Салаўева С.



Працаваць - значыць працаваць добрасумленна

Ляціць час птушкай. Зусім нядаўна жыццё, як чысты ліст паперы, ляжала перад табой, душа была поўная мараў і надзей, а вось ужо ты падводзіш вынікі і сумуеш па няздзейсненаму ці ганарышся тым, што напісана. Мы хочам павіншаваць з 70-годдзем Надзею Ілюковіч, былую настаўніцу матэматыкі СШ №3.



У ГЭТАГА ЧАЛАВЕКА НЯМА ЎЗРОСТУ, ЁСЦЬ СТАН ДУШЫ

Сёлета 6 верасня адзначае сямідзесяцігоддзе Валерый Міхайлавіч Петрыкевіч. Нягледзячы на свой сур'ёзны ўзрост, ён застаецца абсалютна малады душой.

Валерый Міхайлавіч — сын заслужанага настаўніка БССР, заснавальніка і першага дырэктара Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Міхаіла Фёдаравіча Петрыкевіча. Дзякуючы бацьку, яшчэ ў дзяцінстве Валерый Міхайлавіч пазнаёміўся з такімі знакамітымі людзьмі, як Янка Брыль, Уладзімір Калеснік, Фёдар Янкоўскі, Уладзімір Караткевіч. Яны былі сябрамі Міхаіла Фёдаравіча і неаднаразова гасцявалі ў яго доме. Аб гэтых сустрэчах узгадваў пасля ў сваіх творах Янка Брыль, а Уладзімір Калеснік адзін з дыялогаў з маленькім Валерам апісаў у нарысе "Партрэт друга". 3 гэтымі людзьмі Валерыю Міхайлавічу давялося сустракацца яшчэ дзясяткі разоў, а ў Янкі Брыля нават пабываць у гасцях. Здаецца, што пасля такога знаёмства кожны юнак захоча стаць пісьменнікам. Але ж не. Маці Марыя Барысаўна хацела бачыць сына доктарам. Двойчы Валерый Міхайлавіч спрабаваў паступіць у медыцынскі інстытут, і двойчы — няўдача. 17-гадовы юнак вымушаны быў уладкавацца на працу у Райцаўскую сярэднюю школу настаўнікам фізкультуры. Яшчэ калі сам вучыўся ў школе, быў аматарам лёгкай атлетыкі.



РАБОТА 3 ДЗЕЦЬМІ ГЭТА НЕ ПРАФЕСІЯ, А ЛЁС

Віншуючы блізкіх людзей, мы жадаем ім шчасця. А што такое шчасце? Адназначнага адказу на гэтае пытанне няма — у кожнага шчасце свае. Аднак тыя, хто ведае Надзею Фёдараўну Васько, з упэўненасцю могуць сказаць, што яна — шчаслівы чалавек.

У Надзеі Фёдараўны ёсць усё: любімы муж, клапатлівыя дзеці і ўнукі, сябры і калегі, якія яе паважаюць, а самае галоўнае — добрае сэрца, якое на працягу многіх гадоў сагравае сваім цяплом родных, знаёмых, вучняў. Ды і як без гэтага: у Надзеі Фёдараўны важная прафесія — выхоўваць дзяцей.



ГЕАГРАФІЯ ШКОЛЬНАГА ЖЫЦЦЯ АРКАДЗЯ РЫГОРАВІЧА Д3ЯНІСІКА

10 сакавіка адзначыу свой юбілейны дзень нараджэння былы настаўнік геаграфіі сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Аркадзь Рыгоравіч Дзянісік. Яго жыццёвы шлях адметны тым, што у педагагічную прафесію ён прыйшоу у сталым узросце, у 45 гадоў, папоўніўшы у 1980 годзе настаЎніцкі калектыў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Геаграфія стаіць на мяжы адразу некалькіх навук: гісторыі, біялогіі, хіміі, фізікі і нават матэматыкі. I настаўніку геаграфіі важна ўмець супрацоўнічаць з настаўнікамі гэтых школьных дысцыплінаў. Багаты жыццёвы вопыт, грунтоўныя, глыбокія веды і веданне рэальнага жыцця дапамаглі Аркадзю Рыгоравічу заваяваць аўтарытэт у вучняў і іх бацькоў, павагу - у педагагічнага калектыву.