Пякарскі Л.



"Малая Алімпіяда" у Казлоўшчыне

У спартыўнай зале Казлоўшчынскай сярэдняй школы прайшла чарговая пасялковая спартакіяда "Здароўе", якая ў кулуарах атрымала назву "малых Алімпійскіх гульняў".

Пра значнасць мерапрыемства для пасёлка і ўвазе да яго з боку ўлады гаворыць тое, што арганізацыйны збор да спартакіяды адбываецца ў пасялковай мэрыі, непасрэдна ў кабінеце старшыні Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Вадзіма Аляксандравіча Бяляткі. Там да моманту прыняцця палажэння аб спартакіядзе і яе рэгламента праходзяць часам гарачыя дэбаты, пакуль аргкамітэт не прыйдзе даканчатковага рашэння.



Пасялковая спартакіяда

У спартыўных залах Казлоўшчынскай школы і ліцэя прайшла традыцыйная спартакіяда "Здароўе".

На заклік да ўдзелу старшыні пасялковага Савета В. Бяляткі адклікнуліся шэсць мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў: ліцэй, школа, СВК "Слава працы", вінзавод, ПМС, ЖКГ. Праграму спаборніцтваў склалі чатыры дысцыпліны: шашкі, гіра, стральба, валейбол.

3 камандаў валейбольнага турніру былі складзены дзве групы. У першай групе ўпэўнена перамаглі валейбалісты СВК. Другое месца заняла каманда ПМС. Напружаная барацьба ў другой трупе завяршылася перамогаю спартсменаў вінзавода, ліцэісты фінішавалі на другім месцы. У матчы за трэцяе прызавое месца каманда ліцэя ў роўнай барацьбе перамагла ПМС. А вось вінаробы, як ні стараліся, навязаць барацьбу фаварыту — СВК "Слава працы" — не змаглі і саступілі.



Пераможныя меліяратары

Арганізацыйным цэнтрам традыцыйнай пасялковай спартакіяды быў Казлоўшчынскі пасялковы Савет. А пасяджэнні аргкамітэта і судзейскай калегіі праходзілі ў кабінеце старшыні выканкама Л. Вайтовіч.

Праграму спаборніцтваў склалі 7 відаў спорту, першынство ў іх аспрэчвалі 6 каманд. Трыумф і расчараванне на спартакіядзе суседнічалі і калейдаскапічна змянялі адно другое. Страсці кіпелі на ўсіх спартпляцоўках.

Валейбольным трыумфатарам стала каманда СВК "Слава працы" (Дзмітрый Калнацкі, Алег Станіславовіч, Ілья Ланько, Яўген Валгапаў, Аляксей Плюснін, Людвіг Пякарскі). Дастойна канкурырывала з пераможцам каманда вінна-гарэлачнага завода і стала другою. Трэці прызёр — школьная каманда з адзінаю на турніры валейбалісткаю Кацярынаю Бортка.