Нячаеў У.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПАВОДКА: БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ

Хутка пачнецца паводка, таму грамадзянам, якія жывуць у прыватным сектары і дзе ёсць верагоднасць падтаплення, неабходна падрыхтавацца да магчымых наступстваў. Ім неабходна ачысціць канавы ад снегу і наледзі, каб хутчэй сыходзіла вада; паклапаціцца аб месцах магчымай эвакуацыі і страхаванні маёмасці.

Пры наяўнасці лодак, камер, бярвёнаў, пустых пластыкавых бутэлек змайстраваць з іх прымітыўныя плавальныя сродкі. Да прыбыцця дапамогі варта заставацца на верхніх паверхах, паддашках, дахах, дрэвах. Таксама неабходна падаваць сігналы ратаўнікам з дапамогай флагаў, святла ліхтара, факелаў.

Калі мясцовасць вядомая і глыбіня нязначная, можна ўпэўнена дайсці да сушы. Калі вада падыходзіць хутка, неабходна даць сігнал ратаўнікам, а пры іх адсутнасці перамяшчацца па вадзе вельмі павольна, пажадана прашчупваць глыбіню палкай.



101: ЗНОЎ ПАРУШЭННІ

Прайшлі праверкі стану пажарнай бяспекі на шэрагу аб'ектаў Дзятлаўскага раёна. Выяўлены парушэнні.

Так, праверка жыллёва-будаўнічага кааператыва №4 г. Дзятлава выявіла, што ля ўваходаў у падвальныя памяшканні адсутнічаюць схемы планіроўкі. 3 жыхарамі кааператыва не праведзены супрацьпажарны інструктаж. Кіраўнік кааператыва атрымаў прадпісанне з мерапрыемствамі па паляпшэнні стану пажарнай бяспекі, ён аштрафаваны.

Парушэнні правілаў пажарнай бяспекі дапушчаны ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю "Агражалезабетон". Патрабуюць рамонту маланкаахоўныя ўстройствы. На вонкавым баку дзвярэй вытворчага цэха не указаны катэгорыі па выбуховапажарнай і пажарнай небяспецы. Прадпрыемства не мае вонкавага супрацьпажарнага водазабеспячэння. Таксама на тэрыторыі прадпрыемства адсутнічаў пажарны шчыт, укамплектаваны патрэбным інвентаром.



ВЫНЕСЕНЫ ПРАДПІСАННІ

Інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага раёна абследаваны стан пажарнай бяспекі на шэрагу аб'ектаў.

Праверка жыллёва-будаўнічага спажывецкага кааператыву №6 г. Дзятлава высветліла, што ў падвальным памяшканні будынка адсутнічае план эвакуацыі. Кіраўніку кааператыву ўручана адпаведнае прадпісанне, ён папярэджаны.

Шэраг парушэнняў ёсць у таварыстве з дадатковай адказнасцю "Персі". Пры праверцы будаўнічай пляцоўкі, якая размешчана на тэрыторыі санаторыя "Радон", выяўлена, што на ўездзе на будаўнічую пляцоўку адсутнічае схема з нанесенымі будынкамі і збудаваннямі, уездамі і пад'ездамі, месцамі знаходжання крыніцаў супрацьпажарнага забеспячэння, не вывешаны інструкцыі аб мерах пажарнай бяспекі, знакі бяспекі і папераджальныя надпісы аб забароне курэння. Адсутнасць неабсталяванага месца для курэння сведчыць аб тым, што дапускаецца курэнне ў неўстаноўленых месцах. Будаўнічая пляцоўка не забяспечана пярвічнымі сродкамі пажаратушэння.



Аб'екты правераны. Парушальнікі пакараны

У 2011 годзе інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага раёна праведзена планавая праверка стану пажарнай бяспекі на 33 суб'ектах высокай ступені рызыкі, 18 суб'ектах сярэдняй ступені рызыкі і 19 — нізкай ступені рызыкі.

Па выніках праверак кіраўнікам прадпісана 6433 мерапрыемствы па паляпшэнні стану супрацьпажарнай бяспекі.

За парушэнні правілаў пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 58 кіраўнікоў прадпрыемстваў і 71 службовая асоба.



Небяспечныя "цацкі"

Часта прычынай пажараў на Новы год становяцца электрычныя прыборы, у тым ліку самаробныя ўстройствы для ілюмінацыі, электрагірлянды, якія ў святочныя дні працуюць з павышанай нагрузкай. Часта вельмі сумна заканчваюцца дзіцячыя гульні з піратэхнічнымі сродкамі — хлапушкамі, феерверкамі, бенгальскімі агнямі.

Каб пазбегнуць навагодняй трагедыі, варта прытрымлівацца правілаў пажарнай бяспекі. У першую чаргу навагоднюю ёлку ўстанавіце на ўстойлівай аснове. Для ілюмінацыі выкарыстоўвайце электрычныя гірлянды толькі прамысловай вытворчасці. Не ўпрыгожвайце ёлку ватай, каляровай паперай, бенгальскімі агнямі і свечкамі.



Што сказалі анкеты

3 першага лістапада на тэрыторыі Гродзенскай вобласці работнікамі МНС праводзіцца праверка супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян. У час праверкі людзі атрымліваюць інструктаж па пажарнай бяспецы.

Пры наведванні дамоў, кватэраў работнікамі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях было праведзена анкетаванне, мэта якога — выявіць узровень ведаў па пажарнай бяспецы.

Найбольшая колькасць правільных адказаў была атрымана на пытанні, якія тычьіліся правілаў пажарнай бяспекі ў быце. Грамадзяне ведаюць, што за дзве гадзіны перад адыходам да сну павінна быць прапалена печ у хаце, што абклейванне шпалерай ці афарбоўка электрычных правадоў, пракладзеных па сценах і па столі, з'яўляецца парушэннем правілаў пажарнай бяспекі.