Шыгатаў А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Выратаваны, дзякуючы апавяшчальніку

Пры праверцы жылога сектара ў студзені 2011 года ў вёсцы Зелянец Карэліцкага раёна быў зафіксаваны факт станоўчай спрацоўкі АПА. Муж і жонка-пенсіянеры запалілі печ і пайшлі ў другі пакой глядзець тэлевізар.

Пасля таго, як прайшоў некаторы час, спрацаваў аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА). Гаспадары вярнуліся ў пакой і ўбачылі, што з печы выпаў вугалёк і загарэўся палас. У пакоі было моцнае задымление. Яны залілі полымя вадой і праветрылі пакой. Узгаранне было ліквідавана ўласнымі сіламі. У выніку спрацоўкі АПА былі выратаваны 2 чалавекі.

23.02.2011 года ў Гродзенскае УМНС паступіла паведамленне аб узгаранні па вуліцы Малышчынскай, што ў г. Гродне. Высветлілася, што ўладальнік кватэры каля 12 гадзін паставіў на пліту разаграваць абед і заснуў (ён знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення). У кватэры быў устаноўлены АПА, злучаны сеткаю з суседняй кватэрай, дзе пражывала шматдзетная сям'я. Праз некаторы час спрацавалі абодва АПА ў дзвюх кватэрах.



Было выпальванне, і чалавек загінуў

Усе травяныя выпальванні адбываюцца па віне чалавека. Выезды выратавальнікаў-пажарных на выпальванне травы і хмызняку ўжо сталі штодзённай справай.

3 пачатку года на пульт цэнтра аператыўнага ўпраўлення абласной службы МНС паступілі больш за 30 паведамленняў аб выпальванні сухой травы ў розных месцах Гродзеншчыны. Ужо зарэгістраваны чатыры выпадкі, калі пры выпальванні сухой травы гаспадары засталіся без гаспадарчых пабудоваў. Гэта менавіта тыя сітуацыі, калі з невялікага вогнішча агонь, падхоплены ветрам, перакідваецца на жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы.



Аб шкодзе пры выпальванні сухой расліннасці

Вясной, капі сыходзіць снег, у тых ці іншых месцах узнікаюць падпалы сухой травы. Леташняя трава хутка высыхае на сонцы і легка загараецца ад кінутай запалкі, непатушанай цыгарэты. У гэты час, на жаль, траву паляць многія.

Травяныя пажары прыводзяць да знішчэння ўрадлівасці глебы. Ад спальвання сухой травы абядняецца глеба, мінеральныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў попеле, даволі легка змываюцца верхнімі і грунтовымі водамі, толькі нязначная частка іх засвойваецца раслінамі. Пры пажарах спальваецца не толькі сухая трава, але і накопленая ў глебе мёртвая арганіка, адпаведна павялічваецца выкід вуглякіслага газу, які павялічвае так званы "парніковы эфект".



Прычына пажару ўстанаўліваецца

У суботу вечарам, прыбыўшы па выкліку ў в. Пацаўшчына, выратавальнікі ўбачылі шчыльнае задымленне ў памяшканні прыватнага дома, у якім жыў адзінокі пенсіянер. Агонь пашкодзіў ложак, але ядавіты дым не пакінуў мужчыне шанцу.

х х х

Прыбыўшы ноччу па выкліку ў г. п. Казлоўшчына, вул. 40 гадоў Кастрычніка, д.З, выратавальнікі ўбачылі, што гарыць гаспадарчы хлеў грамадзяніна С. Самога гаспадара праз некалькі хвілін убачылі ў тым жа хляве без прыкметаў жыцця.



Якую дапамогу аказваць пры апёку?

Апёкі рознай ступені і балявы шок, які пры іх узнікае, — наступствы пажару. Галоўнае — навучыцца дзейнічаць граматна ў такой сітуацыі.

Па-першае, па магчымасці трэба ўвесці чалавеку, які папакутаваў, абязбольваючы сродак; абавязкова накласці асептычную павязку на апечаную паверхню або прыкрыць яе стэрыльнай прасціной; у час транспарціроўкі чалавека ў стацыянар забяспечыць нерухомасць пашкоджаных органаў. Такая мабілізацыя дапаможа папярэдзіць дадатковае пашкоджанне тканак і развіццё балявога шоку.



"Выбачай, сыночак..."

Пажар адбыўся ўдзень 24 студзеня ў вёсцы Петралевічы-1 Слонімскага раёна. Пакуль бацькі распілоўвалі дровы ў хлеўчуку, суправаджаючы работу распіваннем спіртнога, двое малалетніх дзяцей знаходзіліся адны ў доме.

Аб узгаранні ў службу МНС паведамілі суседзі, якія ўбачылі пажар. Выратавальнікі прыехалі на месца ўжо праз 7 хвілін, але да гэтага часу дом быў цалкам ахоплены агнём. Бацькі заўважылі пажар незадоўга да прыбыцця падраздзялення пажарных. Бацька паспеў вынесці з палаючага дома дачку, 2010 года нараджэння. Цела сына, 2006 года нараджэння, выратавальнікі знайшлі на ложку ў доме.



Як не атруціцца чадным газам?

Учадзець зімой у доме можна і без надзвычайнага здарэння.
На што ж трэба звярнуць увагу:
- сельскім жыхарам трэба быць асабліва акуратнымі, калі паляць печку. Чадны газ з'яўляецца тады, калі паліва поўнасцю не згарэла, а засланку ўжо зачынілі, каб захаваць цяпло. Таму спяшацца з закрываннем засланкі нельга;



Як вызначыць пажар у пачатковай стадыі?

Любы скажа, што лакалізаваць пажар, які толькі-толькі пачынаецца, значна прасцей, чым тушыць ужо полымя.

Своечасова заўважыць агонь можа любы чалавек, толькі трэба ведаць асноўныя прыкметы пажару, які пачынаецца.



Як сябе паводзіць, калі ў доме што-небэдзь загарэлася?

  • Пераклад(перевод): RU

Галоўнае правіла — не панікаваць. Аднак, акрамя спакою, вам неабходна выканаць некалькі важных дзеянняў:
- патэлефанаваць у пажарную аварыйна-выратавальную службу па нумары 101 і паведаміць адрас, па якім адбыўся пажар;
- адключыць электраэнергію ў памяшканні і вывесці дзяцей і пажылых людзей за межы кватэры (калі ў вас задыміўся тэлевізар, яго трэба адключыць ад сеткі і накрыць тоўстай тканінай);
- паведаміць суседзям аб надзвычайным здарэнні і прыняць меры па ліквідацыі агню.



АПА — абарона пры любых абставінах

Аўтаномны пажарны апавяшчальнік аўтаматычна выяўляе любыя ўзгаранні, якія суправаджаюцца з'яўленнем дыму.

У выпадку небяспекі прыбор падае трывожны гукавы і светлавы сігнал. Прыбор можа працаваць у любых умовах. Дыяпазон рабочых тэмператур — ад мінус 10 да плюс 55 градусаў. Максімальна дапушчальная вільготнасць паветра пры тэмпературы 40 градусаў — 95%.