Сас С.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


3 ДНЁМ ВЫЗВАЛЕННЯ, РОДНАЯ ВЕСКА!

Менавіта пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў вёсцы Зарой. I невыпадкова, што адбылося яно 9 ліпеня: менавіта ў гэты дзень у 1944 годзе 334 стралковы полк 120 гвардзейскай дывізіі вызваліў вёскі Зарой, Кузьмічы, Барышына, Касцюкі, Данілавічы, Дварэц.

Свята пачалося з мітынга-рэквіема ля помніка закатаваным мірным жыхарам. У жалобе прысутныя слухалі аб жудасных падзеях, якія адбываліся тут у часы вайны. Пасля хвіліны маўчання да падножжа помніка былі ўскладзены жывыя кветкі і гірлянда, як даніна вялікай пашаны да загінулых.



КРУЦІЛАВІЦКІЯ "СУСЕДАЧКІ"

Знаёмцеся: вас вітаюць "Суседачкі" -- менавіта так прадставіла на суд гледачоў фальклорны гурт Данілавіцкага сельскага дома культуры Т. Буча -- вядучая канцэрта, які нядаўна адбыўся ў вёсцы Зарой. На пачатку праграмы ў выкананні "Суседачак" прагучала вядомая песня "Сёння ў нашай хаце свята", якая ўзняла настрой і падбадзёрыла гледачоў.

Цёплымі і шчырымі апладысментамі яны віталі кожны нумар "Суседачак" -- шасці жанчын, якія прысвяцілі свой вольны час песні. Гэта -- А. К. Карповіч, Т. Л. Жых, Н. А. Лашкоўская, В. Д. Харошка, І. Ф. Майсеенка, Л. В. Бакей. Кіруе гуртом С.Грос, а вось акампануе жанчынам І. Анушкевіч.

Калектыў створаны адносна нядаўна. Аднак ужо за такі кароткі перыяд "Суседачкі" змаглі заваяваць любоў гледачоў. З поспехам свой талент калектыў дэманстраваў у час сёлетніх раённых "Дажынак".
У час канцэрта ў Зароі апладысментамі сустракалі Н. А. Лашкоўскую, якая чытала народныя гумарэскі.



"Вас вітаць я сёння рада!"

Менавіта так назвала сваю канцэртную праграму салістка Гродзенскай абласной фіяармоніі Ала Аўдзейчык. I гэта невыпадкова. У вёсцы Зарой Данілавіцкага сельскага Савета — яе карані: тут нарадзілася маці Алы, тут шмат сяброў, прыхільнікаў яе творчага таленту. Кветкамі, працяглымі апладысментамі жыхары вёскі віталі сваю зямлячку.

Разам з Алай да вяскоўцаў завітаў акампаніятар Дзятлаўскага раённага дома культуры Васіль Шпігановіч. Ён парадаваў гледачоў вясёлымі прыпеўкамі. А гукааператар Міхаіл Майсеенка якасна агучыў усю канцэртную праграму.