Нікіпорчык Т.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


МЕСЦА СУСТРЭЧЫ - МІНСК

Беларускаму таварыству інвалідаў - 25 гадоў

На працягу чэрвеня ў Беларусі вялася падрыхтоўка да ўрачыстасцяў, прымеркаваных да 25-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў. У кожнай вобласці нашай краіны адбываліся культурна-масавыя мерапрыемствы з удзелам людзей з абмежаванымі магчымасцямі, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Усё гэта праходзіла ў атмасферы душэўнага цяпла, дарыла радасныя сустрэчы і новыя знаёмствы.

Урачыстыя мерапрыемствы да 25-годдзя Беларускага таварыства інвалідаў прайшлі на пачатку ліпеня ў Мінску.

4 ліпеня пачала работу Міжнародная канферэнцыя, на якой абмяркоўвалася Канцвенцыя ААН аб правах інвалідаў. Галоўнае пытанне, якое разглядалася ў час мерапрыемства, -- далучэнне Беларусі да гэтай Канвенцыі ААН.



Калі мы разам - мы мацнейшыя!

Пад такой назвай у Лідзе прайшоў трэці абласны фестываль талентаў сярод маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Удзел у ім прынялі 19 аддзяленняў дзённага знаходжання для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі Гродзенскай вобласці. Аддзяленне "Праменьчык" прадстаўлялі Віталь Крэйдзіч і Алег Бяляк. Іх падтрымлівала група з 13 чалавек. Узначальвала яе дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Ілона Пятроўна Іванашка.

У час фестывалю побач з намі таксама былі дырэктар Гезгалаўскага сельскага дома культуры Святлана Анатольеўна Русак, мама Віталя Крэйдзіча Святлана Пятроўна, кіраўнік гуртка аддзялення "Праменьчык" Алена Пятроўна Калюцік.



Уменне бавіць час фарміруе чалавека

Верасень. Школьны званок зноў паклікаў вучняў у знаёмыя класы. Непрыкметна праляцела жаданае лета, саступаючы месца для сур'ёзных спраў. Наперадзе цікавыя адкрыцці, новыя набыткі і дасягненні. А чым былі адметныя канікулы? Як правіла, у іх час дзеці былі прадастаўлены самі сабе, самастойна вырашалі, чым займацца. Добра, калі летнія месяцы не прайшлі марна.

Летась у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык", якое працуе на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, у час летніх канікул пабывалі вучні Дзятлаўскай СШ №1, пазнаёміліся з наведвальнікамі аддзялення. Сёлета школьнікі зноў завіталі сюды, нават пашыраным саставам.