Мядзведзь Л.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КАЛЯДНЫ TУPHIP: ЖАНЧЫНЫ ГУЛЯЛІ Ў ВАЛЕЙБОЛ

У сельгасвытворчым кааператыве "Граніт-Агра" стартаваў штогадовы калядны турнір па волейболе.

У суботу, 16 студзеня, у cnapтыўнай зале Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы за званне лепшай пазмагаліся чатыры валейбольныя дружыны — каманда бухгалтэрыі СВК "Граніт-Агра", каманда заатэхнікаў гаспадаркі, зборная каманда настаўнікаў Круцілавіцкай і Таркачоўскай школ, а таксама каманда свінагадоўчага комплекса "Варакомшчына".

На працягу больш як трох гадзін зацятай барацьбы накал жарсцяў і авацыі заўзятараў напаўнялі спартыўную залу ў Круцілавічах. I, як вынік, перамога дасталася самай моцнай камандзе — зборнай гранітаўскіх бухгалтараў.



ГРАНІТАЎСКАЯ СПАРТЛАНДЫЯ

Дзень абаронцаў Айчыны ў СВК “Граніт-Агра” вырашылі адзначыць нетрадыцыйна і зладавалі - “Cпартландыю” для мужчын.

Пяць мужчынскіх каманд, якія склалі вадзіцелі, спецыялісты, будаўнікі, механізатары вытворчага аддзялення №1, работнікі свінакомплекса “Варакомшчына” меліся паспаборнічаць у разнастайных конкурсах. Эмацыянальны градус спаборніцтвам ад самага пачатку задалі натхняючыя вітанні-пажаданні жанчын, з якімі да спарландцаў звярнуліся старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Г. Жых, дырэктар Таркачоўскай школы-саду А. Гаўрош, старшыня прафсаюзнага камітэта СВК А. Манцэвіч, дыспетчар сельгаспрадпрыемства Л. Адамчык.

Спартландыя пачалася парадным выхадам каманд, якія перад гледачамі-балельшчыкамі прайшліся “строем і з песняю”. Найлепшым чынам вызначылася пры гэтым каманда вадзіцеляў пад “кодаваю” назваю “Пяхота”.



ВАЛЕЙБОЛ-2014. ЖАНОЧЫ ТУРНІР

Пасля каляднага мужчынскага ў СВК “Граніт-Агра” праз тыдзень зладзілі і жаночы валейбольны турнір.

Спаборнічалі ў ім пяць поўнакамплектных каманд: зааветэрынарнай службы, адміністрацыі, Круцілавіцкай школы, свінагадоўчага комплексу, зборная каманда Данілавіцкага сельсавета і Таркачоўскай школы.

Арганізатары турніру былі і ўзрадаваны і, прызнацца, крыху нават здзіўлены ўзроўнем саперніцтва жаночых каманд. Нават тыя каманды, якія пачыналі турнір слабавата, разыграліся і на фінішы выглядалі па-спартыўнаму прыстойна.



КАЛЯДНЫ ВАЛЕЙБОЛ - 2014

Нядзельны дзень 12 студзеня ў СВК “Граніт-Агра” стаўся спартыўны. Прафкам гаспадаркі пры падтрымцы адміністрацыі сельгаспрадпрыемства зладзілі традыцыйны валейбольны турнір. Спаборнічалі пяць мужчынскіх каманд, якія склалі работнікі адміністрацыі, свінагадоўчага комплексу, вытворчага аддзялення №1, вадзіцелі, будаўнікі.

Фаварытам да пачатку спаборніцтваў быў леташні пераможца – каманда адміністрацыі на чале з капітанам Антонам Тарасевічам. Але абараніць чэмпіёнскі тытул фаварыту не ўдалося. У фінал выйшлі будаўнікі і вадзіцелі. Змагаліся напружана, мяч у мяч. На ўсе спартыўныя хітрасці пускаўся самы актыўны спартсмен гаспадаркі і капітан валейбольнай каманды будаўнікоў Дзмітрый Аблажэй, але…



"Граніт" гуляе ў валейбол

Штогод праўленне СВК "Граніт-Агра" арганізуе калядны турнір па валейболу. Сёлета першыя ўступілі ў барацьбу за прызы жаночыя каманды. Іх пяць.

Ужо са старту сімпатыямі гледачоў завалодалі валейбалісткі свінагадоўчага комплексу. На чале з ветэранам каманды і спартыўным аўтарытэтам Ганнай Ламака яны стабільна прайшлі па турнірнай дыстанцыі. Таццяна Тарас, Валянціна Дудар, Алена Сёмуха, Людміла Баравік, Наталля Трубіла, Ганна Ламака ўпэўнена занялі другое месца, саступіўшы толькі фаварыту турніра — камандзе адміністрацыі СВК.