Лашкоўскі С.

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ІЛЛЯ ГЛАЗКОЎ: УСПАМІНЫ ПАРТЫЗАНСКАГА КАМАНДЗІРА

“Пасля бою ў вёсцы Шчара я з галавою акунуўся ў работу па стварэнні нашай партызанскай артылерыі, не бачачы, не адчуваючы безупыннага бегу часу. А дні беглі, быццам іх хто пугай падганяў.

Хутка прайшло лета. І вось ужо восень: жаўцее лісце; часам падуе і вецер, пакуль яшчэ цёплы, кружыць ён па шматлікіх дарогах нашай пушчы, дзень і ноч кіпіць жыццё партызанскіх атрадаў.

Наш атрад усю восень стаяў ва ўсходняй частцы Ліпічанскай пушчы – у вёсцы Накрышкі Дзятлаўскага раёна. Пасля стварэння партызанскай брыгады імя Леніна, камандзірам якой быў прызначаны Фёдар Міхайлавіч Сінічкін, цяпер Герой Савецкага Саюза, нашаму атраду была прысвоена назва “Барацьба”. Камандзірам атрада быў прызначаны Сяргей Смірноў, лейтэнант Чырвонай Арміі. Сакратаром камсамольскай арганізацыі стаў Сяргей Фляг, лейтэнант-артылерыст Чырвонай Арміі, сціплы, смелы, дысцыплінаваны афіцэр. Крыху пазней ён быў прызначаны камандзірам роты, а затым начальнікам штаба партызанскага атрада “Барацьба”.



СТАРШЫНЯ АНТЫФАШЫСЦКАГА КАМІТЭТА

Да 120-годдзя з дня нараджэння Г.П.Русіна

На паўночнай ускраіне Ліпічанскай пушчы, на левым беразе Нёмана, сярод пясчаных дзюнаў, прыгожа раскінулася лясная вёска Карытніца. Тут у 1893 годзе ў сялянскай сям'і нарадзіўся Георгій Паўлавіч Русін -- будучы настаўнік, падпольшчык, імем якога названа адна з вуліц Дзятлава.

Яго дзіцячыя гады прайшлі ў цяжкай працы і беднасці. Нягледзячы на гэта, хлопчык рана праявіў імкненне і здольнасць да навукі. Ён выдатна закончыў трохкласнае народнае вучылішча, а потым і Дзятлаўскую, так званую “второклассную”, настаўніцкую школу.



СПАЛЕНЫЯ ВЁСКІ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ

На правым беразе Шчары сярод разгалістых хвой і беластволых бяроз раскінулася вёска Вялікая Воля. Жывуць тут добрыя, працавітыя людзі. І мала што напамінае аб мінулай вайне: вялікавольцы не любяць цяжкіх успамінаў. Але тры пахілыя, пацямнелыя ў часе крыжы напамінаюць аб страшэннай трагедыі, якая адбылася тут 16 снежня 1942 года.

У той дзень, калі немцы падышлі да Шчары і завязалі бой, жыхары Вялікай Волі з дзецьмі, жывёлай і хатнім скарбам падаліся ў Грабскі лес. Акрамя страху, даймалі холад і голад. Зіма. Снег яшчэ не выпаў, але моцны мароз скаваў зямлю. Запальваць вогнішчы баяліся. Увесь час над лесам гулі варожыя самалёты. Асабліва цяжка было тым, хто меў маленькіх дзяцей.

Дванаццатага снежня ў лес дайшла трывожная вестка: партызаны пакінулі Вялікую Волю, у вёску зайшлі немцы.



Яго імем названа вуліца

Асобнай старонкай у летапіс Вялікай Айчыннай ванны ўпісаны гераічныя імёны падпольшчыкаў, чые подзвігі назаўсёды застануцца ў народнай памяці. Адным з такіх герояў быў наш зямляк Георгій Паўлавіч Русін. Ён нарадзіўся ў 1893 годзе на ўскраіне Ліпічанскай пушчы, у вёсцы Карытніца. Яго дзіцячыя гады прайшлі ў цяжкай працы і беднасці. Нягледзячы на гэта, хлопчык рана праявіў імкненне і здольнасць да навукі: выдатна закончыў трохкласнае народнае вучылішча, а потым і Дзятлаўскую, так званую, "второклассную" настаўніцкую школу.

Калі пачалася Першая сусветная вайна, сям'я Русіных выехала ў Паволжскі край. Там Георгій Паўлавіч працягнуў вучобу, атрымаў званне настаўніка. Да 1920 года ён працаваў выхавальнікам у Дзіцячым доме горада Самары. Калі ў Паволжжы пачаўся голад, сям'я Русіных вярнулася на радзіму.