Мікалай Худэнка

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Канапы ад Абяцанкіна

Укожным друкаваным выданні сёння можна знайсці вялікую колькасць самых розных бытавых паслугаў, якія прапануюць насельніцтву індывідуальныя прадпрымальнікі. У аб'явах, як правіла, указваюцца даведачныя тэлефоны, нумары ліцэнзій, прозвішчы і ўліковы нумар падаткаплацельшчыка. Усё, як кажуць, як мае быць, усё па закону. Але, як пацвярджае суровая проза жыцця, гэта не гарантуе спажыўцу паспяховага вырашэння той або іншай яго бытавой праблемы. Перш чым званіць па ўказаным нумары, трэба добра падумаць пра механізм заключэння здзелкі, узважыць свае шанцы не быць падманутым. Аднак... усё ж многія гуляюць у рулетку...