Лазоўская Л.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


РАЦЫЯНАЛЬНАЕ І ПРАВІЛЬНАЕ ХАРЧАВАННЕ ПАДАЎЖАЕ ЖЫЦЦЕ

Для здароўя чалавека ежа павінна быць карыснай, а чалавек -- культурным у выбары харчавання.
Навошта правільна харчавацца? Для актыўнага даўгалецця. Для лепшай супраціўляльнасці шкодным фактарам навакольнага асяроддзя. Для высокай фізічнай працаздольнасці арганізма.

Тры асноўныя прынцыпы рацыянальнага харчавання:
1. Раўнавага паміж энергіяй, якая паступае з ежай, і энергіяй, якая выдзяляецца ў час жыццядзейнасці.
2. Задавальненне патрабавання арганізма ў пэўным колькасным, якасным складзе і суадносінах харчовых рэчываў.
3. Выкананне рэжыму харчавання. Рацыянальным з'яўляецца 4-разовы прыём ежы: першы сняданак – 25% сутачнага рацыёну, падабед – параўнальна лёгкі (15%), абед даволі сытны (50%), вячэра – лёгкая, што не абцяжарвае страўнік (10%).



На аб'ектах гандлю - парушэнні

Гэта высветліў маніторынг, праведзены спецыялістамі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Акцэнт ставіўся на праверку выканання санітарных нормаў і правілаў пры захаванні, рэалізацыі прадуктаў харчавання.

Як высветлілася, асноўным і сістэматычным парушэннем гандлю застаецца рэалізацыя прадуктаў харчавання з сышоўшымі тэрмінамі прыдатнасці, без адпаведных дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспеку, а таксама без маркіроўкі на спажывецкай тары. Усяго з продажу зняты 621,9 кг прадуктау харчавання, у тым ліку з сышоўшымі тэрмінамі прыдатнасці — 464,8 кг, без дакументаў — 54 кг, без маркіроўкі на спажывецкай тары — 73 кг.

Выяўлены і той факт, што на прылаўках і ў халадзільным абсталяванні захоўваюцца прадукты харчавання з яўнымі прыкметамі псавання. 25,7 кг такой прадукцыі зняты з рэалізацыі.



Праведзены маніторынг гандлёвых аб'ектаў

У студзені— пачатку лютага спецыялісты Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праводзілі маніторынг гандлёвых аб'ектаў, аб'ектаў грамадскага харчавання, прыдарожнага сэрвісу і міні-рынку г.Дзятлава. Праведзены 92 наведванні гандлёвых аб'ектаў. Практычна на ўсіх выяўлены парушэнні санітарных нормаў і правілаў.

Рэалізацыя прадуктаў харчавання з сышоўшым тэрмінам прыдатнасці выяўлена ў магазінах вёсак Погіры, Хвінявічы, Раклевічы, Круцілавічы, Войневічы, Апаліна-Басіна, Горка, Вензавец, "Ветразь" г.п. Наваельня, СВК "Жукоўшчына", "Юбілейны", "Алеся", "Верасок" г. Дзятлава, кафетэрыі г.п. Наваельня.



Правераны санітарны стан рынка

Спецыялістамі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з прадстаўнікамі АУС райвыканкама, падатковай інспекцыі, рэдакцыі раённай газеты "Перамога" праведзены маніторынг па кантролі за выкананнем санітарных нормаў і правілаў рэалізацыі прадуктаў харчавання на міні-рынку горада Дзятлава.

Цяпер на рынку ідзе падключэнне ралетаў да гаспадарча-пітнога водазабеспячэння і каналізацыі.
Рэалізацыя агародніны і садавіны на рынку праводзіцца ў крытых гандлёвых радах і ралетах, мясной прадукцыі — у гандлёвым павільёне "Купава" індывідуальнага прадпрымальніка I. Гайдука.

Станоўчая ацэнка дадзена індывідуальным прадпрымальнікам А. Гірыч, Л. Зайцавай, Г. Волчак, Т. Варган. Яны рэалізуюць агародніну. На кожны від прадукцыі ёсць дакументы і цэннікі з указаннем краіны-вытворцы.



Прафілактыка хваробаў сэрца

У Рэспубліцы Беларусь адно з першых месцаў у структуры захворвання, смяротнасці і інваліднасці насельніцтва, як і ў папярэднія гады, займаюць хваробы сістэмы кровазвароту. Актуальнасць праблемы хваробаў сістэмы кровазвароту абумоўлена высокай распаўсюджанасцю дадзенай паталогіі, якая прыводзіць да часовай страты працаздольнасці.

Сярод асноўных прычын павелічэння смяротнасці ў працаздольным узросце з'яўляюцца неадэкватныя адносіны пацыентау да свайго здароўя, адсутнасць матывацыі да лячэння (58% выпадкаў), дрэннае сацыяльнае становішча, у прыватнасці, злоўжыванне алкаголем (да 50%), несвоечасовы зварот па медыцынскую дапамогу (каля 14%), наяўнясць спадарожнай паталогіі, якая ўскладняе прагноз (10%), найбольш часта — цукровага дыябету другога тыпу і цыроза печані.



Маніторынг гандлёвых аб'ектаў

Згодна з даручэннем старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта С. Б. Шапіры, для папярэджання парушэнняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства на гандлёвых аб'ектах спецыялістамі Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі праведзены маніторынг магазінаў горада Дзятлава і гарадскога пасёлка Наваельня. Была праверана 31 гандлёвая кропка.

Маніторынг выявіў шэраг парушэнняў. У 19,3% з іх (магазіны "Міраж", "Дзятлаўчанка", "Святлана", "Вікторыя" г. Дзятлава, магазін "Прадукты" г.п. Наваельня) быў парушаны тэмпературны рэжым пры захоўванні прадуктаў харчавання. У 22,6% выпадкаў было выяўлена сумеснае захоўванне сырой і гатовай прадукцыі (магазіны "Капеечка", "Міраж", "Чабарок" г. Дзятлава, магазін "Каласок" г.п. Наваельня). У 6,4% халадзільнае абсталяванне не мела кантрольных тэрмометраў (магазін, размешчаны ў будынку Дзятлаўскай раённай бальніцы, магазін "Прадукты" г. Дзятлава).