Шпакоўскі С.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ГВАЛТУ НЕ МЕСЦА Ў СЕМ’ЯХ

Аб гэтым жыхарам Дзятлаўшчыны ў чарговы раз нагадалі праваахоўнікі. 3 15 па 21 верасня ў раёне праводзіўся комплекс дадатковых мераў па павышэнні ўзроўню індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў “Стоп гвалт”.

Па статыстычных даных, у сярэднім за суткі ў нашай рэспубліцы рэгіструюцца адно забойства і тры выпадкі нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, чвэрць з якіх учыняецца блізкімі людзьмі. Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае, што сёлета 16 красавіка ў сілу ўступіў Закон Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2014 года “Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў". Гэты прававы акт рэгулюе грамадскія адносіны, якія ўзнікаюць пры здзяйсненні прафілактыкі правапарушэнняў, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам.



"РАЗАМ СУПРАЦЬ НЕЛЕГАЛЬНАГА АЛКАГОЛЮ"

Агульнарэспубліканская прафілактычная акцыя пад такой назвай праходзіць у Беларусі з 12 па 18 снежня 2013 года. Мэта мерапрыемства -- зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап'янення, і зніжэнне колькасці грамадзян, якія памерлі ад атручэння алкаголем.

Барацьба з п'янствам і алкагалізмам, мінімалізацыя іх негатыўных наступстваў -- адзін з прыярытэтных накірункаў дзейнасці органаў унутраных спраў. У Беларусі на заканадаўчым узроўні замацавана забарона на выраб і збыт самагону, распіццё алкагольных і слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах.



"ДАМАВІК" ЗА БЯСПЕКУ Ў КОЖНАЙ ХАЦЕ

З 16 верасня па 3 кастрычніка 2013 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна міліцыяй праводзіцца прафілактычная акцыя "Дамавік", скіраваная на папярэджанне злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў, учыняемых на падворках, у пад'ездах, кватэрах грамадзян.

Галоўныя задачы, якія ставяць перад сабой праваахоўнікі ў час правядзення прафілактычнага мерапрыемства, -- забеспячэнне грамадскай бяспекі і правапарадку ў жылым сектары, папярэджанне крадзяжоў маёмасці ўсіх формаў уласнасці, іншых маёмасных злачынстваў.



"УВАГА -- УЗРОСТ!"

Спецыяльнае комплекснае мерапрыемства пад такой назвай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 20 -- 24 мая праводзяць органы ўнутраных спраў. Яго мэта -- узмацненне абароны пажылых людзей ад супрацьпраўных пасягальніцтваў.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама нагадвае жыхарам раёна аб элементарных правілах асабістай бяспекі. Вось некалькі слушных парадаў, якія дапамогуць пазбегнуць непрыемнасцяў.

Калі незнаёмыя людзі просяць дапамогі (папіць вады, узяць таблетку валідолу і іншае) не пускайце іх у хату, папрасіце застацца на падворку, вынесіце, што яны просяць, за парог самі. Абавязкова патрабуйце дакументы ў незнаёмых наведвальнікаў, якія прадставіліся сацыяльнымі работнікамі, прадстаўнікамі іншых службаў, сферы паслугаў. Запомніце іх прыкметы і паведамляйце аб візіце ў міліцыю.