Міхалевіч К.



Сувязныя вякоў і пакаленняў: Францыск Скарына і Ігнат Дварчанін

Грамадскасць Беларусі рыхтуецца адзначыць у верасні 2017 года 500-годдзе кнігадрукавання, якое ў нашым уяўленні цесна звязана з асобай Францыска Скарыны. Па карпатлівых падліках бібліёграфаў, Францыску Скарыну прысвечана больш за 6 тысяч публікацый. Лічба значная. А хто былі тыя першыя даследчыкі, якія звярнуліся да асобы першадрукара, усебакова асэнсавалі ролю Францыска Скарыны ў нашай нацыянальнай гісторыі?

Шукаючы адказ на гэта пытанне, можна даведацца, што сярод скарыназнаўцаў згадваецца імя і нашага земляка Ігната Дварчаніна.



АД ПРЫЗВАННЯ ДА МАЙСТЭРСТВА

Ірына — гэта мір. Так перакладаецца з грэчаскай мовы яе імя. I не выпадкова, бо нарадзілася яна ў 1946 годзе, калі наш народ святкаваў першую гадавіну Перамогі, калі ўсе марылі пра мірнае жыццё, стваралі сем'і, гадавалі дзяцей. Так пачынаўся жыццёвы шлях былой настаўніцы Наваельнянскай сярэдняй школы Ірыны Уладзіміраўны Маліка, якая нядаўна адзначыла сваё 70-годдзе.

Жыццё Ірыны Уладзіміраўны складвалася па-рознаму. Але ёй, як усяму старэйшаму пакаленню, уласцівы жыццяздольнасць, уменне бачыць навокал шмат пазітыву, вырашаць праблемы і знаходзіць выйсце са складаных сітуацый.



ШЧЫРЫЯ СЛОВЫ ПАВАГІ — НАСТАЎНІКУ

"Крынічанька, крынічанька, святой вады глыток"... Так спявалі ў вёсцы дзяўчаты, спявала і яна, Ірына, моцна не задумваючыся над сэнсам песні. Не верыла, што вельмі хутка прабягуць гады і надыдзе час, калі захочацца хоць адзін глыток вадзіцы ды з роднай крыніцы...

— А цяпер, — расказвае былая настаўніца Наваельнянскай сярэдняй школы Ірына Казіміраўна Кулеш, да якой мы завіталі ў госці, — на маёй радзіме мала што нагадвае аб тым, што тут віравала жыццё.



Аднойчы і назаўсёды

Нядаўна адзначыла свой юбілейны дзень нараджэння Леакадзія Аляксандраўна Сакольнік. Напярэдадні Новага года ёй споўнілася 90 гадоў.

У гарадскім пасёлку Наваельня добра ведаюць гэтую сціплую жанчыну, бо праз яе чулую душу і шчырае сэрца прайшло не адно пакаленне вучняў. Павіншаваць ветэрана педагагічнай працы Леакадзію Аляксандраўну з юбілеем прыйшлі педагогі і навучэнцы Наваельнянскай сярэдняй школы.

Нарадзілася Леакадзія Сакольнік у 1925 годзе ў вёсцы Старыя Навасёлкі Нясвіжскага раёна. У мястэчку Гавязна скончыла пачатковую польскую школу. Вучыцца прадоўжыла ў польскай гімназіі ў Нясвіжы. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у Нясвіжы адкрылася руская школа. Дзяўчынка вельмі хацела вучыцца і таму паступіла ў новую навучальную ўстанову. Аднак высветлілася, што Леакадзія не ведае рускай мовы. Вучаніцы давялося яшчэ адзін год правесці ў сёмым класе. Затое пасля заканчэння гімназіі ў 1945 годзе яна здолела паступіць на біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.