Сёмуха С.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У цэнтры ўвагі - праблема гвалту ў сем'ях

Праблема гвалту характерная для розных слаёў насельніцтва, але сацыяльна ненадзейныя сем'і яна закранае часцей. Як правіла, многія факты гвалту застаюцца незафіксаванымі, і ў рэальнасці іх існуе больш за лічбы статыстыкі.



БОЛЬШ ЖОРСТКІЯ ПАКАРАННІ ЗА НАРКОТЫКІ

1 студзеня 2015 года ўступ іў у сілу Дэкрэт №6 ад 28 снежня 2014 года "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў", скіраваны на забеспячэнне аховы жыцця і здароўя беларускіх грамадзян, стварэнне ўмоваў для бяспечнага развіцця дзяцей і моладзі, спыненне распаўсюджання наркаманіі як пагрозы для дэмаграфічнай бяспекі і здароўя нацыі.

Для дасягнення пералічаных мэтаў уводзіцца комплекс неадкладных мераў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў. Прадугледжваецца максімальная актывізацыя намаганняў дзяржаўных органаў, установаў адукацыі і аховы здароўя, саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, добраахвотных дружын, грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый. Урадам распрацаваны комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыку іх ужывання і сацыяльную рэабілітацыю нарказалежных асобаў.



ВУЧЫМСЯ ПРАЦАВАЦЬ ПА-НОВАМУ, АБО ЯК ЗАХАВАЦЬ ТРАНСПАРТНЫ ПАРК БЕЗ СТРАТАЎ

Намеснік пракурора Гродзенскай вобласці С. Рахман паведаміла, што нядаўна Генеральнай пракуратурай быў праведзены аналіз практыкі прыцягнення грамадзян да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Як вядома, пры прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.16 КаАП правапарушальнікі ў абавязковым парадку пазбаўляюцца права кіравання ўсімі відамі транспарту на тры гады. На працягу тэрміну пазбаўлення права кіравання грамадзяне не могуць выконваць работы, звязаныя з кіраваннем якім-небудзь механічным транспартным сродкам: аўтамабілем, трактарам, камбайнам і г. д. У сваю чаргу адміністрацыя прадпрыемстваў, дзе працуюць парушальнікі, не мае права дапускаць іх да выканання такіх работаў.



БУДЗЕ СФАРМІРАВАНЫ АДДЗЕЛ ПРЫМУСОВАГА ВЫКАНАННЯ

Суд Дзятлаўскага раёна інфармуе фізічных і юрыдычных асобаў, што, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2013 года №530, з 1 студзеня 2014 года ў Рэспубліцы Беларусь ствараецца адзіная сістэма органаў прымусовага выканання судовых пастановаў і іншых выканаўчых дакументаў. Яна будзе сфарміравана на базе Міністэрства юстыцыі і Галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў.

Ва ўсіх судах Рэспублікі Беларусь усе судовыя выканаўцы, якія раней былі ў штаце, будуць выведзены са штату судоў.



МАГЧЫМА, ЛЕПШ ПАМІРЫЦЦА

Перагружанасць судовай сістэмы, складанасць разбіральніцтваў асобных відаў грамадзянскіх справаў, лішні фармалізм некаторых судовых працэдур і іншыя негатыўныя фактары вызначаюць неабходнасць пошуку і распрацоўкі новых, больш эфектыўных судовых тэхналогій, у прыватнасці, унясення прымірыцельных формаў урэгулявання спрэчкі паміж бакамі, якія спрачаюцца.

Напрыклад, у гаспадарчай судавытворчасці ў апошнія гады шырока выкарыстоўваецца альтэрнатыўная форма вырашэння эканамічных спрэчак у форме медыяцыі. У медыяцыі, акрамя бакоў, прымае ўдзел асоба, якая не залежыць ад пазіцый бакоў, -- пасрэднік (медыятар), які дапамагае бакам дасягнуць узаемазадавальняючага рашэння па справе.



Крок да духоўнасці

Далучыцца да духоўнага жыцця і стаць крыху лепшымі людзьмі дапамагла тым, хто збочыў калісьці са сцежкі законапаслухмянасці, акцыя "Дабравесце".

Яна праводзілася аддзелам унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з мэтай станоўча паўплываць на асобаў, якія маюць судзімасць, а таксама не дапусціць паўторных злачынстваў і правапарушэнняў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама П.І.Чырко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама палкоўнік міліцыі А.В.Жалнерчык, старшыня суда Дзятлаўскага раёна С.М.Сёмуха, прадстаўнік духавенства - ксёндз касцёла Рымска-Каталіцкай Парафіі ў Дзятлаве Алег Жураўскі, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна І.П.Іванашка.



У некаторыя законы ўнесены змяненні

У сувязі з уступленнем у законную сілу 19 сакавіка 2012 года Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2012 года №337-3 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь" унесены змяненні ў Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

Судом у мэтах рэальнага выканання выканаўчых дакументаў, акрамя часовага абмежавання права даўжніка на выезд з Рэспублікі Беларусь, можа быць выкарыстана такая мера па забеспячэнні выканання, як часовае абмежаванне права даўжніка на кіраванне механічнымі транспартнымі сродкамі, на кіраванне маламернымі суднамі, суднамі з падвяснымі рухавікамі і гідрацыкламі, на паляванне.



Выязны суд у Казлоўшчыне

Судом Дзятлаўскага раёна сумесна з крыміналына-выканаўчай інспекцыяй аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама праведзена выязное пасяджэнне суда ў гарпасёлку Казлоўшчына. Была разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні грамадзяніна М. па артыкуле 419 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе папраўчых работ).

У ліпені мінулага года дадзены грамадзянін быў асуджаны за грабеж да 160 гадзін грамадскіх работ. У час адбывання пакарання ён не выходзіў на работы, злоўжываў спіртнымі напіткамі, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.