Муха А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


З удзелам дзяцей - ніводнага здарэння

Завяршылася агульнарэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!",
якое праходзіла з 24 мая.

У гэты перыяд супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі прынялі дадатковыя меры па павышэнні дарожнай бяспекі юных грамадзян, вадзіцелі ездзілі з уключаным бліжнім святлом фар незалежна ад часу сутак.

На Дзятлаўшчыне правядзенне акцыі дало пазітыўны вынік. Дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам і па віне дзяцей у гэты перыяд не дапушчана.



Праблема "Вадзіцель - пешаход"

Праблема "вадзіцель — пешаход" — гэта праблема агульначалавечых узаемаадносін. На жаль, ёсць вадзіцелі, якія ігнаруюць правы пешаходаў. Сустракаюцца і пешаходы, якія, нават рызыкуючы ўласным жыццём, карыстаюцца любым зручным выпадкам, каб "адказаць узаемнасцю" такім вадзіцелям.

Згодна з правіламі паводзін на дарозе, пешаходы павінны рухацца толькі па тратуарах, пешаходных дарожках, а пры іх адсутнасці — па абочыне ў сустрэчным накірунку руху транспарту. Гэта дазваляе бачыць транспарт, які набліжаецца, і своечасова рэагаваць у выпадку небяспекі.

Пешаход мае перавагу пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе, а таксама па рэгуляваным пешаходным пераходзе, калі гэта дазваляе сігнал светлафора або рэгуліроўшчыка.



Асцярожна - матацыкліст!

Пад такой назвай 27 красавіка пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, скіраваны на прафілактыку аварый з удзелам мотатранспарту.

Так, штогод з надыходам вяснова-летняга перыяду павялічваецца колькасць аварый з удзелам вадзіцеляў матацыклаў, мапедаў і іншых механічных двухколых транспартных сродкаў. Адзін з асноўных фактараў, які ў значнай ступені аказвае ўплыў на цяжар наступстваў падобных дарожных здарэнняў, — невыкарыстанне вадзіцелямі і пасажырамі моташлемаў.

Сярод значных парушэнняў таксама — кіраванне мотатранспартам без вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі, перавозка пасажыраў звыш дазволенай колькасці, прадугледжанай тэхнічнай характарыстыкай.



Праходзіць дэкада "Дзяржтэхагляд"

3 20 па 30 сакавіка на тэрыторыі Беларусь у тым ліку на Дзятлаўшчыне, дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з УП "Белтэхагляд" праводзіцца агульнарэспубліканская дэкада "Дзяржтэхагляд".

Мэтай мерапрыемства з'яўляецца прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых па прычыне тэхнічнай няспраўнасці транспартных сродкаў. На працягу дэкады дзяржаўтаінспектары спыняюць на дарозе і забараняюць далейшае выкарыстанне транспартных сродкаў з нездавальняючым знешнім выглядам, з яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці, а таксама тыя, якія не прайшлі дзяржтэхагляд.

Каб пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе, кожны ўладальнік транспартнага сродка павінен сачыць за яго тэхнічным станам і своечасова прадастаўляць яго на дзяржаўны тэхнічны агляд. Бяспека дарожнага руху на дарогах нашай рэспублікі ў многім залежыць ад таго, як кожны вадзіцель адносіцца да падрыхтоўкі свайго транспартнага сродка да тэхагляду, як у далейшым сочыць за яго тэхнічным станам.



Напамін веласіпедыстам

Абледзяненне паверхні праезнай часткі значна ўскладняе эксплуатацыю любых транспартных сродкаў, у тым ліку і веласіпедаў, павышае рызыку дарожных аварый, ахвярамі якіх могуць стаць вадзіцелі двухколага транспарту.

Не сакрэт, што на слізкай дарозе кіраваць веласіпедам больш складана, чым аўтамабілем. Калі ж веласіпедыст знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, любая яміна ці грудок могуць прывесці да няшчаснага выпадку.



Адшукваюцца відавочцы аварыі

Дзяржаўтаінспекцыя адшуквае відавочцаў дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося 13 лютага 2012 года з 14.30 да 15 гадзін у горадзе Дзятлаве па вуліцы Куляшова каля дома №3.

У выніку гэтага здарэння быў пашкоджаны аўтамабіль "Фіят Тэмпра" (рэгістрацыйны знак 5384САК), прыпаркаваны ля краю праезнай часткі дарогі.

Калі каму-небудзь вядома пра здарэнне, аб якім ідзе гаворка, просім паведаміць у АУС Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах: 102, 3508064 (Велком), 2-14-44, 2-18-44.



Цана памылкі - жыцце

Пад такой назвай прайшоў чарговы дзень бяспекі дарожнага руху.

Праблема паводзін на дарозе застаецца актуальнай для нашага раёна. Год нядаўна пачаўся, а на дарогах Дзятлаўшчыны ўжо адбыліся два транспартныя здарэнні, у якіх атрымалі раненні пяць чалавек (чатыры пасажыры аўтобуса, які ва ўмовах снегападу перакуліўся паблізу в. Хадзяўляны, і вадзіцель "Пежо", якому пры павароце не саступіў дарогу трактар МТЗ-82).

Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацніла кантроль за захаваннем вадзіцелямі хуткаснага рэжыму ў населеных пунктах і па-за іх межамі. У асноўным выкарыстоўваецца метад схаванага кантролю за дарожным рухам, які дазваляе больш эфектыўна выяўляць парушальнікаў.



П'яным пешаходам не месца на дарозе

У 2011 годзе на тэрыторыі Гродзеншчыны вызначыліся пэўныя станоўчыя тэндэнцыі ў забеспячэнні супрацоўнікамі ДАІ бяспекі дарожнага руху. Разам з тым заклапочанасць выклікае вялікая колькасць аварый, учыненых па віне п'яных пешаходаў.

У 2011 годзе зарэгістраваны 53 (у 2010 — 34) такія аварыі з гібеллю 19 (8) і ранением 36 (26) чалавек. 44% пешаходаў загінулі ў перыяд з 20 да 24 гадзін. 43% пешых удзельнікаў ДТЗ былі ва ўзросце ад 31 года і старэйшыя.



Аперацыя "Прышпіліся"

У Гродзенскай вобласці з 12 па 18 снежня праводзіцца аперацыя "Прышпіліся". Нягледзячы на прымаемыя меры, абстаноўка з забеспячэннем бяспекі дарожнага руху на тэрыторыі вобласці застаецца складанай.

За 11 месяцаў 2011 года зарэгістраваны 560 (за аналагічны перыяд 2010 года - 667) дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 121 (145) чалавек загінуў і 592 (745) атрымалі раненні.

За пяць дзён снежня на дарогах вобласці адбыліся 6 аўтааварый (3 чалавекі загінулі і 3 атрымалі раненні).



Прайшоў адзіны день бяспекі руху

25 лістапада адбыўся адзіны дзень бяспекі руху пад дэвізам "Правілы дарожнага руху вартыя
павагі!"

Дзяржаўтаінспектары Дзятлаўскай міліцыі правялі ў гэты дзень сустрэчы са школьнікамі, рабочымі калектывамі прадпрыемстваў раёна, наведалі сельгасвытворчыя кааператывы "Жукоўшчына" і "Русь-Агра".

Па аператыўнай інфармацыі кожныя суткі на вуліцах гарадоў і аўтатрасах краіны адбываецца ў сярэднім 20 аварый, у якіх гінуць 2 чалавекі і прыкладна 25 атрымліваюць раненні.