Шайбак А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


РУХ – ГЭТА ЖЫЦЦЁ

Агульнавядома, што рух з’яўляецца асноўным стымулятарам жыццядзейнасці арганізма чалавека. Пры добрай фізічнай форме актыўна працуюць сэрца, лёгкія, крывяносныя сасуды, мышцы, а з-за недастатковай фізічнай актыўнасці ў людзей з’яўляюцца хваробы сардэчна-сасудзістай і стрававальнай сістэмаў, захворванняў нервовай сістэмы і касцёва-мышачнага апарата, аслабленне ахоўных сіл арганізма.

Фізічныя практыкаванні – гэта любая мышачная актыўнасць, якая дазваляе падтрымліваць добрую фізічную форму. Такія практыкаванні (асабліва бег) выклікаюць павелічэнне мышачнай масы і шчыльнасці касцей.



АБ ПРАВІЛАХ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАДУКЦЫІ

Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі інфармуе суб’ектаў гаспадарання і індывідуальных прадпрымальнікаў, што з 15 лютага 2014 года ўся рэалізуемая ў краіне (у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі) прадукцыя, прызначаная для дзяцей і падлеткаў, цацкі, парфумерна-касметычная прадукцыя, якая трапляе пад дзеянне тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза “Аб бяспецы прадукцыі, прызначанай для дзяцей і падлеткаў” (ТР ТС 007/2011), “Аб бяспецы цацак” (ТР ТС 008/2011), а з 1 ліпеня 2014 года – “Аб бяспецы парфумерна-касметычнай прадукцыі” (ТР ТС 009/2011) і “Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці” (ТР ТС 017/2011), павінна рэалізоўвацца толькі пры ўмове выканання ў поўным аб’ёме патрабаванняў дадзеных тэхнічных рэгламентаў, наяўнасці адпаведных дакументаў, прадугледжаных рэгламентамі (сертыфікатаў адпаведнасці, дэкларацый аб адпаведнасці, пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі Мытнага саюза), і маркіроўкі адзіным знакам абарачэння прадукцыі на рынку дзяржаваў-членаў Мытнага саюза з улікам пастановы Міністэрства гандлю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства аховы здароўя і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі ад 21 чэрвеня 2013 года №9/26/50/32.



УМАЦОЎВАЕМ ІМУНІТЭТ ВОСЕННЮ

Каб умацаваць імунітэт восенню, неабходна паўнавартасна харчавацца, прычым абавязкова разнастайна і збалансавана.

Уключайце ў сваё меню хаця б двойчы на тыдзень рыбу, морапрадукты і рыбін тлушч. Гэтыя прадукты з’яўляюцца добрай крыніцай бялку, ёду і поліненасычаных тлустых кіслотаў.

Не менш важныя для арганізма і кісламалочныя прадукты, якія ўтрымліваюць жывыя мікраарганізмы. Такія прадукты падтрымліваюць нармальную мікрафлору кішэчніка і стымулююць імунную сістэму.

Умацаваць імунітэт дапамогуць і прадукты, багатыя на клятчатку: жытні хлеб, хлеб з вотруб’ем, насенне гарбуза і сланечніка, арэхі. Карысна ўжываць збобожжавыя (грэчку, аўсянку, пшаніцу), а таксама яйкі, асабліва перапяліныя.



ГАДУЕМ ЗДАРОВАЕ ДЗІЦЯ

Кожны з бацькоў хоча бачыць сваіх дзяцей здаровымі і робяць для гэтага вельмі многае. Але не ўсе мамы і таты сапраўды разумеюць, што для гэтага неабходна.

Для таго, каб нейтралізаваць уплыў усіх негатыўных фактараў, якія акружаюць нашых дзяцей, патрэбна не проста час ад часу “папраўляць” здароўе, а стварыць рэжым, правіла здаровага жыцця. Гэта павінна ўключаць у сябе адразу некалькі элементаў.

Рэжым актыўнасці і сну. Для добрага самаадчування і бадзёрасці дзіцяці лепш за ўсё класціся спаць паміж 9 і 10 гадзінамі вечара, а ўставаць паміж 7 і 8 гадзінамі раніцы. Пад’ём не павінен быць стрэсавым, але да гэтага неабходна падысці сістэмна – з часам у дзяцей фарміруецца прывычка ўставаць рана.



ПРАВІЛЫ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

Здаровы лад жыцця – гэта такі лад жыцця чалавека, мэтай якога з’яўляецца прафілактыка захворванняў і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя.

Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця

* Харчаванне. Ешце больш агародніны, садавіны, прадуктаў з утрыманнем клятчаткі.



АСЦЯРОЖНА: ЦЕПЛАВЫ І СОНЕЧНЫ ЎДАРЫ

Калі ў спякотны дзень чалавек доўга знаходзіцца пад сонцам і не абаронены ні галаўным уборам, ні адпаведным адзеннем, то ён, хутчэй за ўсё, стане ахвярай сонечнага ўдару.

Сонечны ўдар узнікае з-за моцнага перагрэву галавы прамымі сонечнымі промнямі, пад уздзеяннем якіх мазгавыя крывяносныя сасуды расшыраюцца і адбываецца прыліў крыві да галавы і ацёк мозгу. Чырванее твар, з’яўляюцца задышка, сэрцабіццё, потавыдзяленне, павышаецца тэмпература. Часам бываюць крывацёк, сутаргі, можна страціць прытомнасць.

Каб пазбегнуць гэтага, неабходна прытрымлівацца простых правілаў: гуляць на двары да 11 гадзін раніцы; адзяваць галаўны ўбор, апранаць лёгкае адзенне; абмежаваць фізічныя нагрузкі; ужываць стравы з садавіны і агародніны, абмежаваць тлустую ежу, мясныя прадукты; піць прахалодныя сокі, квас, морс, чай (да 1,5-2 літраў).



КАБ ЗУБЫ БЫЛІ ЗДАРОВЫЯ

Тэрмін “карыес” у перакладзе з лацінскай мовы азначае “гніенне” і дастаткова дакладна апісвае стан зубоў пры гэтым захворванні. Карыес – гэта разбурэнне зуба, якое пачынаецца з растварэння мінеральных рэчываў, што ўваходзяць у склад зуба з наступным разбурэннем цвёрдых тканак зуба і ўтварэннем поласці.

Прафілактыка карыесу – гэта самы кароткі шлях да здаровай усмешкі, бо на сёння карыес і яго ўскладненні займаюць вялікую долю ўсіх захворванняў поласці роту.



ПРАФІЛАКТЫКА ПАРУШЭННЯ ЗРОКУ Ў ДЗЯЦЕЙ

Важнае значэнне для аховы зроку дзяцей мае правільная арганізацыя заняткаў у хатніх умовах – малявання, чытання, гульняў з канструктарам. Агульная іх працягласць дома не павінна перавышаць 40 хвілін у дзень для дзяцей 3-5 гадоў і адной гадзіны для дзяцей 6-7 гадоў. Аднатыпныя заняткі, звязаныя з напружаннем зроку, павінны перарывацца кожныя 10-15 хвілін для адпачынку. Неабходна прадаставіць дзецям магчымасць пахадзіць або пабегаць па пакоі, зрабіць некалькі фізкультурных практыкаванняў, падысці да акна і паглядзець удалечыню.

Займайцеся прафілактыкай няправільных зрокавых прывычак у сваіх дзяцей, пачынаючы з 2-3 гадоў. Вучыце іх перыядычна міргаць, не горбіцца, не давайце ім магчымасць глядзець пільна, прасіце часцей мяняць погляд з бліжэйшага на дальні прадмет і назад.



КАМП’ЮТАР І ДЗІЦЯ

Камп’ютар цяпер ёсць практычна ў кожнай сям’і, і нават маленькія дзеці ўжо ўмеюць ім карыстацца. Аднак бацькам варта памятаць, што камп’ютар можа аказваць негатыўнае ўздзеянне на здароўе дзіцяці.

У чалавека, які шмат часу праводзіць за камп’ютарам, пастаянна напружаныя мышцы шыі, галавы і спіны, вельмі вялікая нагрузка на пазваночнік. У выніку ў дзяцей ён моцна скрыўляецца, а ў дарослых развіваецца радыкуліт. Каб гэта папярэдзіць, неабходна старацца сядзець з прамой спінай; па магчымасці праз кожную гадзіну ўставаць і выконваць простыя фізічныя практыкаванні; рэгулярна займацца спортам; у дзяцей павінен быць спецыяльны камп’ютарны стул, разлічаны на іх рост.



КАЛІ З’ЯЎЛЯЕЦЦА СКАЛІЁЗ?

Скаліёз – хвароба, якая існуе з даўніх часоў. Яна з’яўляецца пасля няправільных рэгулярных нагрузак на той ці іншы аддзел пазваночніка. Скаліёз бывае прыроджаны – парушэнне харчавання ў час цяжарнасці можа справакаваць развіццё гэтай хваробы ў дзіцяці.

Дэфармацыя пазваночніка вядзе да зменаў нармальных суадносінаў частак тулава: адно плячо робіцца вышэйшым за другое, лапаткі знаходзяцца не на адным узроўні і пачынаюць значна выступаць, з’яўляецца асіметрыя малочных залозаў, перакошваецца таз пры паяснічным скаліёзе.

Скаліёз з’яўляецца прычынай парушэння функцый лёгкіх, сардэчна-сасудзістай, нервовай сістэмаў, а таксама можа прывесці да парушэння работы кішэчніка. З-за скрыўлення пазваночніка могуць перамяшчацца або сціскацца ўнутраныя органы. Вынікамі скаліёзу могуць быць галаўны боль, ангіна, пагаршэнне зроку і слыху, гіпертанія, боль у лапатках, спіне, паясніцы, суставах. У дзяцей скаліёз можа стаць прычынай энурэзу, заікання, неўрозу.