Шлыковіч Г.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СЕЗОН ПАДВОДНАГА ПАЛЯВАННЯ - 2013

Знята забарона на лоўлю рака вузкапалага, якая дзейнічала з 15 кастрычніка па 15 ліпеня. Згодна дзеючых правілаў пры лоўлі ракаў дазволена прымяненне ракаловак не больш за 3 штукі на аднаго рыбалова з дыяметрам уваходнай адтуліны не больш за 70 см і ячэйкай не менш за 2 мм. Аднаму рыбалову дазволена вылоўліваць не больш за 30 ракаў вузкапалых у суткі. Мінімальны памер вылаўленых ракаў павінен быць не меншы за 9 см.

Катэгарычна забаронена багрэнне ракаў.
Трэба памятаць і аб тым, што бліжэйшы сваяк вузкапалага рака – рак шырокапалы, які занесены ў рэспубліканскую Чырвоную Кнігу і лоўля яго забаронена. Шырокапалы рак мае больш кароткія і тоўстыя клюшні.



БЯРОЗАВЫ СОК: ЗДАБЫВАЕМ ПРАВІЛЬНА

Той, хто хоць адзін раз піў бярозавік, не застанецца да яго абыякавым. Кожную вясну велізарная колькасць людзей або купляюць бярозавы сок, або імкнуцца нарыхтаваць яго самастойна.



АБ ВЯСНОВАЙ ЗАБАРОНЕ ЛОЎЛІ РЫБЫ

Шаноўныя рыбаловы! Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у сувязі з пачаткам сезона рыбалкі на адкрытай вадзе, звяртае вашу ўвагу на надыход вясновай забароны лоўлі рыбы.

Згодна з “Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства”, з 1 красавіка да 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, ажыццяўляемага рыбаловам адной вудачкай ці адным спінінгам, аснашчаным штучнай прынадай, з адным адзінарным ці двайным або трайным кручком памерам не больш за №10 (ці №1 па міжнароднай класіфікацыі), у светлы час сутак з берага. Акрамя гэтага, забараняецца выкарыстанне грамадзянамі ў рыбалоўных угоддзях маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі ў час вясновай забароны на лоўлю рыбы. Карыстацца сваімі плавальнымі сродкамі можна будзе з 31 мая ўключна.

Таксама забаронена правядзенне спаборніцтваў па спартыўным рыбалоўстве ў тэрміны забароны на вылаў рыбы.



ЧАРГОВЫ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

Адкрываецца сезон вясенняга палявання на пералётную птушку. Згодна з “Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання”, зацверджанымі ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 года №580, паляванне на пералётнага гуся пачалося з 9 сакавіка і працягнецца па 12 мая 2013 года ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін. Дазваляецца ружэйнае паляванне з засады (скрадка) з падманваннем на пралётных гусей (гусь белалобы, гусь гуменнік, гусь шэры, канадская казарка).

З 6 красавіка па 12 мая 2013 года дазволена ружэйнае паляванне з засады (скрадка) з падманваннем з дапамогай падсадной качкі (качак) і (ці) чучалаў і манкоў у светлы час сутак на самцоў (селезняў) краквы, а таксама ружэйнае паляванне з засады (на цязе) ад 18 да 22 гадзін на самцоў вальдшнэпа. Пры паляванні на пералётных гусей, селязняў краквы і вальдшнэпа ў вясеннім сезоне дазваляецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр’ераў, таксаў, лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак. Паляванне праводзіцца па паляўнічых пуцёўках.



АБ АМАТАРСКІМ РЫБАЛОЎСТВЕ

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь інфармуе рыбаловаў-аматараў аб забароне на лоўлю наліма звычайнага, якая працягваецца да 28 лютага. З 1 па 31 сакавіка наступіць забарона на лоўлю шчупака звычайнага.

Так што весь люты працягваецца лоўля шчупака звычайнага ўсімі снасцямі, дазволенымі правіламі. Інспекцыя нагадвае аб норме вылаву, устаноўленай правіламі ў памеры 5 кілаграмаў.

Напамінаем аб забароне лоўлі рыбы з адначасовым выкарыстаннем аднаго ці некалькіх відаў прыладаў рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў больш за 10 штук, а таксама забароне прымянення на прыладах рыбалоўства двайных ці трайных кручкоў без блясны, натуральнай ці штучнай нажыўкі.



ПРАЦЯГВАЕЦЦА ЗІМОВЫ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

Па разавых дазволах на здабычу паляўнічых жывёлаў і паляўнічых пуцёўках да іх:

-- з 1 студзеня па 30 красавіка будзе доўжыцца зімовы сезон палявання на дзіка (дарослыя самцы, маладняк да двух гадоў любога полу) зброевым спосабам з засады і вышак на працягу сутак;

-- з 1 лютага па 1 сакавіка ў светлы час сутак адкрыта паляванне на рачных бабра і выдру па разавых дазволах. Спосаб палявання бяззброевы – дазволена прымяняць пасткі (акрамя петляў), сачкі, капканы №5-7.

Асенне-зімовы сезон палявання зброевым спосабам на пушныя віды па паляўнічых пуцёўках (заяц-бяляк, заяц-русак, вавёрка звычайная, гарнастай, куніца лясная, куніца каменная, тхор лясны) закончаны;



ЗІМОВЫ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

Пачаўся самы масавы -- зімовы -- сезон палявання на паляўнічых жывёл, якія не адносяцца да нарміраваных відаў, па паляўнічых пуцёўках.

На зайца-беляка, зайца-русака з першай суботы лістапада па апошнюю нядзелю студзеня ў светлы час сутак. Спосабы палявання -- ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, загонам і безружэйны. Пры ружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам, паляўнічых сабак (усе групы). Пры безружэйным спосабе палявання дазволена выкарыстоўваць хартоў і лоўчых птушак.

На андатру, норку амерыканскую па 31 студзеня ў светлы час сутак. Спосаб палявання -- ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, з засады, безружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі.



ЛЕТНЕ-АСЕННІ СЕЗОН ПАЛЯВАННЯ

У адпаведнасці з правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 1 мая па 30 верасня дазволена паляванне на дзікоў па разавых дазволах (дарослых самцоў, старэйшых за два гады і малядняка да двух гадоў любога полу) ружэйным спосабам з засады, з падыходу, з 15 мая па 30 верасня з 18 да 9 гадзін -- на казулю (дарослых самцоў трафейнай якасці і селекцыйных жывёлаў любога полу і ўзросту) ружэйным спосабам з засады, з падыходу, а таксама з падманваннем. Пры паляванні дазволена выкарыстоўваць: для дарослых жывёлаў – наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў; для маладняка да 2 гадоў – наразную паляўнічую зброю і гладкаствольную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 мм і больш.



І зноў аб вясновай забароне лоўлі рыбы

Шаноўныя рыбаловы! Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у сувязі з пачаткам сезона рыбалкі на адкрытай вадзе звяртае вашу ўвагу на надыход вясновай забароны лоўлі рыбы.

3 1 красавіка па 30 мая забараняецца лоўля ўсіх відаў рыбы за выключэннем аматарскага рыбалоўства, ажыццяўляемага рыбаловам адной вудай з адным адзінарным ці двайным, трайным кручком памерам не больш за № 10 у светлы час сутак з берага.

Акрамя гэтага, забараняецца выкарыстанне грамадзянамі ў рыбалоўных угоддзях маламерных суднаў і суднаў з рухавікамі, сплаў па рэках на байдарках грамадзян і арганізаваных турысцкіх групаў.



Паляванне на пералётную птушку

Адкрываецца сезон вясенняга палявання на пералётную птушку. Згодна з "Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання" паляванне на пералётнага гуся пачынаецца з другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін.

3 10 сакавіка гэтага года дазволена здабыча гуся белалобага, гуся гуменніка, гуся шэрага і канадскай казаркі любога полу і ўзросту. Способ палявання ружэйны з засады (скрадка) з падзываннем. Пры паляванні дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам; для пошуку і падачы здабытай птушкі дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр'еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі. Паляванне праводзіцца па паляўнічых пуцёўках.