фарміраванні рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, якія падзяляліся на валасныя, павятовыя, губернскія і акруговыя камісарыяты па ваенных справах. Гэты дзень стаў днём нараджэння мясцовых органаў ваеннага кіравання, якія ў кароткія тэрміны ажыццявілі мабілізацыю ўнутраных сіл і рэзерваў для будаўніцтва Чырвонай Арміі, чым унеслі важны ўклад у справу перамогі на франтах грамадзянскай вайны і барацьбы з замежнай ваеннай інтэрвенцыяй.

Камісары, якія стаялі на чале ваенных камісарыятаў, з'яўляліся па сутнасці адзінаначальнікамі, а ў іх руках засяроджвалася ваеннае і палітычнае кіраўніцтва ўсімі часцямі, злучэннямі і ўстановамі арміі, размешчанымі на тэрыторыі пэўнай акругі, павета, воласці.

На 1 красавіка 1923 года ў краіне налічвалася 86 губернскіх і 532 павятовыя ваенкаматы. Губернскія ваенкаматы падпарадкоўваліся камандаванню ваенных акругаў. Павятовыя ваенкаматы ўяўлялі сабою першасныя ваенна-мабілізацыйныя органы і займаліся ўсімі пытаннямі, звязанымі з адбываннем грамадзянамі воінскай павіннасці, прызывам на ваенную службу і ўлікам ваеннаабавязаных.



Вядуцца пошукі сваякоў воіна

Хто шукае: Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят.

Што і каго шукае: звесткі аб сваяках малодшага сяржанта Паўла Герасімавіча Клеўца (Клевец), 1924 года нараджэння, які пражываў у Пінскай врбласці, Гайцавіцкага раёна, в. Гайцавічы. Жонка - Вера Якаўлеўна Клевец.

Малодшы сяржант Клевец быў прызваны ў армію 01.08.1944 года, апошняе месца службы — кулямётчык 961 СП, I Беларускі фронт, быў паранены 14.01.1945 года.

Загадам па 274 СД ад 14.02.1945 года №012/Н, 5 красавка 1945 года яму быў уручаны ордэн Славы 3-й ступені №311140.



БНТУ: Дзень адчыненых дзвярэй

26 лістапада 2011 года на ваенна-тэхнічным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта будзе праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй.

Адрас: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 59, вучэбны корпус БНТУ №4 (праезд аўтобусам да
прыпынку "Вуліца П. Броўкі" або на метро да станцыі "Плошча Я. Коласа").