Шлыковіч Г.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Аб нарыхтоўцы бярозавага соку

Хутка пачнецца збор бярозавага соку. У сувязі з гэтым інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету напамінае грамадзянам, якія жадаюць самастойна нарыхтоўваць бярозавы і іншыя драўняныя сокі аб тым, штозгодна з "Правіламі нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання" ўчасткі лесу для ажыццяўлення такой дзейнасці выдзяляе мясцовы лясгас.

Перш чым ехаць у лес, неабходна пацікавіцца ў мясцовым лясгасе аб месцазнаходжанні ўчасткаў лесу, дзе дазволена нарыхтоўка драўнянага соку. Уся нарыхтоўка па-за межаў, гэтых участкаў лічыцца незаконнай.



Калі нельга лавіць рыбу

Слонімская інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармуе рыбаловаў-аматараў аб забароне з 1 па 31 сакавіка лоўлі шчупака звычайнага. Інспекцыя напамінае аб норме вылаву, устаноўленай правіламі ў памеры 5 кг. Аб забароне лоўлі рыбы з адначасовым выкарыстаннем аднаго ці розных відаў прыладаў рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш за 10 штук, а таксама аб забароне прымянення на прыладах рыбалоўства двайных і трайных кручкоў без блясны, натуральней ці штучнай нажыўкі.

Пры аматарскім рыбалоўстве дазваляецца лоўля рыбы, якая не дасягнула прамысловай меры, прыведзенай ніжэй, па норме не больш за 20 працэнтаў ад колькасці вылаўленай рыбы кожнага з відаў, для якіх устаноўлена прамысловая мера: шчупак звычайны - 35 см, язь - 25 см, лінь - 22 см, амур белы - 40 см, карп (сазан) - 25 см, жэрах -34 см, сом звычайны - 70 см, судак - 40 см, налім - 36 см, галавень - 25 см, рак - 9 см.



Незаконнае паляванне. Малая Воля.

У пачатку гэтага года, у цёмны час сутак, на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў, карыстальнікам якога з'яўляецца ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас", у раёне вёскі Малая Воля Дзятлаўскага раёна на асабістым легкавым аўтамабілі быў затрыманы 34-гадовы жыхар горада Гродна.

Пры аглядзе аўтамабіля было знойдзена незачахлёнае паляўнічае ружжо, асвятляльная фара, паляўнічыя патроны, якія належалі затрыманаму грамадзяніну. Яго дзеянні, згодна з дзеючым правілам, прыраўноўваюцца да правядзення незаконнага палявання.



15 снежня: Незаконнае паляванне

Каля вёскі Стаўжы Слонімскага раёна 15 снежня 2011 года былі затрыманы два грамадзяніны: 28-гадовы жыхар г. Слоніма і 24-гадовы жыхар г. Ружаны Брэсцкай вобласці. Без адпаведных дакументаў і з выкарыстаннем незарэгістраванай паляўнічай зброі яны незаконна здабылі двух еўрапейскіх казуляў. Сваімі дзеяннямі нанеслі навакольнаму асяроддзю шкоду ў памеры 120 базавых велічыняў — 4 200 000 рублёў (у асабліва буйным памеры).

У дзеяннях затрыманых назіраюцца адзнакі злачынства, прадугледжаныя ч.4 арт.282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. За ўчыненне дадзенага злачынства прадугледжана максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў, пакрыцця нанесенай шкоды.



Незаконнае паляванне

Вечарам 20 снежня каля аўтамабіля, што стаяў на абочыне дарогі Дзярэчын - Залацеева Зэльвенскага раёна, былі затрыманы пяць жыхароў, якія вярталіся з палявання. Пры аглядзе багажніка аўтамабіля былі выяўлены галава і мяса дзікага кабана, спакаваныя ў рэчмяшкі.

У працэсе далей шага разбіральніцтва выявілася, што дзікі кабан быў здабыты без адпаведнага дазволу, шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 60 базавых велічыняў ці 2 100 000 рублёў (у асабліва буйным памеры).



Правілы лоўлі ў зімовы перыяд

Шаноўныя рыбаловы!

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у сувязі з набліжэннем сезона рыбалкі з лёду, напамінае вам аб забаронах і абмежаваннях на дадзены перыяд згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Дазволена лоўля рыбы ў рыбалоўных угоддзях, за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, прадастаўленых у арэнду, на якіх арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбьі, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг, ці адной оыбы. вага якой больш за 5 кілаграмаў.



Паляванне забаронена

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету напамінае аб тым, што згодна з дзеючымі "Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання" паляванне забаронена:

— пры адсутнасці ці выкарыстанні несапраўдных дакументаў;

— з незакрытым на месцы здабычы паляўнічай жывёлы разавым дазволам, калі ў адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання яно належала закрыццю;

— у забароненых для палявання зонах і іншых забароненых месцах ці ў забаронены час;



Зімовы сезон палявання

Адкрыўся зімовы сезон палявання на паляўнічых жывёл, якія не адносяцца да нарміраваных відаў, па паляўнічых пуцёўках:

На зайца-беляка, зайца-русака з першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак. Спосабы палявання: ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, загонам і безружэйны. Пры ружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак — усе групы. Пры безружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць барзых сабак і лоўчых птушак.



Аб забаронах аўтааматарам

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў выяўляе шматлікія факты парушэнняў з боку ўладальнікаў аўтатранспартных сродкаў, звязаныя з няведаннем прыродаахоўнага заканадаўства.

Таму хочам напомніць аўтааматарам аб некаторых забаронах:
- забаронена стаянка механічных транспартных сродкаў у межах прыбярэжных палосаў водных аб'ектаў да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб'екта, за выключэннем механічных транспартных сродкаў органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, арандатараў (карыстальнікаў) рыбалоўных угоддзяў і іншых юрыдычных асобаў пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання ў рыбалоўных угоддзях, для выканання ўскладзеных на іх задач і функцый, а таксама спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянак. У выпадках, калі водаахоўваемая зона воднага аб'екта перавышае адлегласць 30 метраў, устанаўліваюцца папярэджваючыя шчыты з інфармацыяй аб статусе дадзенай тэрыторыі;



Дзе можна лавіць рыбу

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету лаведамляе, што згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 31 мая 2011 года №226 Навасёлкаўскае вадасховішча выключана з вадаёмаў, якія належаць для інтэнсіўных відаў лоўлі рыбы.