Ступчык Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


А. КАРПОВІЧ: "ДЗЯКУЙ БОГУ, ШТО ДАЖЫЛА ДА ТАКІХ ГАДОЎ ПРЫ ПАМЯЦІ"

“Сто гадоў жыцця табе", - зычым мы, выказваючы чалавеку найлепшыя пажаданні з прыемнай нагоды. Для Анастасіі Сцяпанаўны Карповіч, доўгажыхаркі з аграгарадка Дварэц, якая нядаўна перайшла стогадовы рубеж, яе гады сталі не толькі багаццем і скарбонкай вопыту. Жыццё жанчыны - як цікавая кніга, ад якой не адарвацца, поўная захапляльных гісторый, на жаль, не заўсёды такіх шчаслівых, як хацелася б.

Анастасія Сцяпанаўна з'явілася на свет у 1914-м, калі ўжо ішла Першая сусветная вайна. Сям'я жыла ў вёсцы Сямёнавічы - бацькі, старэйшы брат і я на. Сялянскай дзяўчыне давялося расці ў нялёгкія для народа часы, на сваей біяграфіі адчуць усе павароты тагачаснай ліхой і непрадказальнай гісторыі народа.



50 ГАДОЎ РАБОТЫ ДЗЕЛЯ ЛЮДЗЕЙ

Днямі адзначылі сваё прафесійнае свята работнікі сацыяльнай службы - міласэрныя, душэўныя людзі. Ім заўсёды блізкая чужая бяда, яны не шкадуюць ні часу, ні сілаў, каб прыйсці на дапамогу, часта забываючыся пра сябе. Такія людзі працуюць у Казлоўшчынскім доме-інтэрнаце для псіханеўралагічных хворых, 50-годдзе з дня заснавання якога было прымеркавана да Дня работнікаў сацыяльнай абароны. 3 гэтай нагоды ў актавай зале дома-інтэрната сабраўся калектыў установы і ганаровыя госці свята, адным з якіх стаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык.

Гісторыя Казлоўшчынскага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых пачыналася паўстагоддзя таму з утварэння ў жніўні 1964 года Казлоўшчынскага дзіцячага дома інвалідаў, загадчыкам якога быў прызначаны М.А. Бубноўскі. У тым жа годзе на базе ўстановы быў утвораны Казлоўшчынскі дом інвалідаў і састарэлых, у які з Дзятлаўскага дома інвалідаў перавялі 117 чалавек. У розныя гады дом-інтэрнат узначальвалі І.Ф. Медвядчук, І.Л. Сайчык, І.С. Ступчык, В.В. Марук, А.Я. Бялятка, М.М. Дзям'янчык.



У ВЕТЭРАНА - ДВАЙНЫ ЮБІЛЕЙ

У юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў свой дзевяносты дзень нараджэння сустрэў жыхар гарпасёлка Наваельня ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Іванавіч Костан.

Семдзесят год таму, у далёкім 1944-м, ён быў прызваны ў войска. Ваяваў на 1-ым Украінскім фронце ў 28-й танкавай дывізіі ў складзе 664-га гвардзейскага палка. Вызваляў ад фашысцкай навалы Польшчу, Прагу, дайшоў да Берліна. Сустрэўшы Перамогу, Іван Іванавіч працягнуў вайсковую службу ў Брэсце, адкуль у 1947 годзе вярнуўся дадому. За ўзорную службу і гераізм ён быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі “За перамогу над Германіяй", “За ўзяцце Берліна", “За адвагу", падзячным лістом ад Вярхоўнага галоўнакамандуючага І.В. Сталіна за ліквідацыю паўднёва-ўсходняй групіроўкі Берліна, мае юбілейныя медалі.



КРЫЖ-АБАРОНЦА

Здаўна склалася традыцыя ставіць манументальныя крыжы па-за храмам на зямлі. Яны вырабляюцца з каменя ці дрэва і маюць вышыню да некалькіх метраў. Такія крыжы заклікаюць да малітвы і глыбокай пашаны Богу, таму і называюцца паклоннымі. На Дзятлаўшчыне традыцыя усталёуваць паклонныя крыжы жыве і сёння.

КРЫЖ ПРЫ ДАРОЗЕ

Сям'я Цімафейчыкаў - адзіная праваслаўная ў вёсцы Колкі. Хоць у невялікім драўляным доме гаспадыня Любоў Валянцінаўна жыве адна, але дзеці і ўнукі бываюць тут часта, ды не гасцямі, а памочнікамі. Нядаўна іх сіламі і зберажэннямі ў Колках быў узведзены металічны наклонны крыж, які асвяціў настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч, ён падзякаваў сям'і за богаўгодную справу. Любы, хто едзе або ідзе з Казлоўшчыны ў напрамку Раклевічаў, можа спыніцца ў Колках, памаліцца і папрасіць вышэйшага заступніцтва і дапамогі ў справах.



ДЗЯТЛАВА ЧЭМПІЁН!

Выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы зрабілі сапраўдны падарунак аматарам футбола: каманда нашага раёна стала чэмпіёнам Гродзенскай вобласці ў першай лізе сярод юнакоў 2002 года нараджэння.

У першым этапе спаборніцтваў, што прайшоў у горадзе Слоніме, у трох групах за выхад у вышэйшую і першую лігу спаборнічалі 12 камандаў. Сапернікамі нашых футбалістаў былі каманды Ваўкавыска, Слоніма і Навагрудка. Стаўшы трэцімі ў сваей групе, дзятлаўчане гарантавалі cабе месца ў першай лізе.



Г. КАШКО: “САМАЕ СТРАШНАЕ ДЛЯ ЧАЛАВЕКА - АДЗІНОТА"

Менш за два стагоддзі мінула з тае пары, калі прафесія медыцынскага работніка атаясамлялася не толькі з выкананнем медыцынскіх прызначэнняў, а ўвогуле з дапамогай усім, хто меў патрэбу ў доглядзе. Прадстаўніц такой прафесіі звалі літасцівыя сёстры, зямныя анёлы, белыя галубкі. Ад іх клопату і ласкі нават цяжка хворым станавілася лягчэй. Але і сёння, у новую прагматычную эпоху, літасцівыя сёстры, хутчэй не па прафесіі, а па прызванні, ёсць сярод нас, варта толькі ўважпіва прыгледзецца.

Ганна Іванаўна Кашко, фельчар Казлоўшчынскага дома-інтэрната для псіханеўралагічных хворых, належыць да той вельмі рэдкай сёння катэгорыі людзей, якія кожны свой дзень жывуць дзеля іншых, ніколі не акцэнтуючы на гэтым увагу грамадства. Мабыць, таму жанчына не любіць гаварыць пра сябе, больш ахвотна распавядае аб прафесіі, з якой яны беспамылкова знайшлі адна адну.



ГАСЦІННАСЦЬ ПА-ДЗЯТЛАЎСКУ: ПІРАГІ, ДАРОГІ I ДАБРЫНЯ

У доўгіх чэргах у разліковыя косы аддзяленняў банкаў Дзятлаўшчыны не-не ды і сустрэнеш людзей, якія аплачваюць часовую рэгістрацыю ў нашай краіне. Прыязджаюць на месяц, два, а хтосьці і на ўсё лета. Хутчэй за ўсё, да родных, найчасцей суседзі - расіяне або ўкраінцы. Што вабіць гасцей на белорускай зямлі, запытаемся ва ўраджэнкі вёскі Колкі, а сёння - жыхаркі паўночнай сталіцы Расіі Тамары Ульяновой.

- Сёлета будзе трыццаць пяць гадоў, як я жыву ў Санкт-Пецярбургу. Калісьці паехала паступаць туды ў медыцынскае вучылішча, так і засталася там жыць. Выйшла замуж, маю дваіх сыноў, любімую работу. Атрымалася так, што ў сям’і я беларуска, а муж - расіянін. Але ўсе мы любім бываць тут, на Дзятлаўшчыне. Прыязджаю штогод, а апошнім часам і некалькі разоў на год, калі ёсць магчымасць. Найперш - наведаць матулю.



ПРАЗ КНІГУ - ДА ЗДАРОЎЯ

Дзятлаўская раённая бібліятэка прапануе ўсім, хто хоча быць здаровым і бадзёрым на доўгія гады, шэраг кніг, якія дапамогуць у гэтым.

Аляксандр Даброў -- актыўны папулярызатар медыцынскіх ведаў -- у папулярнай форме апісаў прафілактыку і методыку лячэння сезонных хваробаў у хатніх умовах самымі простымі і даступнымі кожнаму сродкамі. Аб іх расказваюць чатыры кнігі аўтара: "Зіма. Час не хварэць", "Вясна. Час не хварэць", "Лета. Час не хварэць", "Восень. Час не хварэць".

У раённай бібліятэцы ёсць і кніга журналісткі Маі Гагулан "Лекавыя ўласцівасці нашай ежы". Кніга расказвае аб здаровай ежы, пры якіх захворваннях карысныя адны прадукты харчавання, а якіх трэба асцерагацца. У выданне ўвайшлі таксама розныя рэцэпты настояў, адвараў, страваў з лекавых раслін, агародніны і садавіны.



ЗАПРАШАЕМ НА ВЫСТАВУ

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “З Ражаством Хрыстовым”. На ёй вы можаце пазнаёміцца з наступнымі кнігамі.
Г. Луч “Пісьмы да Бога”. Героі праходзяць складаны шлях ад жыцця мітуслівага, без Бога да веры і Царквы, да радыкальных зменаў свайго жыцця.

М. Якаўлеў “Дзімітрый і Еўдакія”. Гэта кніга пра вялікага князя Дзмітрыя Данскога і яго жонку вялікую княгіню Еўдакію, пра іх каханне, дзяцей. А таксама пра тое, як умелі рускія людзі падымацца з новай сілай з любой бяды, як не ўяўлялі жыцця свайго без Бога.



БЕРАЖЫЦЕ СЯБЕ ДЛЯ ТЫХ, КАГО ВЫ ЛЮБІЦЕ

Да Сусветнага дня прафілактыкі ВІЧ/СНІД у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы арганізавана выстава “СНІД – прагноз сумны”. Чытачы могуць пазнаёміцца з некаторымі матэрыяламі па дадзенай тэме.

Субцэльны Л. Ю. “Інфармацыйны даведнік арганізацый, якія аказваюць паслугі ў галіне ВІЧ/СНІД у Рэспубліцы Беларусь”.

Рыцік П. Г. “СНІД: сіндром набытага імуннага дэфіцыту”. У кнізе папулярна і ў той жа час строга навукова расказваецца аб гісторыі адкрыцця, эвалюцыі і ўласцівасцях узбуджальніка інфекцыйнага захворвання чалавека, аб шляхах перадачы і клінічных выяўленнях захворвання, распрацоўцы сродкаў лячэння і прафілактыкі гэтай смяротнай інфекцыі.