Муха А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“БЯСПРАЎНІКУ” НЕ МЕСЦА ЗА РУЛЁМ!”

Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць з 20 па 30 сакавіка рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Бяспраўніку" не месца за рулём!". У час акцыі пройдуць рэйды, накіраваныя на папярэджанне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі грамадзянамі, якія не маюць правоў кіравання. Летась на Дзятлаўшчыне былі затрыманы 226 “бяспраўных” вадзіцеляў, за паўторны выезд без правоў на працягу года – 52; у бягучым годзе – 26 грамадзян без правоў кіравання, паўторна – 15.

Нагадаю, што за ўдзел у дарожным руху без правоў кіравання транспартным сродкам, у тым ліку матацыклам і мапедам, вадзіцелю пагражае штраф ад 500 тысяч рублёў да 2 мільёнаў рублёў, а за паўторнае такое парушэнне на працягу года штраф складае ад 2 да 5 мільёнаў рублёў. Такое ж пакаранне чакае вадзіцеляў, у якіх закончыўся тэрмін дзеяння вадзіцельскіх пасведчанняў.



ПАКІДАЦЬ МЕСЦА ДАРОЖНА-ТРАНСПАТНАГА ЗДАРЭННЯ, ЦІ НЕ?

Апошнім часам пачасціліся выпадкі, у тым ліку і ў Дзятлаўскім раёне, калі віноўнікі дарожна-транспартнага здарэння ўцякаюць з месца аварыі. Зразумела, дарожна-транспартнае здарэнне – гэта заўсёды непрыемна, як для віноўніка, так і для пацярпелага, аднак, калі з вамі здарылася “непрыемная сітуацыя” на дарозе і, да таго ж, з дакументамі ў вас усё ў парадку, то не варта прымаць паспешных рашэнняў і ў разгубленасці здзяйсняць неадэкватныя ўчынкі, накшталт: "а паеду я адгэтуль, горад вялікі, не знойдуць". Не так усё проста. Супрацоўнікі ДПС правядуць апытанне сведак, і заўсёды знойдзецца відавочца здарэння, а то і не адзін. Ім можа аказацца пацярпелы ў аварыі, прахожы, прадавец магазіна і г.д. Паспрабуйце супакоіцца і прааналізаваць сітуацыю: хто, як дзейнічаў, як павінен быў дзейнічаць. Нават калі вы вінаватыя, варта старанна ва ўсім разабрацца.

Пры гэтым дакладна трэба ведаць, што толькі пры наяўнасці адначасова наступных акалічнасцяў вадзіцель мае права не паведамляць пра ДТЗ у дзяржаўтаінспекцыю:

  • у выніку дарожна-транспартнага здарэння шкода прычынена толькі маёмасці яго ўдзельнікаў;
  • дарожна-транспартнае здарэнне адбылося з удзелам двух транспартных сродкаў;
  • асобы, якія кіравалі транспартнымі сродкамі, маюць права на кіраванне транспартным сродкам адпаведнай катэгорыі;


“ДАРОГА ПАМЫЛАК НЕ ДАРУЕ”

25 студзеня 2013 года прайшоў Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам: “Дарога памылак не даруе”, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі.

Кожны з нас – унікальная асоба, але выходзячы на вуліцу, усе мы становімся ўдзельнікамі дарожнага руху – пасажырамі, пешаходамі, вадзіцелямі. І, нягледзячы на ўсю сваю індывідуальнасць, абавязаны няўхільна выконваць адзіныя для ўсіх правілы дарожнага руху, у адваротным выпадку наступствы могуць быць цяжкімі. У 2012 годзе на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна зафіксаваны 15 аварый, у якіх 3 чалавекі загінулі, 20 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.



СПЫНІ П’ЯНАГА – СПЫНІ БЯДУ

У краіне пачаўся зацяжны перыяд выхадных і святаў. Каб для ўсіх гэтыя дні прайшлі спакойна і пакінулі толькі пазітыўны настрой, дзяржаўтаінспекцыя пачала шырокамаштабную прафілактычную акцыю «Спыні п'янага кіроўцу». Яна накіравана на папярэджанне аварый з удзелам нецвярозых вадзіцеляў і пешаходаў. Мэтавыя рэйды будуць праводзіцца да 8 студзеня 2013 года.

Як правіла, ахвярамі п'яных вадзіцеляў становяцца ні ў чым невінаватыя людзі. Кожны, каму неабыякавы лёс родных, блізкіх, знаёмых, можа аказаць пасільную дапамогу дзяржаўтаінспекцыі. Дастаткова набраць нумар 102 з любога тэлефона, у тым ліку мабільнага, каб супрацоўнікі ДАІ неадкладна адрэагавалі на спробу нецвярозага пракаціцца за рулём.



ПАРУШЫЎ – ВАДЗІЦЕЛЬ, ПАЦЯРПЕЛІ – ПАСАЖЫРЫ

На мінулым тыдні раніцай здарылася аўтааварыя на трасе Дзятлава – Гродна, на скрыжаванні каля вёскі Нагародавічы. Ёсць пацярпелыя.

Здарэнне было справакавана вадзіцелем маршрутнага аўтобуса “Мерсэдэс”. Згодна з дадзенымі відэафіксацыі, ён парушыў правілы дарожнага руху: здзейсніў на скрыжаванні абгон машыны, якая паказвала паварот налева.



У ДАРОГУ - НА СПРАЎНЫМ АЎТАМАБІЛІ

Традыцыйная дэкада "Дзяржтэхагляд" праходзіць на Дзятлаўшчыне. Праводзіцца яна дзеля ўзмацнення кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых па прычыне тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіляў.

У ходзе акцыі з 20 па 30 лістапада супрацоўнікі ўнітарнага прадпрыемства "Белтэхагляд", дзяржаўтаінспекцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама правядуць комплексныя рэйды з мэтай выяўлення транспартных сродкаў з нездавальняючым знешнім выглядам, з яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці, а таксама тых, якія не прайшлі дзяржтэхагляд. Каб пазбегнуць непрыемнасцяў на дарозе, кожны ўладальнік транспартнага сродка павінен сачыць за яго тэхнічным станам і своечасова прадастаўляць яго на дзяржаўны тэхнічны агляд.



СКЛАДЗЕНЫ 342 АДМІНІСТРАЦЫЙНЫЯ ПРАТАКОЛЫ

28 верасня дзяржаўтаінспектары на дарогах Дзятлаўскага раёна правялі Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Пешаход, абазнач сябе на дарозе!” Мэтай правядзення Дня бяспекі стала папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў у цёмны час сутак з удзелам пешаходаў, прапаганда святлоадлюстроўваючых элементаў.

З пачатку бягучага года на тэрыторыі раёна адбыліся 2 аварыі, у якіх адзін пешаход быў траўмаваны, яшчэ адзін – загінуў. За парушэнне правілаў дарожнага руху да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 342 пешаходы і веласіпедысты, з іх 181 чалавек – за адсутнасць флікераў.

108 пешаходаў былі затрыманы ў нецвярозым стане. Нецвярозыя ўдзельнікі дарожнага руху не толькі рызыкуюць сваім здароўем, але і часцей за ўсё ствараюць аварыйна-небяспечныя сітуацыі. Менавіта яны выпадкова могуць упасці прама перад капотам або заснуць на дарозе, не дайшоўшы да дому.



“ПЕШАХОД!”

Пад такой назвай дзяржаўтаінспекцыя да 7 кастрычніка праводзіць прафілактычную акцыю, актуальнасць якой пацвярджае статыстыка аўтааварый з удзелам пешаходаў.

Сёлета на дарогах вобласці адбылося 131 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам самай неабароненай катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху, 17 пешаходаў загінулі, 119 атрымалі раненні. Самым “трагічна багатым” на смяротныя траўмаванні пешаходаў з’яўляецца асенне-зімовы перыяд. Большасць загінулых – гэта людзі, якія ў нецвярозым стане ўладкоўваюцца спаць на праезнай частцы.



Дзіця - галоўны пасажыр!

3 6 па 12 жніўня на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна дзяржаўтаінспекцыяй у межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дзіця — галоўны пасажыр" праводзіўся комплекс мерапрыемстваў, скіраваных на папярэджванне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей.

Бяспека дзяцей у большай ступені залежыць ад дарослых, таму менавіта да іх звярталіся дзяржаўтаінспектары, каб нагадаць асноўныя патрабаванні да перавозкі непаўналетніх пасажыраў, якія дапамагаюць пазбягаць цяжкіх наступстваў у выпадках дарожных здарэнняў.



Аўтамабіль збіў лася

У Гродзенскай вобласці ласі нярэдка выбягаюць на дарогі і, ствараючы небяспечную сітуацыю, становяцца прычынай аварый.

У верасні мінулага года гродзенец на аўтамабілі "Фальксваген" збіў жывёліну каля вёскі Смалярня Шчучынскага раёна. У выніку здарэння пасажырка аўтамабіля была шпіталізавана з траўмамі. Аналагічны выпадак адбыўся каля вёскі Міхалконі Ашмянскага раёна, калі на лася на дарозе "Мінск - Ашмяны - мяжа Літвы" наскочыў аўтамабіль "Сузукі". Сутыкненне адбылося на неасветленым участку дарогі. Тады цяжкія траўмы атрымаў вадзіцель.

На пачатку бягучага года падобная гісторыя здарылася каля г. Скідаля. Удар быў настолькі моцны, што лось прабіў лабавое шкпо і літаральна "ўляцеў" у салон на пярэднюю пасажырскую сядушку. Як ні дзіўна, адзінай ахвярай аварыі стаў лось, а вадзіцель толькі лёгка спалохаўся.