Шлыковіч Г.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Паляванне ў асенне-зімовы сезон

У адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 1 кастрычніка па 30 снежня адкрываецца асенне-зімовы сезон палявання па разавых дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках да іх на лася, аленя высакароднага, дзіка, казулю еўрапейскую, лань еўрапейскую, аленя пятністага. Спосаб палявання — ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, загонам (у светлы час сутак), з засады, з падыходу (на працягу сутак).

Пры паляванні дазволена прымяняць на лася, аленя, лань, аленя пятністага, дарослага дзіка, старэй за 2 гады, наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў; для казулі і маладняка дзіка да двух гадоў — наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш, паляўнічых сабак — пароды па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў.



Не парушайце правіла палявання

Адпаведна Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 1 мая па 30 верасня з 18 да 9 гадзін дазволена паляванне на кабана (дарослых самцоў узростам 2 гады і старэйшых і маладняк узростам да 2 гадоў любога полу) па разавых дазволах ружэйным спосабам з падыходу і засады.



Правілы летне-асенняга сезону палявання

Адкрываецца летне-асенні сезон палявання на дзічыну вадаплаўную (акрамя гусей) і балотную, вальдшнэпа, вехіра, голуба шызага, перапёлку — з другой суботы жніўня па другую нядзелю снежня ў светлы час сутак. Спосаб палявання — ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, з падманьваннем, з пад'езду на маламерных суднах.

Дазволена прымяняць гладкаствольную паляўнічую стрэльбу з выкарыстаннем патронаў са шротам, паляўнічых сабак: усе групы, акрамя гончых і хартоў, маламерныя судны без рухавіка або з непрацуючым рухавіком. Таксама дазваляецца паляванне без стрэльбы з выкарыстаннем лоўчых птушак.

Працягваецца летне-асенні сезон палявання на жывёлін нарміраваных відаў па разавых дазволах на здабычу і паляўнічых пуцёўках да іх па 30 верасня з 18 да 9 гадзін.



Правілы збору грыбоў, ягад

У сувязі з надыходам перыяду масавага збору грыбоў, арэхаў, ягад звяртаем увагу нарыхтоўшчыкаў на выкананні заканадаўчых нормаў пры правядзенні такой дзейнасці.

У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2001 года №4 "Аб зацвярджэнні Пераліку відаў пабочнага лесакарыстання і Правілаў нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання" збор з прамысловай мэтай дзікарослых ягад і грыбоў забараняецца ў лясах запаведнікаў і помнікаў прыроды, у лясах лесапаркавых частак зялёных зон, у курортных лясах, на вызначаемых юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, участках ляснога фонду - глушцовых такавішчах і ў радыусе 300 метраў ад іх.



Правілы падводнага палявання

У сувязі з надыходам сезона падводнага палявання варта нагадаць, што згодна з дзеючымі Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства падводнае паляванне аднесена да інтэнсіўных відаў лоўлі, таму колькасць вадаёмаў, на якіх можна паляваць, абмежавана.

На тэрыторыі Сло-німскага раёна гэта ўчастак р.Шчара — ад в. Вялікія Шылавічы да в. Сценевічы, Дзятлаўскага раёна - участак р. Моўчадзь — ад в. Дварэц да п. Гезгалы, участак р. Шчара — ад в. Пархуты да в. Малая Воля, участак р. Неман — ад в. Шаршні да в. Бандары, возера Вялікае Цехавое, вадасховішча Навасёлкаўскае.

Падводнае паляванне на ўсіх астатніх вадаёмах на тэрыторыі адказнасці Слонімскай МРІ (Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі раёны) забаронена.



Лоўля ракаў забаронена

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага света ў сувязі з частымі выпадкамі затрымання парушальнікаў за незаконную лоўлю ракаў у час забароны на іх лоўлю нагадвае, што згодна з дзеючымі Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства лоўля рака вузкапалага забаронена з 15 кастрычніка па 15 ліпеня.

Пасля заканчэння забароны лоўля рака вузкапалага будзе дазволена з прымяненнем ракаловак у колькасці не больш за 3 штукі на аднаго рыбалова даўжынёй не больш за 100 сантыметраў і дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 сантыметраў і ячэйкай не менш за 22 міліметры, а таксама лоўля рукамі.



Рыбалка па правілах

У сувязі з заканчэннем штогадовай вясновай забароны на лоўлю рыбы ў інспекцыю паступаюць пытанні ад рыбаловаў-аматараў аб прававых аспектах арганізацыі рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі лоўлі.

Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў фондзе рыбалоўных угоддзяў можа арганізоўвацца аматарскае рыбалоўства інтэнсіўнымі метадамі лоўлі рыбы ў светлы час сутак.

Да інтэнсіўных метадаў лоўлі рыбы ад-носяцца:
- лоўля рыбы з выкарыстаннем прыладаў аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 11 да 20 штук на рыбалова;
- лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі;
- падводнае паляванне.



Незаконнае паляванне

У лістападзе 2010 года супрацоўнікамі Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на тэрыторыі Баранавіцкага раёна ў паляўнічых угоддзях установы РОС РГАА "БТАР" каля в. Сталовічы былі выяўлены сляды крыві, валачэння і след транспартнага сродка.

У ходзе правядзення пошукавых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што ва ўказаным месцы была незаконна здабыта дзікая жывёла і вывезена на транспартным сродку ў невядомым накірунку.

Пры ажыццяўленні далейшых мерапрыемстваў у в. Торчыцы Баранавіцкага раёна быў устаноўлены прысядзібны ўчастак, на тэрыторыі якога ў адным з хлявоў па існуючай інфармацыі магла знаходзіцца туша здабытай дзікай жывёлы. За дадзеным участкам было ўстаноўлена назіранне.



Правіламі забаронена і дазваляецца

Шаноўныя рыбаловы! 3 1 красавіка па 30 мая забаронена лоўля ўсіх відаў рыб, за выключэннем аматарскага рыбалоўства. У сувязі з гэтым у Слонімскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь паступаюць тэлефонныя званкі ад грамадзян з пытаннямі, якія звязаны з дзеючымі "Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства".

Пытанне: Ці можна лавіць драпежныя віды рыб у час забароны з выкарыстаннем жыўца?
Адказ: Правілы дазваляюць у час забароны выкарыстоўваць адну вуду з адным кручком, пры гэтым не рэгламентуючы, якія насадкі ці нажыўкі будуць выкарыстоўвацца. Таму лоў на жыўца дазволены, але на жыўцовай вудзе ў час забароны нельга выкарыстоўваць двайныя ці трайныя кручкі. Пры лоўлі драпежніка на спінінг выкарыстанне адзінарнага, двайнога ці трайнога кручкоў у час забароны дазволена, але пры гэтым рыбалоў можа выкарыстоўваць толькі штучную прыманку.