Саламевіч В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"КАЛІ МЫ РАЗАМ - МЫ МАЦНЕЙШЫЯ!"

У Мастах прайшоў VIII абласны фестываль творчасці маладых інвалідаў "Калі мы разам — мы мацнейшыя!". У фае мясцовага Цэнтра культуры для ўдзельнікаў і гасцей мерапрыемства гучала музыка і працавала выстава работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Кветка Радзімы".



"Музыка нашых сэрцаў"

Дабрачынны міжнародны фестываль пад такой назвай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі ладзіла сацыяльна-дабрачынная ўстанова "Дарогаю дабрыні". Установа скіравана на сацыялізацыю і інтэграцыю маладых інвалідаў у грамадства, развіццё іх творчых здольнасцяў, аказвае прававую і псіхалагічную падтрымку сем'ям, дзе жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.

Гаспадарамі пляцоўкі міжнароднага фестывалю "Музыка нашых сэрцаў" другі год запар з'яўляюцца Рычард і Яніна Казюкі — уладальнікі фальварка "У Рыся", дзе і ладзіцца мерапрыемства. Фальварак знаходзіцца ў вёсцы Карэвічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці і на працягу года прымае аматараў аграэкатурызму. Таксама тут праходзяць дабрачынныя мерапрыемствы. Сёлета ў час фестывалю аграсядзібу наведалі не толькі беларусы, a і госці з суседніх краінаў — Польшы, Украіны, Літвы.



КАЛЯДНЫ ПАДАРУНАК

Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" на чале з Аленам Іванаўнай Жадзейка не пакідае без увагі адзінокіх састарэлых людзей, якія знаходзяцца на ўліку ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык".

Амаль ніводнае свята не праходзіць без падарункаў і візіту актывістак саюза жанчын у аддзяленні Цэнтра, Дом самастойнага сумеснага пражывання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў аграгарадка Гезгалы.



НАВАГОДНІЯ СВЯТЫ

Арганізаваць навагодняе свята для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна дапамаглі работнікі аддзела культуры і адпачынку "Наваельнянскі дом культуры". Яны прывезлі ў Дзятлава казачных герояў: Лесуна, Кікімару, Лісу, Зіму, Дзеда Мароза, Снягурку.

Сустрэча атрымалася вясёлай і цікавай — у аддзяленні панаваў святочны настрой. Разам з гасцямі наведвальнікі "Праменьчыка" ладзілі конкурсы, вадзілі карагоды вакол ёлкі, спявалі, танцавалі, чыталі вершы.



ЧАСТЫЯ ГОСЦІ "ПРАМЕНЬЧЫКА"

Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Прэабражэння Гасподня ў горадзе Дзятлаве протаіерэй Мікалай Пінчук і сестры сястрынства ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, якое дзейнічае пры храме, даўно ўзялі духоўнае шэфства над наведвальнікамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Айцец Мікалай і сёстры тут частыя госці.

Вось і на працягу каляднага посту ў "Праменьчыку" адбылося некалькі сустрэчаў. Айцец Мікалай расказаў наведвальнікам аддзялення аб значэнні каляднага посту і свята Нараджэння Хрыстова для праваслаўных хрысціян, паразмаўляў з прысутнымі на духоўныя тэмы.



"Калі мы разам - мы мацнейшыя!"

У аграгарадку Васілішкі Шчучынскага раёна прайшоў VII абласны фестываль маладых інвалідаў "Калі мы разам — мы мацнейшыя!". Кожны раз гэта мерапрыемства праходзіць у новым населеным пункце, а рыхтуюцца да яго цэлы год. Удзел у фестывалі прымаюць выхаванцы і калектывы аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва вобласці. Паказаць сябе на фестывалі можна ў любым накірунку творчасці: песні, танцы, ігры на музычных інструментах, тэатральных пастаноўках — выступленні не абмяжоўваюцца ніякімі рамкамі.

Вось і сёлета юныя таленты ў чарговы раз даказалі, што ў жыцці няма межаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, калі яны ўпэўнены ў сабе, імкнуцца рэалізаваць свой творчы патэнцыял і падарыць іншым шчасце, усмешкі, добры настрой.



Вясновы настрой у “Праменьчыку"

Пастаянныя шэфы і памочнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна — гэта валанцёры гімназіі №1 г. Дзятлава.

Гімназісты разам са сваімі педагогамі Святланай Віктараўнай Лябецкай і Нінай Іванаўнай Трафімчык распрацоўваюць для наведвальнікаў “Праменьчыка" цікавыя забаўляльна-развіваючыя праграмы. Гэта гульні, віктарыны, трэнінгі.

Нядаўна гімназісты завіталі ў “Праменьчык”, каб павіншаваць сваіх падшэфных са святам вясны і прыгажосці. У гэты дзень на свята ў аддзяленне былі запрошаны і члены Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку, бо добрым настроем заўжды хочацца падзяліцца.



ПРАЙШОЎ РАЁННЫ ТУРНІР ПА ШАШКАХ

На базе аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшоў раённы турнір па шашках. Правесці шашачныя спаборніцтвы наведвальнікам аддзялення прапанаваў трэнер Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы А. Ляпешка.

Паспрабаваць свае сілы за шашачнай дошкай вырашылі 12 человек. Павітаць іх прыйшоў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Д. Ёда. Ён зазначыў, што ў свеце ўсё большую папулярнасць набываюць паралімпійскія гульні. А гэта значыць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі пры вялікім жаданні і пэўным старанні могуць дасягнуць значных спартыўных поспехаў.



ЛЕТА БЫЛО БАГАТАЕ НА ПАДЗЕІ

Для наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна лета-2014 было запамінальнае, багатае на падзеі і цікавыя падарожжы.

7 чэрвеня яны прынялі ўдзел у фестывалі нацыянальных культур, які праходзіў у горадзе Гродне. Туды наведвальнікі аддзялення прывезлі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі. Пераважна гэта былі вырабы з лёну (ад ільняных дамавічкоў да вазаў, аздобленых “беларускім шоўкам”), а таксама вязаныя сурвэткі Іўліяніі Шах. На мерапрыемстве дэлегаты з Дзятлаўшчыны прадставілі два свае музычныя нумары.