Шундрык Г.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПАД ЧАРКАЮ

Як разганялася п’яная традыцыя. Нататкі сведкі працэсу.

У сярэдзіне 50-х гадоў, пасля заканчэння педагагічнага вучылішча, я прыехаў працаваць настаўнікам пачатковай школы колішняга Казлоўшчынскага раёна. Новы, незнаёмы статус у жыцці маладога чалавека: усё цікавае і перспектыўнае. І адначасова - не ўсё зразумелае і вытлумачальнае. Настаўнік у тыя часы - не абы-хто. Перад табою здымаюць шапку старэйшыя, клічуць у госці. Начальства прылашчвае, умела і мэтанакіравана грузіць табе на плечы ўсё новыя абавязкі. Праўда, калегі імкнуцца дапамагчы.

Неяк увосень - якраз капалі бульбу - загадчыца суседняй пачатковай школы запрасіла на свае ўрокі: для перадачы вопыту. Як урокі прайшлі, ужо не памятаю, думаю, што выдатна, бо мела мая калега багаты вопыт: між іншым, менавіта яна навучала мяне дзесяць гадоў таму ў чацвёртым класе. Што было пасля ўрокаў, памятаю добра. Быў смачны абед і не без ста грамаў. А малінавы звон гадзінніка, што адзначаў кожную гадзіну майго гасцявання, і цяпер гучыць у вушах. Падвяселены, выправіўся ў сваю вёску.