Макарэвіч В.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Сустрэча пакаленняў

У суботу, 28 красавіка, у кафэ-сталовай СВК "Вензавец" адбыўся вечар-сустрэча маладых спецыялістаў і ветэранаў працы гаспадаркі пад назваю "Сустрэча пакаленняў".

На сустрэчу былі запрошены былыя кіраўнікі сельгаспрадпрыемства Вера Віктараўна Калач, Аляксандр Васільевіч Касцюкевіч, Аляксандр Піліпавіч Нячай, спецыялісты, механізатары. Арганізатары таксама запрасілі на вечар цяперашніх перадавікоў вытворчасці, маладых спецыялістаў.



Букет віншаванняў ад мужчын

Па даўняй традыцыі ў СВК "Вензавец" праводзіцца "агеньчык"-шанаванне для жанчын гаспадаркі. Не стаў выключэннем і гэты сакавік. Віншаванні ў гонар дарагіх жанчын выказвалі мужчыны сельгаскааператыву.

Першым свае віншаванні выказаў старшыня СВК "Вензавец" Мікалай Анатольевіч Бубноўскі. Да яго цёплых словаў далучыліся намеснікі старшыні СВК Ігар Баляслававіч Крывулька і Віктар Іванавіч Грыцук, спецыялісты гаспадаркі і механізатары Анатоль Афанасьевіч Сіняк, Аляксандр Мікалаевіч Баканаў і іншыя.

Мілым дамам мужчыны дасылалі не толькі свае віншаванні, але і прысвячалі серэнады. Музычныя "паштоўкі" даслалі Аляксандр Ківуля, Часлаў Свіб, а ім дапамагалі Аляксандра Маленчык, Кацярына Свіб, Настасся Лякасава.