Муха А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АКЦЫЯ “ДЗЯРЖТЭХАГЛЯД”

На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна дзяржаўтаінспекцыяй сумесна з унітарным прадпрыемствам “Белтэхагляд” праводзіцца агульнарэспубліканская дэкада “Дзяржтэхагляд”, якая працягнецца да 2 красавіка. Мэтай дэкады з’яўляецца прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў па прычыне тэхнічнай няспраўнасці транспартных сродкаў. Ад таго, як аўтаўладальнік адносіцца да падрыхтоўкі свайго транспарту да тэхагляду і далей кантралюе яго тэхнічны стан, у многім залежыць бяспека дарожнага руху.

Нагадваем, што эксплуатацыя няспраўных транспартных сродкаў пагражае вадзіцелю штрафам у памеры да 3 базавых велічыняў. Калі на працягу года будзе ўчынена гэта ж парушэнне паўторна, яму прыйдзецца раскашэліцца на суму ад 2 да 5 базавых велічыняў. За несвоечасовае праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду  памер штрафу складзе да 2 базавых велічыняў.



ПРАВОДЗІЦЦА АПЕРАЦЫЯ “ПРЫШПІЛІСЯ!”

З 10 па 17 лютага на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па кантролі выканання вадзіцелямі і пасажырамі аўтатранспартных сродкаў патрабаванняў аб выкарыстанні ў час руху рамянёў бяспекі.

Практыка апошніх гадоў паказвае, што толькі 60 працэнтаў вадзіцеляў і пасажыраў усвядомлена прышпільваюцца ў аўтамабілі. Пры гэтым, такі пасіўны элемент бяспекі, як рамень, дазваляе значна знізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму.



ВУЧЫМСЯ ПРАЦАВАЦЬ ПА-НОВАМУ, АБО ЯК ЗАХАВАЦЬ ТРАНСПАРТНЫ ПАРК БЕЗ СТРАТАЎ

Намеснік пракурора Гродзенскай вобласці С. Рахман паведаміла, што нядаўна Генеральнай пракуратурай быў праведзены аналіз практыкі прыцягнення грамадзян да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Як вядома, пры прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.16 КаАП правапарушальнікі ў абавязковым парадку пазбаўляюцца права кіравання ўсімі відамі транспарту на тры гады. На працягу тэрміну пазбаўлення права кіравання грамадзяне не могуць выконваць работы, звязаныя з кіраваннем якім-небудзь механічным транспартным сродкам: аўтамабілем, трактарам, камбайнам і г. д. У сваю чаргу адміністрацыя прадпрыемстваў, дзе працуюць парушальнікі, не мае права дапускаць іх да выканання такіх работаў.



АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЯСПЕКІ ДАРОЖНАГА РУХУ

Чарговы дзень бяспекі на дарогах Дзятлаўскага раёна запланаваны на 31 студзеня 2014 года. Мерапрыемствы апошняй пятніцы месяца, якія арганізуе аддзел дзяржаўтаінспекцыі Дзятлаўскай міліцыі, будуць скіраваны на выхаванне ўзаемнай павагі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху і пройдуць пад дэвізам “Вадзіцель – пешаход: стасункі па правілах!”. Дзяржаўтаінспектары нагадаюць вадзіцелям і пешаходам асноўныя патрабаванні правілаў дарожнага руху, самыя распаўсюджаныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў, давядуць статыстычную інфармацыю па парушэннях.

Дарэчы, летась на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна 674 пешаходы парушылі правілы дарожнага руху, з іх 384 чалавекі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. У 2013 годзе на Дзятлаўшчыне зарэгістраваны 5 ДТЗ з удзелам пешаходаў, пры гэтым усе аварыі адбыліся па віне вадзіцеляў. Лічбы ўражваюць, таму з боку дзяржаўтаінспекцыі не лішнім будзе нагадаць і пра адказнасць, якую нясуць парушальнікі правілаў дарожнага руху. Пешаход, які парушыў правілы, прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.23 КоАП РБ, які прадугледжвае від пакарання ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 130000 да 190000 рублёў.



ПАМЯТАЙЦЕ ПРА РАМЯНІ БЯСПЕКІ

Адным з элементаў пасіўнай бяспекі, які дазваляе значна знізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму, з'яўляецца выкарыстанне прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля рамянёў бяспекі. Імі варта карыстацца не толькі вадзіцелю і пасажыру, які заняў месца на пярэднім сядзенні, а і пасажырам, якія знаходзяцца на задніх сядзеннях у легкавых машынах, а таксама ў маршрутных транспартных сродках. Аднак практыка паказвае, што рамяні бяспекі абдумана выкарыстоўваюць толькі каля 60% вадзіцеляў і пасажыраў.

З 9 па 16 снежня 2013 года дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца мэтавая аперацыя "Прышпіліся!". У час яе супрацоўнікі ДАІ будуць сачыць за выкарыстаннем вадзіцелямі і пасажырамі транспартных сродкаў рамянёў бяспекі.



ПРАЙШЛА ДЭКАДА “ДЗЯРЖТЭХАГЛЯД”

Унітарным прадпрыемствам “Белтэхагляд” сумесна з дзяржаўтаінспекцыяй аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з 20 па 29 лістапада была праведзена традыцыйная восеньская дэкада "Дзяржтэхагляд". Мэтай акцыі з’яўляецца ўзмацненне кантролю за своечасовым праходжаннем дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў, учыненых па прычыне тэхнічнай няспраўнасці аўтамабіляў.

У час акцыі спецыялісты прадпрыемства "Белтэхагляд", дзяржаўтаінспектары правялі комплексныя рэйды. На тэрыторыі раёна былі затрыманы транспартныя сродкі з нездавальняючым знешнім выглядам, з яўнымі прыкметамі тэхнічнай няспраўнасці, а таксама тыя, якія не прайшлі дзяржтэхагляд. Вадзіцелі, якія карысталіся няспраўнымі аўтамабілямі, заплоцяць штраф да 3 базавых велічыняў.



БУДЗЬЦЕ ЎВАЖЛІВЫЯ Ў “ЧАС ПІК”

У самы “час пік”, раніцай з паловы восьмай і пасля пяці гадзін вечара, рух транспарту надзвычай інтэнсіўны. Менавіта ў гэты перыяд усім удзельнікам дарожнага руху трэба быць асабліва пільнымі і ўважлівымі. Аднак…

Усяго за адны суткі ў Дзятлаве ў такі “час пік” адбыліся два наезды на пешаходаў. Ліпеньскім вечарам каля 18 гадзін на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Перамогі аўтамабіль, які рухаўся з боку вуліцы Слонімскай, наехаў на жанчыну-пешахода. Жанчыне пашчасціла – яна засталася жывая, атрымала несур’ёзныя траўмы. Ёй была аказана першая медыцынская дапамога на месцы аварыі, пасля чаго яна накіравалася дадому. Зараз спецыялісты высвятляюць, хто парушыў правілы дарожнага руху: вадзіцель ці пешаход – па чыёй віне адбылося здарэнне.



ДАІ – ЗА БЯСПЕКУ ДЗЯЦЕЙ НА ДАРОГАХ

З 27 мая па 7 чэрвеня 2013 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праходзіць аперацыя ДАІ пад назвай "Увага – дзеці!".

У час правядзення аперацыі ўсе супрацоўнікі раённай дзяржаўтаінспекцыі будуць удзельнічаць у правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх. Спадзёмся, што ў гэтай добрай справе нам дапамогуць і бацькі, і педагогі, і вадзіцелі, таму што бяспека дзяцей – гэта наша агульная справа.



"П'ЯНЫ ЗА РУЛЁМ -- ПАТЭНЦЫЯЛЬНЫ ЗАБОЙЦА"

Пад такой назвай 29 сакавіка пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, скіраваны на прафілактыкупарушэнняў -- кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення.

Алкаголь -- галоўны вораг бяспекі дарожнага руху. Нават нязначныя дозы спіртнога адмоўна ўздзейнічаюць на мозг вадзіцеля: пагаршаецца ўспрыняцце дарожнай абстаноўкі, рэльефу, скажаецца адлегласць да аб'ектаў, значна павялічваецца час рэакцыі, асабліва ў пачынаючых вадзіцеляў. Усё гэта перашкаджае адэкватна адрэагаваць у экстранай сітуацыі.



ПРАХОДЖАННЕ ТЭХАГЛЯДУ – НА КАНТРОЛІ

Кантроль за своечасовым праходжаннем тэхагляду аўтамабіляў у Дзятлаўскім раёне ўзмоцнены з 20 сакавіка. Дзяржаўтаінспекцыя сумесна з УП “Белтэхагляд” праводзіць акцыю пад назвай "Дзяржтэхагляд”. У першую чаргу спецыялісты правяраюць аўтамабілі, якія выкарыстоўваюцца без наклейкі-дазволу на ветравым шкле, а таксама транспартныя сродкі, якія маюць яўныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе, прыкметы тэхнічнай няспраўнасці. Акрамя таго, асаблівую ўвагу ўдзяляюць аўтатранспарту, які перавозіць пасажыраў.

Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага дзяржтэхагляду, будуць пакараны штрафам у памеры да дзвюх базавых велічыняў (адна БВ складае 100 тыс. рублёў); за эксплуатацыю няспраўных транспартных сродкаў ім пагражае штраф у памеры да трох базавых велічыняў, паўторна на працягу года – ад двух да пяці базавых велічыняў.