Сачык А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПЛАНУЕМ ЗАВЯРШЫЦЬ РАБОТЫ ЗА ДВА ТЫДНІ

Аграрыі СВК "Дварэц-Агра" першымі ў раёне пачалі сяўбу яравых. На магутным трактары МТЗ-3022 на палеткі выйшаў малады механізатар гаспадаркі Аляксандр Кастусік. Падвоз зерня ажыццяўляў адзін з лепшых вадзіцеляў сельгаскааператыва Мікалай Мікшут. За няпоўны працоўны дзень ва ўрочышчы "Аэрадром" былі засеяны 30 гектараў ячменю.

Усяго пад сяўбу яравых у СВК "Дварэц-Агра" сёлета адведзена 1310 гектараў палеткаў. Калі надвор'е не ўнясе свае карэктывы, аграрыі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва плануюць завяршыць пасяўныя работы ў сціслыя тэрміны -- за два бліжэйшыя тыдні.



ЧАЛАВЕК СЛАВІЦЦА ПРАЦАЮ: Марына Іосіфаўна Чурай

Марына Іосіфаўна Чурай -- адна з лепшых аператараў машыннага даення СВК "Дварэц-Агра". "Сціплая, працалюбівая, адказная" -- так у калектыве характарызуюць гэтую работніцу.

У далёкім 1980 годзе, пасля заканчэння Раготнаўскай сярэдняй школы, Марына Іосіфаўна паступіла ў Рыжскае радыётэхнічнае вучылішча. Па спецыяльнасці працавала ў Мінску і Баранавічах. Тады нават і не спадзявалася, што лёс прывядзе яе на радзіму і давядзецца змяніць род заняткаў.

Працаваць у сельскую гаспадарку Марына Іосіфаўна прыйшла ў 1997 годзе, пачынала аператарам машыннага даення ў калгасе "Раготна". З 2001-га працуе даяркай у СВК "Дварэц-Агра". За час работы ў гаспадарцы зарэкамендавала сябе як дысцыплінаваная, добрасумленная работніца. З калегамі ў жанчыны склаліся выдатныя адносіны -- яе паважаюць і цэняць.



С. СЯМАШКА: “ПРОСТА ВЫКАНАЎ СВОЙ АБАВЯЗАК”

Сяргей Пятровіч Сямашка працуе ў СВК “Дварэц-Агра” начальнікам вытворчага ўчастка без малога 24 гады. Праз сваю сумленную працу заслужыў павагу работнікаў калектыва сельгаспрадпрыемства.
У 1987 годзе пасля завяршэння вучобы ў Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Сяргей быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай Арміі. Служба пачалася з навучання ў вучэбным падраздяленні вайсковай часці, якая дыслакавалася ў Сярэдняй Азіі. У студзені 1988 года С. Сямашка быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане. Яго мотастралковае падраздзяленне базіравалася ў правінцыі Шындант.

Фізічная загартоўка хлопца, які змалку прывык да вясковай працы, дапамагла яму справіцца з цяжкасцямі вайсковай службы ў ваенных умовах.



ЗЛОДЗЕЙ, ЯКІ АБАКРАЎ ДВАРЭЦКІ КАСЁЛ, ЗАТРЫМАНЫ

9 снежня ў аддзел унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ад жыхара вёскі Дварэц паступіла паведамленне аб тым, што невядомыя пабылі ў мясцовым касцёле, адкуль скралі культавыя рэчы.

На месца злачынства тэрмінова выехала следча-аператыўная група, і праз нейкі час міліцыянеры ўжо ішлі па слядах злодзея. Аднак ён старанна "замятаў" след: выкінуў па дарозе маленькія іконкі. Некаторы час зламысніку ўдавалася заставацца невядомым.

Каб хутчэй раскрыць рэзананснае злачынства, да дзятлаўскіх міліцыянераў далучыліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. У час аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў беспрацоўны жыхар гарпасёлка Наваельня, 1971 года нараджэння, які паспеў прадаць скрадзеныя рэчы ў Лідзе.



АБ ВЫБАРЫ ПРАФЕСІІ НІКОЛІ НЕ ШКАДАВАЎ


10 лістапада -- Дзень ушанавання ветэранаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Згодна з загадам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, штогод 10 лістапада -- раней гэта быў Дзень савецкай міліцыі -- у нашай краіне адзначаюць Дзень ушанавання ветэранаў унутраных спраў, людзей, якія шмат гадоў добрасумленна служылі на карысць Радзімы, умацоўвалі правапарадак, абаранялі законныя правы і інтарэсы грамадзян.

Звыш 26 гадоў праслужыў у органах унутраных спраў падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, старшыня ветэранскай арганізацыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Вікенцьевіч Ламака.



Папярэдзілі трагедыю

Вечарам 26 красавіка 2012 года ў АУС Дзятлаускага райвыканкама паступіла паведамленне ад жыхаркі Раклевічаў аб тым, што муж учыніў сварку. На месца здарэння быў накіраваны нарад міліцыі ў складзе Д. Т. Рахаткі і Р. Г. Лаўрэнцьева.

Скандаліст быў дома, ляжаў на канапе, трымаючы ў правай руцэ гранату. Ён пачаў размахваць гранатай і пагражаць міліцыянерам. На заўвагі не рэагаваў. Адзін з супрацоўнікаў стаў прыцягваць увагу хулігана, пасля чаго другі, прымяніўшы прыёмы барацьбы, паспеў схапіць яго за руку і адабраць гранату.



Урачыстыя провады

У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама адбыліся ўрачыстыя провады на заслужаны адпачынак маёра міліцыі Наталлі Дзмітрыеўны Казарэз, начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх.

Наталля Дзмітрыеўна пачынала службу ў дзятлаўскай міліцыі ў ліпені 1998 года з пасады начальніка фінансавай часткі, праходзіла службу ў групе па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, групе па грамадзянстве і міграцыі. Апошнія тры гады ўзначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх.

За час службы неаднаразова прэміравалася кіраўніцтвам аддзела, упраўленнем унутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Добразычлівымі адносінамі да саслужыўцаў, добрасумленным выкананнем прафесійных абавязкаў заслужыла павагу сярод супрацоўнікаў аддзела і жыхароў раёна.



4 сакавіка - Дзень беларускай міліцыі

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна міліцыя была ўтворана ў 1939 годзе. У той час супрацоўнікі міліцыі нямала зрабілі для навядзення парадку і супрацьстаяння злачынству.

Хутка пачалася Вялікая Айчынная вайна, і раён быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Пасля заканчэння вайны раённым аддзяленнем НКУС кіраваў капітан міліцыі М. Дзяменцьеў. Раённы аддзел размяшчаўся ў п. Наваельня. Міліцыя была ўкамплектавана камуністамі і камсамольцамі, якія нядаўна ваявалі ў партызанскіх атрадах.