Сіняк Н.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СЛУЖБОВЫЯ БУДНІ

Якія яны, будні ратаўнікоў, чым напоўнены?-- аб гэтым я даведалася, наведаўшы пажарную аварыйна-выратавальную часць №1 горада Дзятлава.
... Раніцай, у 7.50 -- ні хвілінай пазней -- у гаражы часці адбываецца пастраенне ратаўнікоў. Пасля сутачнага дзяжурства змена рыхтуецца перадаць эстафету варты чарговым шасці саслужыўцам, якія заступаюць на пост пасля двухдзённага адпачынку.

"Дзяжурства здаў. Дзяжурства прыняў" -- гэта не проста словы, фармальнасць або своесаблівы рытуал. За гэтымі словамі -- адказнасць. Яна гучыць у кожным слове справаздачы, якую даюць ратаўнікі начальніку пажарна-аварыйнай часці. За 30 хвілін па-армейску выразна яны дакладваюць аб аператыўнай абстаноўцы ў раёне за суткі, калі нясла службу іх змена. За гэтыя хвіліны асабовы састаў знаёміцца і з аператыўнымі дадзенымі па надзвычайных сітуацыях, якія адбыліся за суткі ў вобласці, па Беларусі. Здаецца, усяго толькі суткі -- такі кароткі па-чалавечых мерках прамежак. Аднак і за гэты час, на жаль, здараецца многа сумнага. Дзесьці забірае жыццё непатушаная цыгарэта. Яе так любіў выкурыць чалавек перад сном, асабліва выпіўшы перад гэтым алкаголь... Дзесьці да трагедыі прывяла дзіцячая гульня з запалкамі... Папярэдзіць усё гэта, па-магчымасці вырваць жыццё са смяротных сілкоў агню, -- нялёгкая задача ратаўнікоў.



ТЭАТРА ЧАРОЎНАЕ ІМГНЕННЕ

27 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень тэатра. Гэта свята і для ўдзельнікаў узорнай тэатральнай студыі "Мелодыя душы" Дзятлаўскага раённага дома культуры.

-- Сёлетні Дзень тэатра мы адзначым шэрагам мерапрыемстваў, -- расказвае кіраўнік студыі Іван Каско. -- Гледачы пабачаць як старыя, так і новыя нашы пастаноўкі. Распачне іх музычная казка "Новы Калабок" -- адна з першых нашых пастановак. З ёю мы сталі лаўрэатамі абласнога тэатральнага конкурсу ў 2010 годзе, у 2012-ым прайшлі адборачны тур на фестываль аматарскіх тэатральных калектываў "Дзверы". Ён адбудзецца ў красавіку ў Мінску. Увогуле, мы паказалі ўжо каля 100 пастановак "Новага Калабка". Яго пабачылі гледачы з Навагрудка, Шчучына, Гродна.

Таксама ў Дзень тэатра, у 11.30 мы прэзентуем гледачам казку "Клочки по закоулочкам". Дарэчы, яе мы будзем паказваць на сёлетнім абласным конкурсе "Слонімскія цудадзействы".



ПАЦАЛУНАК З "ВОДАРАМ" ТЫТУНЮ

Дзяўчына ці жанчына, якая курыць, ужо нікога не здзіўляе. Гэта стала нормай. Як і тое, што ў продажы з'явіліся спецыяльныя жаночыя цыгарэты. Прыгожыя брэндавыя назвы, кампактныя ўпакоўкі нібыта падкрэсліваюць міф аб тым, што цыгарэты ў жаночай руцэ глядзяцца элегантна. Існуе і меркаванне наконт таго, што жаночыя цыгарэты больш бяспечныя для здароўя. Аднак...

-- Гэта зусім не так, -- адзначае фельчар-валеолаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алена Крупенік. -- Памылковае меркаванне ўзнікла з-за таго, што жанчыны аддаюць перавагу цыгарэтам з ментолам: мяккі і лёгкі халадок асвяжае горла, пасля такіх цыгарэт застаецца прыемны смак у роце. Аднак ментол, хоць і маскіруе непрыемныя адчуванні пасля зацяжкі, пры гэтым раздражняе слізістую абалонку рота. Гэта ў сваю чаргу вядзе да расшырэння каранарных сасудаў і бронхаў. Такім чынам, усмоктванне ў кроў нікаціну і тытунёвых смолаў адбываецца хутчэй, чым пры курэнні звычайных цыгарэт.



БЯСПЕКА КРУГЛЫ ГОД

У рамках штогадовай акцыі “Бяспечная зіма” ў Казлоўшчынскім аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў адбылася сустрэча з работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Прафілактычнае мерапрыемства па правілах пажарнай бяспекі праводзілася сумесна з Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Інспектар раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях А. Беленка расказаў прысутным  аб сітуацыі з пажарамі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, на Дзятлаўшчыне, акцэнтаваў увагу на асноўных прычынах пажараў. Таксама ў чарговы раз ён папярэдзіў пажылых грамадзян, якія жывуць у кругласутачным аддзяленні, аб адказнасці за курэнне ва неўстаноўленых месцах.



Весткі з Вензавецкага сельсавета

ДАЎГАЛЕЦЦЕ – ДОБРЫ ПАКАЗЧЫК

На тэрыторыі Вензавецкага сельсавета жывуць 1856 чалавек, 514 з якіх - пенсійнага ўзросту. Радуюць звесткі аб тым, што ёсць тут і доўгажыхары: 6 жанчын і 2 мужчын дасягнулі ўжо 90-гадовага ўзросту.

КОЛЬКАСЦЬ НЕМАЎЛЯТ УЗРАСЛА

У гэтым годзе ў Вензавецкім сельскім савеце нарадзіліся 15 немаўлят (8 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак). Трэба адзначыць, што гэта на 2 дзіцяці больш, чым у мінулым годзе. Самымі папулярнымі імёнамі сталі Аляксей і Марыя.



Дзмітрый Мазоль: "Век жыві - век вучыся"

Дзмітрый Мазоль тры з паловай гады працуе ва ўпраўленні меліярацыйных сістэм. Ён паспявае не толькі выконваць свае абавязкі, але і набываць веды. У жыцці хлопец прытрымліваецца дэвізу: "Век жыві — век вучыся".

— Дзмітрый, раскажы, як ты трапіў на працу ва ўпраўленне меліярацыйных сістэм?

— Аб тым, што буду тут працаваць, я нават і не меркаваў. Два гады да гэтага быў майстрам у Казлоўшчынскім ПТВ. Пасля працаваў на Дзятлаўскім вінна-гарэлачным заводзе.

Цяпер я працую майстрам ва ўпраўленні меліярацыйных сістэм. У мае абавязкі ўваходзіць арганізацыя працы ад пачатку і да здачы аб'екта.



У першую чаргу - клопат пра чалавека

Мікалай Мікалаевіч Багаслаўчык працуе на "Стройкомплексе" загадчыкам падсобнай вытворчасці. I спраўляецца са сваімі абавязкамі хутка і якасна. Калі я запытала ў гэтага чалавека, што самае галоўнае ў яго працы, ён адказаў: "Клопат пра чалавека".

"I ЦЯПЕР МНЕ СНІЦЦА ДЗЯЦІНСТВА..."

Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 15 лістапада 1951 года ў вёсцы Юравічы. У дзяцінстве Міколка любіў гуляць з хлапчукамі ў футбол, ды не толькі паміж сабой, але і за родную вёску, за калгас. "У асноўным мы гулялі супраць суседніх вёсак, — успамінае Мікалай Мікалаевіч. — Збярэцца некалькі каманд з Гірычаў, Міроўшчыны, Вензаўца, і бегаем да вечара".



Рэцэпт сямейнага шчасця

Цяжкасці ў сям'і з'яўляюцца вялікім выпрабаваннем у жыцці. Калі шлюб няўдалы, то нават поспех у працы не прыносіць радасці. Часта праблемы ў адносінах з роднымі забіраюць усе сілы і перашкаджаюць дасягненню вызначанай мэты. Нездарма ж у песні, якую выконвае Ларыса Доліна, гучаць словы: "Главней всего погода в доме..." Ці існуе рэцэпт сямейнага шчасця?

Можна пражыць доўгае жыццё або адкрыць любы падручнік, зайсці ў інтэрнэт, каб адказаць на гэта пытанне. На жаль, агульнага рэцэпту не існуе. У кожнага ён будзе асабісты. Таму я вырашыла запытаць у людзей розных прафесій, узростаў і сацыяльных груповак, што з'яўляецца складаючым шчаслівага сямейнага жыцця?



Вам дапамогуць!

Наша жыццё падобнае на зебру. То ўсё складаецца выдатна, і поспех ідзе да вас у рукі, то ўсё пераварочваецца з ног на галаву. Чалавек знаходзіцца ў поўным адчаі і нічога яго ў гэтым жыцці не радуе.
Мая знаёмая таксама страціла веру ў шчаслівае жыццё, калі яе сям'я загінула ў аўтакатастрофе.

Сутыкнуўшыся з жорсткай рэальнасцю, дзяўчына згубіла сэнс жыцця, яе апанавала пачуццё адзіноты і адчаю. Шмат людзей у гэты час было побач, але ніхто не мог дапамагчы, пакуль яна не ўзяла сябе ў рукі, не звярнулася па дапамогу да псіхолага і царкоўнаслужыцеля.



ААТ "Дзятлаўская сельгастэхніка": толькі ўперад!

Сёння ААТ «Дзятлаўская сельгастэхніка» развіваецца вельмі добра. Нагадаем, што пачаткам стаў далёкі 1944 год. За 67-гадовую гісторыю прадпрыемства вельмі змянілася. Іншымі сталі ўмовы для паспяховай работы: палепшылася тэхнічнае абсталяванне, з'явіліся больш вопытныя работнікі, інжынерныя спецыялісты высокай кваліфікацыі і кіраўнік, які з'яўляецца часткай гэтага калектыву. Разам яны ідуць толькі ўперад!

Падрабязней пра дзейнасць прадпрыемства мне расказаў яго дырэктар Аляксандр Анатольевіч Грос, які на працягу чатырох гадоў узначальвае ААТ «Дзятлаўская сельгастэхніка» і, трэба адзначыць, паспяхова спраўляецца са сваімі паўнамоцтвамі.