Максімаў М.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КАРАТЭ

10 дзятлаўчан сталі пераможцамі і прызёрамі Адкрытага першынства і чэмпіянату горада Дзятлава

У IV Адкрытым першынстве і чэмпіянаце Дзятлава па кіакушынкай каратэ ўдзельнічалі 118 спартсменаў з Дзятлава, Гродна, Слоніма, Мінска, Навагрудка, Наваельні, Замасточча. Яны спаборнічалі ў 19 катэгорыях.

Паспяхова выступілі прадстаўнікі Дзятлаўскага раёна. Чэмпіёнамі сталі Арцём Юшкевіч, Анастасія Францішчык, Ілья Бяганскі. Віцэ-чэмпіёны — Дзмітрый Шафарэвіч, Максім Сідорчык, Даніла Рудкоўскі, Ганна Жыбко, Анастасія Мазура. Бронзавыя прызёры — Дзмітрый Русін, Уладзіслаў Цімееў. Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі арганізатараў спаборніцтваў і каштоўнымі прызамі раённай арганізацыі ГА БРСМ.



ІЛЬЯ ГРАНКОЎСКІ - ЧЭМПІЁН САНКТ-ПЕЦЯРБУРГА

Паспяхова выступілі ў адкрытым чэмпіянаце Санкт-Пецярбурга (Расія), які прайшоў 13-14 снежня, дзятлаўскія каратысты.

Ілья Гранкоўскі стаў чэмпіёнам. Ілья Барыгін і Дзмітрый Пузач выйгралі па адным баі і выйшлі ў 1/8 фіналу.

У наступных паядынках яны прайгралі з рашэння суддзяў. Усяго ў першынстве горада ўдзельнічалі больш за 300 спартсменаў.



КІАКУШЫНКАЙ КАРАТЭ: ЛЯЖАЙСК. ПОЛЬШЧА

Каратысты спартыўнага клуба "Барс" у складзе зборнай каманды Беларускай рэспубліканскай федэрацыі кіакушынкай каратэ “ІКО 1” паспяхова выступілі на міжнародных турнірах у Польшчы.

Зборную каманду склалі 19 прадстаўнікоў “Барса" і 2 спартсмены з мінскага клуба "Кайман". У Ляжайску адбыўся 4-ы міжнародны турнір “Galizia cup". Прадстаўнікі клуба "Барс" занялі 4 прызавыя месцы: Максім Максімаў - першае, Ігар Маркач (Гродна) - другое, Дзмітрый Варабей (Гродна) - другое, Максім Загдай (Слонім) - другое.

Другое месца (з сумай 42 балы) клуб “Барс" заняў і ў камандным заліку. А калектыўную перамогу атрымала каманда гаспадароў турніру - “Lezajski ККК” (92 балы). Наступныя месцы занялі “UUKK Kherson” (39 балаў), “Zamojski ККК” (24 балы), “UKSKK Brzostek” (24 балы).



КІАКУШЫНКАЙ КАРАТЭ

Пяць першых, чатыры другія, тры трэція месцы заваявалі спартсмены Дзятлава і Наваельні на адкрытым першынстве Навагрудка па барацьбе кіакушынкай каратэ.

Турнір сабраў амаль сотню спартсменаў, якія прадстаўлялі Гродна, Дзятлава, Наваельню, Мінск, Слонім, Столін, Навагрудак. Удзельнікаў чэмпіянату віталі старшыня праўлення Беларускай рэспубліканскай федэрацыі кіакушынкай каратэ "ІКО 1” В. Максімаў, намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама С. Чартко, дырэктар Навагрудскага сельскагаспадарчага ліцэя, у спартыўнай зале якога адбыліся спаборніцтвы, Э. Сарока.



КІАКУШЫНКАЙ КАРАТЭ: Дзятлаўчане "руляць"!

У Гродне адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларусі па барацьбе кіакушынкай каратэ. Пяць прадстаўнікоў Дзятлава сталі яго прызёрамі.

Сярэбраны прызёр чэмпіянату – Максім Максімаў (катэгорыя “мужчыны да 90 кілаграмаў”).

Чацвёра дзятлаўчан – бронзавыя прызёры: Багдан Сілецкі (катэгорыя “8-9 гадоў да 30 кілаграмаў”), Аляксандр Савасцюк (“10-11 гадоў да 30 кілагарамаў”), Дзмітрый Заяц (“10-11 гадоў звыш 40 кілаграмаў”), Ілья Гранкоўскі (“12-13 гадоў да 45 кілаграмаў”).



АТЭСТАЦЫЙНЫЯ ЗБОРЫ

У снежні ў гімназіі №1 г. Дзятлава прайшлі чарговыя атэстацыйныя зборы пад кіраўніцтвам Васіля Максімава (3 дан). У зборах прынялі ўдзел больш за 30 спартсменаў ва ўзросце ад 5 да 35 гадоў і атрымалі атэстацыю ад 0 да 8 кю. На больш высокія паясы спартсмены змогуць атэставацца ў г. Гродне на рэспубліканскіх атэстацыйных зборах, якія пройдуць у лютым 2014 года.

Са студзеня 2014 года будзе праходзіць чарговы набор людзей у секцыю. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Абмежаванняў ва ўзросце няма.



12-АЕ АДКРЫТАЕ ПЕРШЫНСТВО КАРАТЫСТАЎ У СЛОНІМЕ

16 лістапада ў Слонімскім гарадскім спарткомплексе прайшло 12-ае адкрытае першынство горада Слоніма па кіакушынкай каратэ-до. Турнір сабраў больш за 100 удзельнікаў у 21 катэгорыі са Слоніма, Гродна, Мінска, Гомеля, Дзятлава, Навагрудка, г.п. Наваельня, Беластока, а таксама шмат гледачоў.

Спаборніцтвы былі насычаныя напалам барацьбы за перамогу. Многія дзеці вельмі добра праявілі сябе ў гэтым турніры: яны паказалі свой байцоўскі дух і волю да перамогі. Хацелася б адзначыць, што нашы турніры з кожным разам набіраюць абароты як па колькасці ўдзельнікаў, так і па ўзроўні баявой падрыхтоўкі.



ЧЭМПІЯНАТ КАРАТЫСТАЎ У КІШЫНЁВЕ

5 кастрычніка ў горадзе Кішынёве (Малдова) прайшоў другі адкрыты міжнародны чэмпіянат па кіакушынкай каратэ-до з удзелам спартсменаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Румыніі і Малдовы.

Усяго прынялі ўдзел у спаборніцтвах каля 160 чалавек.



ЗБОР КАРАТЫСТАЎ У КІЕВЕ

28 верасня ў горадзе Кіеве ва Украіне прайшоў другі міжнародны чэмпіянат па кіакушынкай каратэ-до з удзелам спартсменаў з Украіны, Беларусі, Расіі, Польшчы і Ірана. Усяго каля 250 чалавек прынялі ўдзел у спаборніцтвах.

Беларусь прадстаўлялі 37 спартсменаў: 30 спартсменаў з Мінска (кіраўнік Сяргей Астапенка, 1 дан) і 7 спартсменаў з абласнога грамадскага аб'яднання “Спартыўны клуб “Барс” з Гродна, Слоніма, Дзятлава (прадстаўніком каманды на дадзеным турніры быў Дзмітрый Максімаў, інструктар клуба ў Слоніме).
У агульным заліку беларуская зборная заваявала 12 медалёў: 3 медалі -- за першыя месцы, 3 -- за другія і 6 -- за трэція месцы.



ЗБОР КАРАТЫСТАЎ У ЛЮБЛІНЕ

Чатыры дні ў горадзе Люблін (Польшча) працаваў міжнародны лагер па кіакушынкай каратэ-до з удзелам трэнераў і спартсменаў з Польшчы, Беларусі, Нарвегіі, Славакіі, Бельгіі, Украіны, Германіі – усяго каля 160 чалавек. З гэтай колькасці каля 110 чалавек з чорнымі паясамі (майстры), каля 30 – з карычневымі (вучні вышэйшага ўзроўню).

Беларусь у лагеры прадстаўлялі спартсмены і трэнеры спартыўнага клуба “Барс”: Васіль Максімаў, Максім Максімаў, Марына Марцулевіч, Дар’я Заяц.
Кіравалі заняткамі ў міжнародным лагеры шыхан Катцухіта Гарая (6-ы майстарскі дан) і сэнсэй Кентара Танакі.