Ступчык Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЗВЕ СЦЕЖКІ ДА АДНОЙ ШКОЛЫ

Усё выпадковае невыпадкова. Здараюцца ў нашым жыцці супадзенні – дзіўныя, неверагодныя, а часам – сімвалічныя. Так выпала, што напярэдадні Дня закаханых, у чарадзе лютаўскіх святаў і памятных дат адзначылі свой юбілей дзве асабліва блізкія для нас настаўніцы: адна, хто ўзяла за руку нясмелых першаклашак і павяла па школьным жыцці, другая – якая праводзіла ў жыццё дарослае поўных надзеяў і планаў амаль дарослых юнакоў і дзяўчат. І лёсы іх такія розныя, а ўсё ж моцна падобныя адзін да аднаго.

МАРА, ШТО Ў СЭРЦЫ ЗАСТАЛАСЯ

Мы былі першым выпускам пачатковых класаў, які Вера Аляксандраўна Яфімік вучыла ў Казлоўшчынскай школе. Але не першым у яе педагагічнай практыцы. Не ведаю нават, каму дзякаваць, выпадку ці лёсу, што давялося ёй апынуцца ў патрэбны час у нашым класе. А шлях сюды быў ні далёкім, ні блізкім: з суседняга Слонімскага раёна аж праз сталіцу і Міншчыну сюды, у ціхі пасёлак, услед за мужам.



ЛІЧБЫ НОВАГА ГОДА

Новы 2013 год сустрэў беларусаў павышэннем цэнаў на шэраг тавараў, рэсурсаў і паслугаў. З другога боку, павышаюцца фіксаваныя выплатныя велічыні і ўводзяцца некаторыя палёгкі па выплаце некаторых плацяжоў і пазыкаў.



Першы раз у новы клас

Свята першага школьнага званка для Казлоўшчынскай сярэдняй школы супала з доўгачаканай і знакавай падзеяй - адкрыццём новага корпуса пачатковай школы.

Адкрыццё новага будынка падрыхтавалі менш, чым за год. Раней ён належаў Казлоўшчынскаму ліцэю, пасля перайшоў ва ўласнасць школы. За працу ўзяліся будаўнікі лідскага ААТ "Будвектар", якія ўжо не адзін год паспяхова супрацоўнічаюць з нашым раёнам.

- Новая школа - сапраўды выдатная, - расказвае дырэктар Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ігар Данільчык. - Тут размяшчаюцца 8 прасторных вучэбных кабінетаў, карэкцыйны пункт, таксама абедзенная зала, прыгожае фае, гардэроб, добрая гульнёвая пляцоўка. У новым корпусе будуць займацца 130 вучняў, па два класы ў паралелі з першага па чацвёрты год навучання. Менавіта яны сапраўды ацэняць усе выгоды новай школы.



"Я б хацеў cпаткацца з Вамі"

Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. 3 4 па 11 верасня ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбудзецца тыдзень, прысвечаны памяці знакамітага беларускага паэта, празаіка, цудоўнага перакладчыка, удумлівага крытыка, публіцыста. Яго літаратурная спадчына стала каштоўным набыткам не толькі беларускай, але і сусветнай духоўнай культуры.

Будучы паэт нарадзіўся ў 1981 годзе ў сям'і Адама і Марыі Багдановічаў — культурных і адукаваных людзей. Бацька быў настаўнікам, займаўся збіраннем і вывучэннем беларускага фальклору, этнаграфіі. Маці таксама была высокай культуры жанчынай.



Час чытаць кнігі роднай краіны

Упершыню літаратура на роднай мове загучала ў поўны голас стагоддзе назад. Да гэтага кожны твор на беларускай мове быў гістарычнай з'явай.

У шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя Іван Шамякін, Васіль Быкаў і Уладзімір Караткевіч былі яшчэ маладыя, і мала хто іх ведаў. Аднак, хто чытаў іх творы — захапляліся. Пісьменнікі набылі шырокую вядомасць, сталі беларускімі класікамі, інтэлектуальным багаццем нацыі. Мы сведкі таго, што зараз беларускі народ — народ багатай культуры. Час спрыяе чытанню, разважанню, духоўнаму ўзбагачэнню.

Сёння мы прапануем чытачам інфармацыю пра новыя творы беларускіх аўтараў. Можа так здарыцца, што некалі пра гэтыя кнігі загавораць, пра іх стане вядома і ў Варшаве, і ў Маскве, і ў Парыжы.