Леанідава І.



За здоровую будучыню

У актавай зале гімназіі №1 горада Дзятлава ў фармаце адкрытага дыялогу прайшла сустрэча навучэнцаў старэйшых класаў "Моладзь Дзятлаўшчыны выбірае здаровую будучыню", скіраваная на барацьбу з наркотыкамі і нарказалежнасцю.

Мерапрыемства было арганізавана з ініцыятывы раённага камітэта ГА "БРСМ". Удзел у ім прымалі доктар-нарколаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы К. Якімчык, оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. Бароўскі, фельчар-валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Н. Юрэня.



НАВЕДАЛІ ХРАМЫ МІНСКА І ДАКРАНУЛІСЯ ДА СВЯТЫХ ДАРОЎ

У межах праграмы ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Валанцёр года -- "Добрае Сэрца" пад эгідай цэнтральнага камітэта ГА "БРСМ" актывісты валанцёрскага руху, у тым ліку і прадстаўнікі Дзятлаўшчыны, атрымалі магчымасць пабыць у Мінску, наведаць Дом Міласэрнасці і храм Іовы Шматпакутнага. Тут моладзь пакланілася хрысціянскай святыні -- Дарам святых вешчуноў.

Дары былі прывезены з Афона, з манастыра святога Паўла, які святыня не пакідала на працягу ўжо многіх стагоддзяў. І толькі сёлета хрысціянам Расіі, Беларусі і Украіны выпала ўнікальная магчымасць сустрэць Святыя дары вешчуноў на сваёй зямлі, прыкласціся да іх.



ДЗЯДУЛЯ МАРОЗ ЗАПРАСІЎ ШКОЛЬНІКАЎ У МІНСК І ГРОДНА

Акцыя "Нашы дзеці"

26-27 снежня ў Мінску праходзіў традыцыйны штогадовы рэспубліканскі дабрачынны ранішнік з удзелам кіраўніцтва дзяржавы. Сёлета на "Прэзідэнцкай ёлцы" пабылі трое школьнікаў з Дзятлаўшчыны. Запрашэнні на навагодні баль атрымалі: Ігар Крывулька, вучань Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, прызёр рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці "Архнавацыя-2013" (атрымаў дыплом ІІІ ступені ў намінацыі "Фотаздымак"); Яна Мармыш, вучаніца Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, трапіла ў лік запрошаных за поспехі ў вакальнай творчасці (удзельнічала ў рэспубліканскім праекце "Я спяваю"); Дар'я Сіўко, вучаніца СШ №1 г. Дзятлава, удзельніца рэспубліканскага конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Калядная зорка" (заняла першае месца ў намінацыі "Выцінанка").



МНОГІМ СВАІМ ВУЧНЯМ ДАЛА ПУЦЁЎКУ Ў ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЁ

Былая настаўніца Лапушанскай базавай школы Валянціна Юльянаўна Занеўская нарадзілася ў шматдзетнай сялянскай сям'і, у вёсцы Варакомшчына. Бацькі працавалі на зямлі і прывучалі да гэтай работы сваіх дзяцей. А самую малодшую -- Валянціну -- выправілі ў настаўніцы. Яна скончыла матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Пачынала настаўнічаць на Гродзеншчыне, у Навасёлкаўскай школе. Пазней яе перавялі ў больш буйную Багатырэвіцкую школу. Выйшла замуж. Муж, Баляслаў Віктаравіч Занеўскі, быў дырэктарам школы і выкладаў гісторыю. У 1975 годзе ў маладой сям'і нарадзілася дачка Галіна. Калі ёй было усяго 7 месяцаў, муж трагічна загінуў.

У 1986 годзе Багатырэвіцкую школу закрылі, і абласны аддзел адукацыі накіраваў Валянціну Юльянаўну на Дзятлаўшчыну, у Данілавіцкую СШ, завучам.



"РОДНЫ СЭРЦУ КУТОК"

Пад такой назвай праходзіла свята вёскі Накрышкі Парэцкага сельскага савета. Урачыстасць падрыхтавалі работнікі Хвінявіцкага СДК і СВК "Хвінявічы".
Шмат цёплых шчырых словаў на адрас жыхароў вёскі прагучала ад гасцей свята -- настаяцеля Барыса-Глебскай царквы вёскі Накрышкі айца Аляксея, старшыні Парэцкага сельвыканкама А. А. Ядэйкі, дырэктара АСП "Парэцкі спіртзавод" В. Ф. Даўгача (ураджэнца вёскі Накрышкі).

В. І. Шпакоўскі, намеснік старшыні СВК "Хвінявічы" па ідэалагічнай рабоце, павіншаваў вяскоўцаў са святам і ўручыў падарункі ад праўлення сельгаскааператыву ўсім пенсіянерам, былым працаўнікам гаспадаркі.



"МАЯ ПЕСНЯ Ў МАІМ СЭРЦЫ"

Пад такой назвай у Дзятлаве прайшоў традыцыйны адкрыты раённы моладзевы фестываль патрыятычнай песні Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У ім прынялі ўдзел аўтары, выканаўцы, вакальныя групы і хоры з усяго раёна. Узрост юных удзельнікаў вагаўся ад 14 да 31 года. Выступленні ацэньваліся па некалькіх намінацыях: вакальная група, саліст ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў, саліст ва ўзроставай катэгорыі пасля 18 гадоў, аўтарская песня, падтрымка канкурсанта гледачамі.

У намінацыі "Саліст да 18 гадоў" вызначыліся Вераніка Чыгір (СШ №1 г. Дзятлава) і Вераніка Бортка (СШ №3 г. Дзятлава), якія падзялілі другое месца. Трэцюю пазіцыю намінацыі занялі Яўген Калодка (гімназія №1 г. Дзятлава) і Маргарыта Літвінская (Казлоўшчынская СШ).

На абласным этапе фестывалю патрыятычнай песні Дзятлаўшчыну будзе прадстаўляць настаўнік Гезгалаўскай гімназіі Андрэй Пузач -- пераможца раённага этапу ў намінацыі "Саліст пасля 18 гадоў".



"Дапамажы ветэрану!"

Акцыя з такой назвай была арганізавана Дзятлаўскім раённым камітэтам грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні Дзятлаўскай СШ № 1 Максім Скрундзь, Эдуард Маркаў, Мікіта Мортулеў, Вадзім Дранковіч, Уладзіслаў Ганчар і супрацоўнікі райкама ГА "БРСМ".

Падмацаваць сваю грамадзянскую пазіцыю добрымі справамі на карысць людзей — выдатны выбар. Валанцёры накіраваліся да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Іванавіча Ясючэні на вуліцу Міцкевіча ў горадзе Дзятлаве.



Адпачываем разам

У Дзятлаўскім дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае сям'і і выхаванню дзяцей. На ім, акрамя маленькіх выхаванцаў установы, пабылі іх бацькі. Арганізавала і правяла свята Алена Мікалаеўна Капковіч, выхавальніца групы №4, музычнае суправаджэнне вяла Аксана Сяргееўна Беккер.

Каб зацікавіць і арганізаваць дзяцей, а гэта хлопчыкі і дзяўчынкі малодшага дашкольнага ўзросту, якім усяго па 2-3 гады, Алена Мікалаеўна праводзіла свята ў форме тэатралізаванага прадстаўлення з элементам! гульні.

Так, актавая зала установы ператварылася ва ўтульную вясковую хатку, дзе гаспадарылі Ганна (А. М. Капковіч) і Васіль (А. В. Капковіч), а ў госці да іх завітала суседка Васіліна (А. У. Матук). Галоўныя героі
прапаноўвалі выхаванцам групы №4 і іх бацькам паўдзельнічаць у шматлікіх конкурсах.



Нераўнадушны чалавек

На свеце ёсць людзі, якія жывуць спакойна, няспешна. Ёсць тыя, хто пастаянна спяшаецца, не заўважае нічога навокал. А ёсць асаблівыя, мудрыя людзі, якія ведаюць, у чым заключаецца сэнс жыцця. Дзе б яны ні жылі, кім бы ні працавалі, яны здольныя змяніць жыццё да лепшага, пераадолець усе цяжкасці, навучыць калегаў, сяброў, знаёмых быць аптымістамі, дасягаць пастаўленых мэтаў. Менавіта такім нераўнадушным чалавекам заўсёды была Людміла Мікалаеўна Курто. Яна шмат гадоў адпрацавала ў сістэме адукацыі нашага раёна, узначальвала калектыў дзіцячага яслі-сада №2 горада Дзятлава. Гэта ўстанова сёння мае ганаровы статус Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.

Нядаўна Людміла Мікалаеўна святкавала вой юбілей. Раённы камітэт прафсаюза іаботнікаў адукацыі, аддзел адукацыі, былыя калегі па працы, выхаванцы дзіцячага ада №2 падрыхтавалі для імянінніцы ўраыстае мерапрыемства. Сустрэча атрымалася па-хатняму цёплай, багатай на шчырыя ўсмешкі, жарты і віншаванні.



Лідар года - гэта пра іх

На пачатку сакавіка на базе Дзятлаускай СШ №3 прайшоў традыцыйны раённы моладзевы конкурс "Лідар". Удзел у ім прынялі прадстаўнікі першасных арганізацый грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" школ раёна і лідары органаў вучнёўскага самакіравання.

На пачатку спаборніцтваў прысутных павітаў член журы, першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" М. С. Валчкевіч. Ён зазначыў:
— Навукова даказана, што лідарскімі якасцямі надзелены толькі 10% людзей, якія жывуць на планеце. За жыццё гэтыя якасці можна развіць толькі на 20%. Таму конкурс павінен быць асабліва цікавы, бо ў час яго спаборнічаць давядзецца самым лепшым вучням раённых школ, сапраўдным моладзевым лідарам.

Словы Сяргея Міхайлавіча пацвердзіліся ўжо на першым туры конкурсу — самапрэзентацыі пад назвай "Лідарабачанне". 18 лідараў-удзельнікаў расказалі пра сябе, свае справы, праекты, планы надалей. Рабілі яны гэта ў форме маленькіх шоу-праграм, ім дапамагалі сябры, наглядная агітацыя і відэа-прэзентацыі.