Муха А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У дарогу - на спраўным веласіпедзе

У вобласці склалася трывожная абстаноўка па дарожна-транспартных здарэннях з удзелам веласіпедыстаў. Практычна кожны месяц ёсць пацярпелыя. У большасці выпадкаў прычынай аварый з'яўляецца парушэнне правілаў дарожнага руху ці неабсталяваннне веласіпедаў катафотамі.

У Дзятлаўскім раёне з пачатку года за парушэнне правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 198 чалавек (гэта пешаходы, веласіпедысты, возчыкі гужавога транспарту), за апошні месяц — 13.

Згодна з арт. 26 п. 200 Правілаў дарожнага руху "веласіпед павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне і гукавы сігнал, быць абсталяваным люстэркам задняга віду, уперадзе — катафотам белага колеру, ззаду — чырвонага колеру, а з кожнага боку — аранжавага".



Транспарт павінен быць зарэгістраваны

Аддзел ДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама паведамляе ўладальнікам транспартных сродкаў, што з 28 чэрвеня 2011 года міжраённае рэгістрацыйна-экзаменацыйнае аддзяленне АДАІ Слонімскага РАУС будзе працаваць па новым адрасе: г. Слонім, вуліца Брэсцкая, 46.

Мы просім уладальнікаў транспартных сродкаў, якія належаць дзяржрэгістрацыі, своечасова здзяйсняць гэтую працэдуру.



Як правільна арганізаваць паездку дзяцей

Надышоў час летняга адпачынку, У сувязі з гэтым дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за арганізаванай перавозкай груп дзяцей аўтобусамі.

Арганізаванай лічыцца група колькасцю 8 і больш чалавек ва ўзросце да 16 гадоў. Пры гэтым дзеці, якіх суправаджаюць бацькі, не ўлічваюцца. Усе ў аўтобусе павінны сядзець. Стоячы ехаць нельга ні дзецям, ні дарослым. На кожны аўтобус павінен быць суправаджаючы, калі дзяцей больш за 20 чалавек — па два суправаджаючых.

Акрамя гэтага, перавозчык або заказчык абавязаны не менш чым за тры дні накіраваць афіцыйнае паведамленне ў аддзяленне ДАІ, у якім павінны быць указаны дата паездкі, маршрут, марка і нумар дзяржаўнай рэгістрацыі аўтобуса, прозвішчы і ініцыялы вадзіцеляў, якія будуць перавозіць дзяцей.



Як атрымаць вадзіцельскае пасведчанне катэгорый A1 и AM

4 красавіка 2011 года падпісана Пастанова Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь №441 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку выдачы вадзіцельскага пасведчання на права кіравання мапедам, матацыклам, аўтамабілем, саставам транспартных сродкаў, трамваем, тралейбусам, талона да вадзіцельскага пасведчання і іх абмену".

Згодна з гэтым дакументам грамадзяне, якія жадаюць атрымаць вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання мапедам, лавінны здаць тэарэтычны экзамен у ДАІ; на права кіравання транспартным сродкам падкатэгорыі "А1" — тэарэтычны і практычны экзамены.

Да здачы экзаменаў на катэгорыі "АМ" і "А1" допуск праводзіцца без падрыхтоўкі (перападрыхтоўкі) у навучальных установах.



ДАІ будзе праводзіць спрошчаную рэгістрацыю мапедаў і іншай мотатэхнікі

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 красавка 2011 года №443 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў" рэгістрацыі належаць мапеды, квадрацыклы, іншыя механічныя транспартныя сродкі з рабочым аб'ёмам рухавіка ўнутранага згарання 50 і больш кубичных сантыметраў або максімальнай магутнасцю электрарухавіка больш за 4 кілаваты, а таксама максімальнай канструкцыйнай хуткасцю руху больш за 50 кіламетраў у гадзіну, і прычэпы да іх, прызначаныя для руху па дарогах.



Праверкі на дарогах

Дзяржаўтаінспекцыя аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і УП "Белдзяржтэхагляд" з 10 па 20 сакавіка праводзяць сумесныя масавыя праверкі на дарогах раёна.

У час рэйдаў супрацоўнікі гэтых ведамстваў правяраюць, ці своечасова ўладальнікі аўтамабіляў праходзяць тэхагляд. За кіраванне транспартным сродкам, які не прайшоў своечасова вызначаную працэдуру, аўтаўладальнікі будуць плаціць штраф у памеры да дзвюх базавых велічыняў (базавая складае Вг35 тыс).

Правяраецца і сапраўднасць адзнак у сертыфікаце аб праходжанні дзяржтэхагляду. Асаблівая ўвага надаецца аўтатранспарту, які належыць сельскагаспадарчым прадпрыемствам.



Змяненні ў правілах дарожнага руху

25 лістапада 2010 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ №611 "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Правілы дарожнага руху". Згодна з гэтым дакументам удакладняюцца некаторыя паняцці і трактоўкі правілаў.

Так, удакладняецца паняцце "пакіданне месца дарожна-транспартнага здарэння". Зараз пад гэта вызначэнне падпадаюць дзеянні ўдзельніка ДТЗ, накіраваныя на ўтойванне факта такога здарэння або абставінаў яго ўчынення, якія прымусілі супрацоўнікаў дзяржаўтаінспекцыі да неабходнасці правядзення мерапрыемстваў па ўстанаўленні (пошуку) дадзенага ўдзельніка і (або) пошуку транспартнага сродку.