Папянюк Р.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ТУРНІР ПАМЯЦІ ДЗМІТРЫЯ ЛАЗОВІКА - 2015

28 лютага і 1 сакавіка ў спартыўнай зале Дварэцкай школы адбыўся традыцыйны штогадовы турнір па валейболе, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка.

У спаборніцтве ўдзельнічалі 6 камандаў: СВК “Дварэц-Агра", СВК “Граніт-Агра", СВК “Белагурна", Круцілавіцкай школы, зборная Дзятлава і каманда выпускнікоў Дварэцкай школы.

Барацьба была напружаная. Перамаглі самыя ўмелыя, настойлівыя. Такія якасці паказала зборная каманда Дзятлава, яна стала пераможцай турніру. Толькі на ачко адстала ад пераможцы каманда выпускнікоў нашай школы, яна заняла другое месца. Трэцяй аказалася каманда СВК "Дварэц-Агра".



ВАЛЕЙБОЛЬНЫ ТУРНІР У ДВАРЦЫ

У Дварэцкай школе прайшоў валейбольны турнір, прысвечаны памяці воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Лазовіка. Удзельнікамі спаборніцтваў былі шэсць каманд: СВК “Дварэц-Агра”, СВК “Граніт-Агра”, СВК “Белагурна”, Гезгалаўская гімназія, дзве каманды Дварэцкай СШ, складзеныя з цяперашніх і былых вучняў школы.

Залатога фіналу дасягнулі каманды СВК “Дварэц-Агра” і былых вучняў Дварэцкай школы. У матчы за тытул пераможцы турніру поспех спрыяў камандзе СВК “Дварэц-Агра” – 2:1.

У бронзавым фінале сустрэліся каманды СВК “Белагурна” і Гезгалаўскай гімназіі. Прызёрам стала каманда СВК “Белагурна”, яна перамагла ў двух партыях.