Паўловіч А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


БЯСПЕКА Ў ЧАС УБОРКІ

Навагрудскай міжраённай інспекцыяй працы ў складзе мабільнай групы, створанай распараджэннем Дзятлаўскага райвыканкама, праведзены маніторынг захавання заканадаўства аб працы і аб ахове працы пры правядзенні ўборачных работ у сельгасарганізацыях Дзятлаўскага раёна.

Усяго ў перыяд уборачных работ у 9 СВК працавалі 27 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў. Праведзена абследаванне 6 сельгасарганізацый раёна (19 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў).
У гэтых арганізацыях назначаны службовыя асобы, адказныя за выкананне дзеючых правілаў і нормаў па ахове працы пры правядзенні ўборачных работ.



Пра стан аховы працы

У 2011 годзе дзяржінспектарамі Навагрудскай міжраённай інспекцыі працы ў раёне праведзены 76 праверак. Па выніках праверак складзены 45 актаў і 31 даведка, выдадзены 49 патрабаванняў (прадпісанняў) для ўхілення 454 парушэнняў.

Пасля выяўленых парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 13 наймальнікаў на суму 7,35 мільёна рублёў і 25 службовых асобаў на суму 7,945 мільёна рублёў. Акрамя планавых праверак, праводзіўся маніторынг стану аховы працы на будаўнічых аб'ектах і ў сельгасарганізацыях у складзе мабільных груп - абследаванне збудаванняў, маніторынг бяспечных умоваў працы ў час будаўніча-мантажных работ, маніторынг выканання правілаў і нормаў аховы працы ў час сяўбы і ўборкі.

Усяго ў 2011 годзе дзяржінспектары Навагрудскай міжраённай інспекцыі працы ў час маніторынгу наведалі 43 аб'екты (24 аб'екты сельгасарганізацый і 19 - будаўнічых).



Пільная ўвага будаўніцтву

Будаўніцтва было і застаецца адной з самых траўманебяспечных галін. Тут амаль усе праводзімыя работы аднесены да пераліку работ з павышанай небяспекай.

Нягледзячы на прафілактычныя меры, на пакаранні, прымяняемыя да парушальнікаў, праводзімыя семінары-вучобу па ахове працы, сітуацыя паляпшаецца вальмі марудна, з году ў год парушэнні паўтараюцца.

Так, на працягу 9 месяцаў гэтага года ў арганізацыях будаўнічага комплексу вобласці чатыры чалавекі атрымалі траўмы з цяжкім зыходам, адзін чалавек загінуў.



Наша агульная мэта - забеспячэнне бяспечнага функцыянавання вытворчых аб'ектаў

(Заканчэнне. Пачатак у № 2,3 газеты).

Выяўлена, што сярод вытворчага абсталявання найболей траўманебяспечнымі з'яўляюцца аўтатранспартныя сродкі, дрэваапрацоўчае, кавальска-прэсавае і пад'ёмна-транспартнае абсталяванне, сельскагаспадарчыя машыны і тэхніка. Таму важную ролю ў забеспячэнні бяспечных умоваў працы маюць мерапрыемствы, накіраваныя на забеспячэнне бяспекі вытворчага абсталявання, механізмаў і інструментаў, а менавіта:
- скарыстанне і выраб вытворчага абсталявання і інструментаў, якія задавальняюць патрабаванні аховы працы;
- мадэрнізацыя эксплуатуемага вытворчага абсталявання, механізмаў і прыладаў;
- выманне з эксплуатацыі вытворчага абсталявання, механізмаў і прыладаў, якія не адпавядаюць патрабаванням аховы працы;
- правядзенне тэхнічных аглядаў, засведчанняў, выпрабаванняў і дыягностыкі вытворчага абсталявання.



Наша агульная мэта - забеспячэнне бяспечнага функцыянавання вытворчых аб'ектаў

(Працяг. Пачатак у № 2(8252) газеты).

Матэрыялы спецыяльных расследаванняў сведчаць, што ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіліся 32,1 працэнта пацярпелых, якія атрымалі траўмы са смяротным зыходам, і 11,2 працэнта — траўмы з цяжкім зыходам. Колькасць загінулых, адзінай прычынай гібелі якіх з'явілася знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення, у 2009 годзе склала 9 чалавек.



Наша агульная мэта - забеспячэнне бяспечнага функцыянавання вытворчых аб'ектаў

Ахова працы — была і застаецца найважнейшай сацыяльна-эканамічнай праблемай, якая патрабуе да сябе пастаяннай увагі з боку дзяржавы, наймальнікаў, аб'яднанняў працаўнікоў. Нездавальняючыя ўмовы працы, вытворчы траўматызм і прафесійныя захворванні нясуць грамадству вялікія эканамічныя страты.