Радзюк В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АЗБУКА ПАДПІСКІ - 12/2013

Падпіска на перыядычныя выданні на першае паўгоддзе 2014 года заканчваецца 28 снежня. У вас, шаноўныя падпісчыкі, засталося ўжо няшмат часу, каб вызначыцца, што будзеце чытаць у новым годзе. Магчыма, у выбары газеты ці часопіса дапаможа наш агляд выданняў з беларускага каталога.
“ЧАЦВЕР” – газета, якая на сваіх старонках змяшчае інфармацыю пра пенсіі і зарплаты, змяненні ў заканадаўстве, якія тычацца насельніцтва, ёсць праграма тэлебачання, прагноз надвор’я, гараскоп, царкоўны каляндар. Падпісная цана на 6 месяцаў – 45300 рублёў.

“УРАДЖАЙНЫЯ СОТКІ” – часопіс, на старонках якога змяшчаюцца разнастайныя парады дачнікам, садаводам і агароднікам. Наладжаны абмен вопытам паміж чытачамі выдання. На старонках “Ураджайных сотак” вы знойдзеце інфармацыю пра арыгінальныя тэхналогіі вырочшвання раслін, новыя сарты, дэкаратыўнае афармленне ўчастка, развядзення садовых і хатніх кветак, шматлікія парады па захаванні здароўя і падаўжэнні даўгалецця. Месяцовы каляндар змяшчаецца кожны год у кастрычніцкім нумары выдання. Выходзіць часопіс 6 разоў за паўгоддзе, падпісная цана – 42300 рублёў.



АЗБУКА ПАДПІСКІ

Працягваем знаёміць чытачоў з падпіснымі выданнямі з беларускага каталога на першае паўгоддзе 2014 года.

“ГАСПАДЫНЯ” – сямейны часопіс, які вось ужо на працягу 20 гадоў застаецца добрым, надзейным сябрам і дарадчыкам для многіх чытачоў. На старонках выдання – карысная інфармацыя садаводам і агароднікам, аматарам рукадзелля і кулінарыі, тым, хто клапоціцца пра свой дом і сям’ю, сваё здароўе і прыгажосць. Падпісная цана на паўгода 51000 рублёў. Для пенсіянераў, інвалідаў, навучэнцаў і студэнтаў – 48000 рублёў.

“ГОЛАС ДУШЫ” – газета духоўна-асветніцкай тэматыкі. Чытачоў зацікавяць такія рубрыкі, як “Слова Божае ў нядзелю”, “З календара хрысціяніна”. На старонках выдання шмат павучальнага і цікавага знойдуць усе, хто верыць у Бога, хто хоча быць бліжэй да яго. Газета выходзіць раз у месяц. Падпісная цана на адзін – 7500 рублёў.



АЗБУКА ПАДПІСКІ

Сёння запрашаю вас пазнаёміцца яшчэ з некалькімі выданнямі з беларускага падпіснога каталога. Магчыма, яны вас зацікавяць, і будзе нагода наведаць паштовае аддзяленне або праз паштальёна аформіць падпіску.

“КІМ БЫЦЬ?” – гэты часопіс сапраўдны компас і праваднік па свеце прафесій для старшакласнікаў, іх бацькоў, педагогаў. Як правільна выбраць сваю дарогу ў жыцці, якія новыя спецыяльнасці адкрываюцца ў вучэбных установах, якія прафесіі будуць найбольш запатрабаваны на рынку працы? Адказы на гэтыя пытанні чытачы знойдуць на старонках выдання. Падпісная цана на адзін месяц 43900 рублёў.

“КАЛЯНДАР ПРАВАСЛАЎНЫХ СВЯТАЎ НА 2014 ГОД” – газета-часопіс, у якой змешчана ўсё пра галоўныя праваслаўныя святы: даты, царкоўныя каноны, абрады, традыцыі, парады, як правільна сустракаць і праводзіць святочныя дні. Каштуе каляндар 9400 рублёў.



АЗБУКА ПАДПІСКІ

Працягваецца падпіска на першае паўгоддзе 2014 года. Атрыманы падпісныя каталогі на беларускія газеты і часопісы. Пагартаем іх разам. Калі што-небудзь з прапанаванага зацікавіць, звяртайцеся да паштальёнаў, у паштовыя аддзяленні, выпісвайце і чытайце.

“АЎТАДАЙДЖЭСТ” -- штотыднёвая газета для аўтамабілістаў. На яе старонках чытачы знойдуць адказы на шматлікія пытанні, якія тычацца аўтамабіля, усё самае новае і цікавае з аўтамабільнага свету, прыватныя аб’явы. Выданне з’яўляецца арганізатарам самых вядомых у Беларсі аўтагонак. Падпісны кошт на паўгоддзе 104700 рублёў.

“АДАМ+ЕВА” – назва газеты гаворыць сама пра сябе. Узаемаадносіны мужчын і жанчын, цікавае з жыцця зорак эстрады і кіно, аповеды пра звычаі народаў свету, гараскопы, сканворды, рубрыка знаёмстваў – усё гэта можна знайсці на 16 старонках газеты. Падпіска на 6 месяцаў каштуе 23100 рублёў.



ВЫПІСВАЕМ І ЧЫТАЕМ НА РОДНАЙ МОВЕ

Запрашаю пазнаёміцца з газетамі і часопісамі, якія выдаюцца на беларускай мове. У падпісным каталозе на 2013 год яны прадстаўлены наступнымі выданнямі.

“Звязда”. Гэта адна са старэйшых газет Беларусі. “Амаль стагоддзе – цікава пра актуальнае!” – пад такім дэвізам працуюць “звяздоўцы”. Газета выходзіць пяць разоў на тыдзень, мае бясплатныя дадаткі “Чырвонка”, “Краіна здароўя”, “Жырандоля”, “Ігуменскі тракт”, “Твае правы”, “Мясцовае самакіраванне”. Праграма тэлебачання прадстаўлена 30 каналамі.

На старонках выдання асвятляюцца пытанні адукацыі (тэсціраванне, іспыты, рэпетытарства, будучая прафесія); медыцыны (сучасныя метады лячэння, народная медыцына, прафесарскія кансультацыі); жыллёвыя праблемы (“прамая сувязь” з ЖКГ, агляд рынку нерухомасці); вядзенне хатняй і прысядзібнай гаспадаркі (месяцовы каляндар, рэцэпты, парады).



НОВЫЯ ЧАСОПІСЫ Ў ПАДПІСНЫМ КАТАЛОЗЕ

Падпісны каталог на нацыянальныя выданні на першае паўгоддзе 2013 года папоўніўся новымі часопісамі. Магчыма, ”навінкі” зацікавяць вас, нашы шаноўныя падпісчыкі.

“Дырэктар школы, гімназіі, ліцэя”. Кожны нумар часопіса дасць надзейныя рэкамендацыі па правільным вядзенні фінансава-гаспадарчай дзейнасці з формамі і ўзорамі запаўнення дакументаў; дапаможа вырашаць пытанні, з якімі кіраўнікі сутыкаюцца ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Усе пытанні будуць разгледжаны з пункту гледжання правільных дзеянняў і засцярогі дырэктара ад памылак. Для падпісчыкаў прадугледжаны “гарачая” і “прамая” лініі. Падпісная цана на месяц -- 82500 рублёў.

“Зайчыкава школа”. Выданне прадугледжана для самых маленькіх. На старонках часопіса – любімыя казкі для чытання, развіваючыя гульні, захапляльныя заданні для ранняга развіцця. Часопіс будзе выходзіць штомесяц, падпісная цана на адзін – 4750 рублёў.



НОВЫЯ ГАЗЕТЫ Ў ПАДПІСНЫМ КАТАЛОЗЕ

Доўжыцца падпіска на 1-ае паўгоддзе 2013 года. У падпісным каталозе на нацыянальныя выданні з’явіліся новыя газеты. Магчыма, яны зацікавяць падпісчыкаў.

“Вяжам, шыем, вышываем”. Гэтая газета зацікавіць тых, хто любіць ствараць утульнасць у доме сваімі рукамі, хто любіць радаваць родных і блізкіх эксклюзіўнымі рэчамі. Падпіска прымаецца адразу на паўгода і каштуе 11750 рублёў.

“Жаночыя жаданні”. Гэтае выданне дапаможа правільна падабраць макіяж, пахудзець, быць прыгожай і шчаслівай. На яе старонках падпісчыкі знойдуць карысныя парады па кулінарыі, умацаванні здароўя. Падпісацца на “Жаночыя жаданні” можна толькі на 6 месяцаў, а падпісны кошт – 23950 рублёў.



Азбука падпіскі: азбука кветкавода

Працягваецца падпіска на першае паўгоддзе 2012 года на нацыянальныя газеты і часопісы. У падпісным каталозе шмат выданняў па кветкаводстве. Магчыма, яны дапамогуць вам вырошчваць на клумбах і дома прыгожыя кветкі.

Хатнія кветкі — часопіс, на старонках якога вы знойдзеце шмат рэкамендацый, як даглядаць пакаёвыя кветкі. Сваім уласным вопытам вырошчвання і догляду кветак дзеляцца кветкаводы-аматары і прафесіяналы — кандыдаты і дактары біялагічных навук. Вы даведаецеся, як дабіцца больш хуткага і пышнага цвіцення, як абараніць любімыя расліны ад хваробаў і шкоднікаў, як размножыць кветкі найбольш простым і эфектыўным спосабам. Часопіс выходзіць штомесяц, падпісная цана на адзін — 3700 рублёў.



Азбука падпіскі: выданні для жанчын

Працягваецца падпіска на нацыянальныя выданні. У падпісным каталозе на першае паўгоддзе 2012 года шмат газет і часопісаў, адрасаваных прыгожаму полу — жанчынам. Сёння запрашаю пазнаёміцца з некаторымі з іх. Магчыма, яны стануць вашымі добрымі сяброўкамі.

Алеся — часопіс з 87-гадовай гісторыяй, але такі малады, яркі, цікавы. Раней ён называўся "Работніца і сялянка". Сёння "Алеся" — гэта штомесячны масава-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для жанчын. Заснавальнікамі яго з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз жанчын".



Азбука падпіскі: выданні для дзяцей

3 18 кастрычніка пачалася падпіска на замежныя і нацыянальныя выданні на першае паўгоддзе 2012 года. Каталогі пошта атрымала, і падпісчыкі могуць звяртацца па афармленне падпіскі на газеты, часопісы, дадаткі.

Падпіска прадоўжыцца да 25 снежня. Здаецца, што яшчэ шмат часу, але ён бяжыць вельмі хутка. Каб не застацца пасля Новага года без любімага выдання, варта паклапаціцца пра падпіску загадзя, своечасова выпісаць любімую газету ці часопіс. Магчыма, дзякуючы нашым публікацыям "Азбука падпіскі", вы знойдзеце новых сяброў - цікавыя выданні.

Апельсін - часопіс для хлапчукоў і дзяўчынак. На яго старонках — галаваломкі, камп'ютарныя гульні, розныя заданні. У кожным нумары - постар. Падпіска прымаецца на тры месяцы ці паўгода (30260 і 60520 рублёў).