Лявончык А.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“ЗА АСЭНСАВАНАЕ І РАЦЫЯНАЛЬНАЕ ХАРЧАВАННЕ!”

5 чэрвеня – Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя

У 2013 годзе Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя праходзіць пад дэвізам “Думай. Еш. Беражы”. Ён закліканы звярнуць увагу шырокай грамадскасці на пытанні харчовай бяспекі і на вялікую колькасць прадуктаў харчавання, якія становяцца адходамі.

З кожным годам усё складаней пракарміць насельніцтва планеты, якое расце (да 2050 года яго колькасць дасягне 9 мільярдаў чалавек). Пры гэтым штогод практычна трэцяя частка ўсіх прадуктаў харчавання прападае або згнівае. Праграма ААН па харчаванні і сельскай гаспадарцы адзначае, што аб’ём прадуктаў харчавання, якія становяцца адходамі, складае каля 1,3 мільярда тон кожны год. У той жа час кожны сёмы жыхар Зямлі галадае. Штодзень больш за 20000 дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў паміраюць ад голаду. Больш за тое, страта такога аб’ёму харчавання негатыўна адбіваецца на навакольным асяроддзі і падрывае і без гэтага спустошаныя прыродныя рэсурсы.



Сезон палявання на на вадаплаўную і балотную птушку

3 11 жніўня па 9 снежня доўжыцца сезон палявання на вадаплаўную і балотную птушку (акрамя гусей), слонку, вехіра, шызага голуба, перапёлку (любога полу і ўзросту).

Паляванне дазволена ў светлы час сутак зброевым спосабам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі (усе групы, акрамя ганчакоў і выжлаў), з падыходу, з засады, з пад'езду, з маламерных суднаў (без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком), з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў з дробам, а таксама бяззброевым спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак.



За парушэнне правілаў - штраф

З 16 ліпеня па 14 кастрычніка пачаўся сезон лова вузкапалага рака. Рыбаловам катэгарычна забараняецца лавіць больш за 30 асобінаў у суткі, а таксама выкарыстоўваць больш за 3 ракалоўкі на аднаго чалавека даўжынёй больш за 100 см, ячэйкай менш за 22 см і дыяметрам уваходнай адтуліны больш за 70 см.

Лоўля рака шыракапалага забаронена, ён занесены ў Чырвоную кнігу. Распазнаць ракаў гэтых двух відаў можна па таўшчыні клюшні: у шыракапалага рака намнога карацейшыя і таўшчэйшыя клюшні.



Аб шкодзе пры выпальванні сухой расліннасці

Вясной, капі сыходзіць снег, у тых ці іншых месцах узнікаюць падпалы сухой травы. Леташняя трава хутка высыхае на сонцы і легка загараецца ад кінутай запалкі, непатушанай цыгарэты. У гэты час, на жаль, траву паляць многія.

Травяныя пажары прыводзяць да знішчэння ўрадлівасці глебы. Ад спальвання сухой травы абядняецца глеба, мінеральныя рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў попеле, даволі легка змываюцца верхнімі і грунтовымі водамі, толькі нязначная частка іх засвойваецца раслінамі. Пры пажарах спальваецца не толькі сухая трава, але і накопленая ў глебе мёртвая арганіка, адпаведна павялічваецца выкід вуглякіслага газу, які павялічвае так званы "парніковы эфект".



Парадак пры дарогах

Чарговы рэйд-праверка санітарнага стану прыдарожных палос і месцаў адпачынку быў праведзены Дзятлаўскай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з рэдакцыяй газеты "Перамога".

8 лютага мы выехалі на некаторыя з месцаў прыдарожнага адпачынку. Зараз, у час моцнай адлігі, калі амаль не засталося снегу, агаляецца і зямля, і асфальт, і смецце на ім. Але на гэты раз стан прыдарожных палос і месцаў адпачынку на здзіўленне задаволіў: амаль усюды было прыбрана і чыста.

Пляцоўка для адпачынку "Мядзвінавічы", што знаходзіцца недалёка ад вёскі Вензавец, парадавала працуючай калонкай, прыораным прыпынкам і туалетам.



Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў

Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў штогод адзначаецца 2 лютага. 40 гадоў таму ў гэты дзень у іранскім горадзе Рамсар была падпісана канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне.

На сёння да Рамсарскай канвенцыі далучылася 157 краін. Болын за 1700 водна-балотных угоддзяў ва ўсім свеце ўключаны ў Рамсарскі спіс.