Русаў П.



Палубачкі

Калі з дарогі на Дварэц скіраваць управа і па гравійцы праехаць тры кіламетры, то вачам адкрыецца цудоўны краявід узгоркаў, размежаваных лагчынкамі, што ўтвораны ручаінамі і безназоўнымі рачулкамі, ахоўна зарослых кустамі і дрэўцамі. Тут утульна схавалася ў нізінцы паміж пагоркамі разараных палёў вёска Палубачкі. Паводле архіўнага дакумента "Вопросные листки и обложки к ним о населённых пунктах на землях, входивших в состав Дворецкой вол. Слонимского уезда 1886 года", вёска пазначана пры ўрочышчы "Середнее". Назва ўрочышча паказвае на яго размяшчэнне паміж іншых урочышчаў. Што ёсць праўда.

У тым жа "Анімалістычным слоўніку Гродзеншчыны" зафіксавана каля Палубачак "поле Селішча". I гэта ёсць яшчэ адно пацвярджэнне даўняга пасялення каля вёскі. Ізноў прасочваецца тэндэнцыя навасёлаў будавацца каля старога месца з раней апрацаванай зямлёй.



Муляры

Муляры месцяцца на градзе за кіламетр ад асфальтавай дарогі з Дзятлава ў Дварэц. У справе за 1886 год "Вопросные листки и обложки к ним о населённых пунктах на землях, входивших в состав Дворецкой волости Слонимского уезда" вёска занесена ў "Дворцовую волость" і пазначана пры ўрочышчы Селішчы.



ВОДНАЕ БАГАЦЦЕ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ. Ч.2

(Працяг, Пачатак у №64)

У абодвух энцыклапедычных выданнях “Блакітная кніга Беларусі” і “Блакітны скарб Беларусі” ручай Есянец, правы прыток ракі Карыценка, памылкова далучаны да тэрыторыі Баранавіцкага раёна. Рэчышча ручая ў гэтых энцыклапедыях удакладняецца размяшчэннем на ім вёскі Сіратаўшчына, якая месціцца за 1 км на ўсход ад яе вытока і Ліпічанскай Пушчы за 1,3 км на паўночны ўсход ад вусця.

У познесярэдневяковым дакуменце, які апісвае землі вакол Зецела, узгадваецца мясціна Румы, пра якую раней пісаў у “раёнцы”. Дадзеная мясціна знаходзіцца каля Янаўшчыны. Адгэтуль пачынаецца з нябачных надземных крыніц ручай, які папаўняе вадой тры штучныя сажалкі. Ручай часам праяўляецца пасля моцных дажджоў. Яго шлях пралягае каля Плябанавічаў, далей праз новы мікрараён горада, дзе ўтворана прыгожая сажалка, а затым перасякае вуліцу Навагрудскую па трубах і па іх жа выцякае ў Дзятлаўку. У мінулыя стагоддзі ручай быў паўнаводны, з назвай Рума - адпаведнай назве мясціны, ад якой пачынаўся.



ВОДНАЕ БАГАЦЦЕ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

Міжнародныя арганізацыі сведчаць аб паступовым водным "галаданні” ў паўднёвых краінах свету, прадракаюць будучыя войны за ваду — крыніцу ўсяго жывога. Так склаліся геалагічныя абставіны, што Беларусь не абдзелена вадой. Праз яе працякаюць водныя патокі вялікіх рэк— Дняпра, Заходняй Дзвіны і Нёмана сазначнымі па плошчы басейнамі з рэчак, невялікіх рачулак і ручайкоў. Шматлікія азёры і балоты ўтрымліваюць у сабе вялікія водныя запасы.

А ці многа мы ведаем пра водныя скрыжалі Дзятлаўскай зямлі?

Усходняя і паўднёвая часткі раёна размешчаны на Навагрудскім узвышшы, а астатні прастор раўнінны. Праз яго тэрыторыю працякаюць галоўная рака раёна — Нёман і яго левыя прытокі Шчара і Моўчадзь.



ДЗЯТЛАВА: ДВОР, ВОЛАСЦЬ, РАЁН

З гісторыі Дзятлаўскага раёна

Сучасны горад Дзятлава гістарычна стасуецца з паселішчам, якое ў пісьмовых крыніцах узгадваецца як "двор Здетело". У 1498 годзе двор быў падараваны Вялікім князем Літоўскім Аляксандрам гетману князю Астрожскаму. Згодна дарчага акта К. Астрожскі меў права заснаваць мястэчка. Звычайна з перадачай двара да яго далучалася і наваколле. Інвентар 1580 года засведчыў у здетельскім уладанні вёскі з прылеглымі “грунтамі”: Ахонава, Вусце, Заполле, Засецi (сучаснае Засецце), Нарбутовiчы (Нарбутавiчы), Клiшэвiчы (Клiшавiчы), Курпеші (Курпяшы), Норчевiчы (Норцавiчы), Пiнчiчi (Пенчыцы), Покгіры, (Погіры), Раклевiчы, Розважа (Разважжа), Ходевічы (Хадзяўляны), Ятвязь (Ятвезь), а таксама вёскі Хведевечы, Неоселое на Корсніку, Кунашэвiчы, Промшва i “Новоосажонае ў Новiнах”. Па нашых падліках, агульная плошча ўладання, у якое ўваходзілі пералічаныя паселішчы з “грунтамі”, склала звыш 283 квадратных кiламетраў.

У 1507 годзе Сігізмунд І пацвердзіў права князя Астрожскага на двор Здетело. Паселішча мясцілася па абодвух берагах ракі Дзятлаўкі і яе прытока Памарайкі.



ЯНЫ ВЫВУЧАЛІ ДЗЯТЛАЎШЧЫНУ

У газеце “Перамога” ад 27 верасня бягучага года я расказваў, як яе старонкі, пачынаючы з 1964 года, знаёмілі чытачоў з гістарычным мінулым і археалагічнымі помнікамі раёна. Зацікаўленасць аўтараў-местачкоўцаў да мінулага падпітвалася адкрыццямі ранейшага часу.

Навуковыя дадзеныя гістарычнага і краязнаўчага характару па Дзятлаўшчыне пачалі выходзіць у свет з ХІХ ст. Напрыклад, пра знаходжанне ў выкапаным калодзежы вёскі Дварэц глінянага гаршка з 112 срэбранымі расійскімі манетамі і галандскімі талерамі чаканкі 1724-1757 гадоў сведчаць “Известия Императорского археологического общества” за 1859 год. У 1893 годзе ў Вільні адбыўся ІХ археалагічны з’езд, на якім паведамлялася пра археалагічныя даследаванні Гродзенскай губерні. Ф.В. Пакроўскі ў сваёй працы за 1895 год “Археологическая карта Гродненской губернии” распавёў пра гісторыка-археалагічныя помнікі ў населеных пунктах і паблізу іх. Сярод многіх ён узгадвае Абелькавічы, Агароднікі, Белагурна, Валоўнікі, Гернікі, Гнаінскія, Дзятлава, Крамяніцу, Лядзіны, Маскалі, Нагорнікі, Накрышкі, Савічы, Санюкі (Саннікі), Хвінявічы, Явар, Ятвезь.



ГАРТАЮЧЫ СТАРОНКІ “ПЕРАМОГІ”

Газета “Перамога” адлюстроўвала падзеі рознага характару. Нас зацікавілі тыя сведчанні, якія расказвалі пра краязнаўства, гісторыю і помнікі старасветчыны Дзятлаўшчыны. Хто з аўтараў распавядаў пра гісторыю раёна, якія гэта былі матэрыялы? Высвятленне адзначаных момантаў дазваляе бліжэй успрымаць гісторыю нашай Беларусі. З трапяткою павагай гартаеш жоўтыя старонкі газеты і адчуваеш дух таго часу, быццам дакранаешся да мінулых каранёў, аднаўляеш памятнае Радзімы.

1965 год.

Фотаэцюд А. Ляха пад назвай “Родны куток”. На фотаздымку -- Дзятлаўскі палац. Фота зроблена з супрацьлеглага боку берага сярэдняга возера. Гэта -- першы ілюстрацыйны матэрыял у раёнцы, які зафіксаваў гарадскі помнік архітэктуры XVIII ст.