Скварчынскі І.



Абласны семінар маладых спецыялістаў

Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Іўеўскі лясгас" стала пляцоўкай для традыцыйнага абласнога семінара маладых
спецыялістаў лясной гаспадаркі "Лес - моладзь - будучыня", якія прыбылі на першае працоўнае месца пасля заканчэння навучальных установаў у 2017 годзе.

У мерапрыемстве прынялі ўдзея і маладыя спецыялісты дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас" — памочнік ляснічага Дзям'янавіцкага Лясніцтва Юлія Сілівончык, майстар лесу Вензавецкага лясніцтва Ульяна Анісімава і юрысконсульт Дар'я Заруцкая.



ВЫ - У АБ'ЕКТЫВЕ ФОТАКАМЕРЫ!

Розныя метады выпрабоўвала лясная ахова дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзятлаўскі лясгас" для барацьбы з нядбайнымі наведвальнікамі лесу, якія пакідаюць пасля сябе кучы смецця або, што яшчэ горш, непатушанае вогнішча.

Аднак звароты ў сродках масавай інфармацыі і на Днях інфармавання насельніцтва, размяшчэнне папераджальных аншлагаў не дзейнічаюць на некаторых заўзятых парушальнікаў. 3 гэтай прычыны ў дзяржаўнай лесагаспадарчай установе "Дзятлаўскі лясгас" вырашылі "ўзяць на ўзбраенне" яшчэ адзін сродак: цяпер разам са спецыялістамі "дзяжураць" і абараняюць лясы спецыяльныя камеры. Дарэчы, сёлета фотапасткі ўжо "злавілі" многіх парушальнікаў.



ЛECABOД I AMATAP ПАЛЯВАННЯ

Нарадзіўся Іван Пятровіч на Дзятлаўшчыне ў вёсцы Алёхнавічы. У школьныя гады ён палюбіў хімію і вырашыў звязаць сваё жыццё з гэтай навукай. Някепска здаў уступныя іспыты ў інстытут, аднак конкурс сярод абітурыентаў аказаўся вельмі высокім, Іван яго не прайшоў. Далей чакала служба ў арміі, у невялікім пасёлку Руцава ў Латвіі.

— Наш невялікі дывізіён стаяў непадалёку ад узбярэжжа Балтыйскага мора. 3 саслужыўцамі жылі дружна, ды і з афіцэрскім складам пашчасціла. Нават і сёння з некаторымі армейскімі сябрамі падтрымліваю сувязь, — расказвае Іван Пятровіч.



“ЧЫСТЫ ЛЕС”: ПАДВОДЗІМ ВЫНІКІ АКЦЫІ

10-12 кастрычніка ў Дзятлаўскім раёне прайшла добраахвотная акцыя "Чысты лес". Сёлета яе дэвіз – "Захоўваючы лес, мы захоўваем будучыню".

Акцыя прайшла на базе ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас" і заклікала садзейнічаць навядзенню парадку ў лясных масівах, добраўпарадкаванню лясных тэрыторый, прыцягнула ўвагу грамадскасці да неабходнасці ашчадна ставіцца да нашых лясоў.

За перыяд правядзення добраахвотнай акцыі ў ёй прынялі ўдзел 274 валанцёры.

Яны ажыццявілі санітарную ачыстку лясоў ад смецця на плошчы 29 гектараў на тэрыторыі ўсіх 9 лясніцтваў ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас". Было сабрана і вывезена больш за 36 кубічных метраў смецця ў спецыяльныя месцы для яго складзіравання.



ЛЕС – БАГАЦЦЕ, ЯКОЕ ТРЭБА БЕРАГЧЫ

21 сакавіка ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень лесу, які быў заснаваны па ініцыятыве ААН у 1971 годзе. Асноўная задача Міжнароднага дня лесу – павышэнне дасведчанасці жыхароў планеты пра значнасць лясных экасістэм, іх абароны, узнаўлення і аднаўлення.

Працэсы скарачэння плошчы лясоў і іх дэградацыі сталі міжнароднымі праблемамі, якія патрабуюць сумеснага рашэння ўсімі краінамі свету.

Змяншэнне плошчы лясных масіваў вядзе да негатыўных працэсаў, якія маюць глабальнае значэнне: эрозіі глебы, скарачэння разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету, дэградацыі водных басейнаў, павелічэння ўтрымання вуглякіслага газу ў атмасферы, зніжэння колькасці прамысловай і паліўнай драўніны, а ў канчатковым выніку – да памяншэння патэнцыялу жыццядзейнасці чалавецтва.

У Беларусі лес – гэта адно з самых значных прыродных багаццяў. Здаўна жыццё большасці беларусаў было звязана з лесам, які даваў ім абарону і цяпло. Беларусь – лясная краіна, амаль 40 працэнтаў яе тэрыторыі занята лясамі.



НАВАГОДНЯЕ ДРЭВА МОЖА СТАЦЬ “ЗАЛАТЫМ”

У сувязі з надыходзячымі каляднымі і навагоднімі святамі, а таксама з мэтай забеспячэння насельніцтва навагоднімі дрэвамі дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Дзятлаўскі лясгас" арганізуе іх продаж.

Ажыццяўляцца ён будзе ў перыяд з 20 па 31 снежня 2012 года на гандлёвай кропцы ў г. Дзятлава, а таксама ва ўсіх дзевяці лясніцтвах гаспадаркі. Гандлёвая кропка будзе працаваць штодня з 10.00 да 18.00.

З мэтай прадухілення самавольных высечак навагодніх дрэваў работнікі дзяржаўнай лясной аховы лясгаса правядуць рэйды сумесна з дзяржаўнай інспекцыяй па ахове жывёльнага і расліннага свету, а таксама – раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. На аўтамабільных дарогах будуць дзейнічаць перасоўныя пасты работнікаў аддзела ўнутраных спраў і лясной аховы, а таксама работнікаў падатковай інспекцыі для праверкі дакументаў на права правозу навагодніх дрэваў.



Лёс лесу ў нашых руках

Пад такім дэвізам 13 кастрычніка 2012 год» ДзятлаЎскі лясгас правёу добраахвотную акцыю "Чысты лес", мэтай якой было прыцягненне масавай увагі грамадскасці да надзённых праблем: ашчаднага стаўлення да лесу, недапушчэння засмечвання яго побытавымі і іншымі адходамі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел усе структурныя падраздзяленні ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас". У акцыі былі задзейнічаны 197 чалавек. Актыўны ўдзел у навядзенні парадку ў лесе прынялі вучні сярэдняй школы №1 Дзятлава, Хвінявіцкай, Дварэцкай, Лявонавіцкай і Яварскай школ, а таксама работнікі раённага камітэта грамадскага аб'яд-нання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".