Рэцько Д.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРА ДЭКЛАРАВАННЕ ДАХОДАЎ

У падатковай інспекцыі цяпер гарачы час: грамадзяне падаюць дэкларацыі пра даходы, якія атрымалі ў 2012 годзе. Як і ў мінулыя гады, для зручнасці наведвальнікаў інспекцыя працуе ў вячэрні час і выхадныя дні. Прыём дэкларацыі ажыццяўляецца па агульным графіку з 8.30 да 19 гадзін у рабочыя дні, а таксама па суботах -- 16 і 23 лютага 9 да 13 гадзін.

Дэкларацыя можа быць пададзена плацельшчыкам ці іншай абавязанай асобай у падатковую інспекцыю асабіста або праз прадстаўніка, накіравана паштовым адпраўленнем з вопісам укладання ці перададзена з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў.

Дэкларацыю пра даходы, атрыманыя ў 2012 годзе, неабходна падаць не пазней за 1 сакавіка 2013 года. Яе прадастаўляюць грамадзяне – падатковыя рэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь прызнаюцца фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у каляндарным годзе больш за 183 дні. Фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся за межамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 183 дні і больш у каляндарным годзе, не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.